Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история12.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
457.73 Кб
Скачать

31. Беларусь на міжнароднай арэне ў першае пасляваеннае дзесяцігодзе.

Пасля другой сусветнай вайны змянілася палітычнае становішча Беларусі. Яна была адноўлена ў рамках адзінай дзяржавы і пачала выходзіць на міжнародную арэну. Вядома, што пасля ўтварэння СССР у 1922г. міжнародная дзейнасць была аднесена да кампетэнцыі Саюза і ажыццяўлялася яго цэнтральнымі органамі. Яшчэ на Тэгеранскай канферэнцыі трох вялікіх дзяржаў (лістапад – снежань 1943г.) было прынята рашэнне аб заснаванні пасля вайны аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, якая б вырашала важнейшыя праблемы сусветнага жыцця і выступала гарантам міру і бяспекі. Каб павялічыць свій уплыў на яе дзейеасць, урад СССР прапанаваў прызнаць паўнапраўнымі членамі новай арганізацыі ўсе рэспублікі Саюза. З мэтай юрыдычнага абгуртавання гэтай прапановы 1 лютага 1944г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон аб пашырэнні паўнамоцтваў рэспублік у галіне знешніх зносін і абароны, у адпаведнасці з якім у сакавіку быў утвораны Народны камісарыят замежных спраў БССР (з 1946г. – міністэрства замежных спраў).

Аднак калі пытанне аб прапанове СССР уключыць усе рэспублікі ў новую сусветную арганізацыю было вынесена на абмеркаванне на канферэнцыі ў Думбартан-Оксе (21 жніўня – 28 верасня 1944г.), дзе распрацоўваўся праект Статута ААН, заходнія дзяржавы кваліфікавалі гэту прапанову СССР як памкненне да “шматлікага членства” з мэтай забеспячэннясабе пэўных пераваг. Прадстаўнікі ўрадаў ЗША і Англіі пагадзіліся толькі на запрашэнне ў ААН Украіны і Беларусі, улічваючы іх вялікі ўклад у разгром фашызму і панесеныя ў час вайны людскія ахвяры і матэрыяльныя страты. У красавіку 1945г. Україна і Беларусь атрымалі запрашэнне стаць дзяржавамі - заснавальніцамі ААН. 6 мая 1945г. беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з наркамам замежных спраў К.Кісялевым прыехала ў Сан-Францыска, дзе актыўна ўключылася ў работу. 26 чэрвеня 1945г. яна разам з іншымі дэлегацыямі падпісала Статут новай міжнароднай арганізацыі, які Прэзідыўм Вярхоўнага Савета БССР ратыфікаваў у ліпені таго ж года.

Членства ў ААН не прывяло да істотных змен у становішчы рэспублікі як унутры СССР, так і на міжнароднай арэне. Ва ўмовах сталінскага рэжыму ўся знешнепалітычная дзейнасць была манапалізавана саюзным урадам, а паміж рэспублікамі і цэнтрам адсутнічала размежаванне ў іх функцыях. Тым не менш удзел Беларусі ў рабоце ААН меў станоўчае значэнне, бо садзейнічаў развіццю міжнародных сувязяў і кантактаў, набыццю дыпламатычнага вопыту.

Ужо на першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая пачала сваю работу ў студзені 1946г., дэлегацыя БССР выступіла з ініцыятывай аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў. 13 лютага 1946г. ААН прыняла рэзалюцыю “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў”. На другой сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1947) Беларуская ССР была абрана на тры гады ў Эканамічны і Сацыяльны Савет – адзін з шасці галоўных органаў гэтай арганізацыі.

У першыя пасляваенныя гады Беларусь заключыла таксама шэраг пагадненняў з замежнымі краінамі. У верасні 1944г. паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення было падпісана пагадненне аб абмене насельніцтвам. Што датычылася дагавора аб савецка-польскай мяжы, ен быў заключаны 16 жніўня 1945г. без удзелу ўпаўнаважаных прадстаўнікоў БССР. У 1946г. дэлегацыя БССР прымала ўдзел у Парыжскай мірнай канферэнцыі, дзе актыўна выступала ў абмеркаванні тэрытарыяльных і рэпарацыйных пытанняў у пасляваеннай Еўропе. 10 лютага 1947г. міністр замежных спраў Кісялеў падпісаў дагавор аб міры з былымі саюзнікамі фашысцкай Германіі – Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй. У снежні 1945г. было заключана пагадненне паміж урадам БССР і Адміністрацыяй дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных нацый (ЮНРРА), якая была створана міжнародным супольніцтвам для аказання дапамогі краінам, што найбольш пацярпелі ў вайне.

Пачынаючы з 1947г. міжнародная дзейнасць Беларусі фактычна абмяжоўваецца ўдзелам у рабоце ААН. Гэта было звязана з тым, што ў першае дзесяцігоддзе ўзнікла і абвастрылася “халодная вайна” паміж СССР і ЗША. Трыбуна ААН стала актыўна выкарыстоўвацца ў супрацьстаянні паміж Захадам і Усходам. Не маючы рэальнай самастойнасці ў міжнародных справах, беларускія дыпламаты вымушаны былі толькі выступаць у падтрымку маскоўскіх прапаноў. У выніку ў 1944 – 1955гг. БССР падпісала толькі 30 дагавораў, пагадненняў канвенцый і ўступіла ў Міжнародны Саюз электрасувязі, Сусветны паштовы саюз (1947), Сусветную метэаралагічную арганізацыю (1948), Міжнародную арганізацыю працы (1954) і інш.

Пасля смерці Сталіна (сакавік 1953г.) адбываюцца значныя змены як ва ўнутранай, так і ў знешняй палітыцы СССР. Новае кіраўніцтва ў аднабаковым парадку ажыццявіла шэраг мер, накіраваных на аслабленне міжнароднай напружанасці і супрацьстаяння. У гэтых умовах павялічваліся магчымасці супрацоўніцтва Беларусі з іншымі краінамі. У 1954г. Беларусь стала пастаянным членам ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Рэспубліка ўдзельнічала ў вырашэнні рознабаковых праблем жыцця міжнароднага супольніцтва.

Дзякуючы сумесным паслядоўным намаганням пастаянных членаў ААН, у тым ліку і Беларусі, у гэты перыяд адбывалася часовае аслабленне міжнароднай напружанасці. У 1953г. спыняецца вайна ў Карэі, у 1954г. – у Індакітаі. У 1955г. было канчаткова вырашана пытанне аб пастаянным нейтралітэце Аўстрыі, устаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж СССР і ФРГ. БССР падтрымала гэтыя пагадненні, бо яе тэрыторыя лічылася перадавым фарпостам СССР на заходніх рубяжах: тут больш, чым у іншых саюзных рэспубліках, размяшчалася войскаў, узбраення, тактычнай і стратэгічнай ядзернай зброі.

Такім чынам, у пасляваенны перыяд Беларусь выйшла праз членства ў ААН на міжнародную арэну. Пачалі дзейнічаць пастаянныя прадстаўніцтвы рэспублікі ў ААН і яе спецыялізаваных органах. Актывізацыя знешнепалітычнай дзейнасці спрыяла пэўнаму пашырэнню ведаў у замежных краінах пра жыццё беларускага народа. Разам з тым, яе роля ў міжнародных зносінах зводзілася да падтрымання саюзных ініцыятыў. Сталінскі рэжым, культ асобы аддавалі перавагу ізаляванасці савецкага грамадства ад знешняга свету.

Соседние файлы в предмете История Беларуси