Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курс лекций.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
21.04.2017
Размер:
687.62 Кб
Скачать

2.Беларусь на міжнароднай арэне.

Удзел у рабоце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый паклаў пачатак новаму этапу знешпалітычнай дзейнасці Беларусі, якая працякала ў адпаведнасі з нормамі міжнароднага права і ажыццяўлялася ў розных міжнародна прававых формах. Рэспубліка вяла значную дыпламатычную перапіску, ўдзельнічала ў рабоце розных міжнародных канферэнцый, была членам многіх міжнародных арганізацый, мела дагаворную практыку, аказвала дапамогу краінам, якія сталі на шлях незалежнасці і развіцця. Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН спрыяла і спрыяе больш эфектыўнай абароне знешпалітычных інтарэсаў рэспублікі ў розных органах ААН.

На працягу 1945-1985 гг. БССР удзельнічала ў рабоце больш за сто міжнародных арганізацый і іх органаў, у тым ліку выбарных. Так, Беларусь прымала удзел у стварэнні і дзейнасці Міжнароднай арганізацыі прафсаюзаў (1945 г.), Міжнароднай арганізацыі дэмакратычнай моладзі (1945 г.), Сусветнага Савета Міра (1948 г.) і г.д. Па прапанове БССР ААН у 1946 г. прыняла рэзалюцыю «Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў». У 1948 г. Беларусь падтрымала ідэю стварэння дзяржавы Ізраіль.

У 1954 г. БССР стала пастаянным членам ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыі працы, а ў 1956 г. уступіла ў камітэт ААН па сельскай гаспадарцы і жыллёваму будаўніцтву. У 1958 г. было адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва БССР пры ААН. У 1974-1975 гг. БССР выбіралася пастаянным членам Савета Бяспекі ААН і унесла свой уклад у падрыхтоўку і правядзенне ў Хельсінкі ў 1975 г. Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

Такім чынам, праз міжнародныя і міжурадавыя арганізацыі і іх органы Беларусь далучалася да сусветнага вопыту ў палітычнай сферы жыцця, ўмацоўвала свой аўтарытэт на міжнароднай арэне.

Маштабы знешнеэканамічных сувязей БССР вызначаліся яе прамысловым і навукова-тэхнічным патэнцыялам, зручным транспартна-геаграфічным становішчам, а таксама агульным станам эканамічных адносін СССР з замежнымі дзяржавамі. Калі ў 1956 г. рэспубліка пастаўляла сваю прадукцыю ў 47 кран свету, то ў 1985 г. – больш чым у 100.

Большая частка прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў накіроўвалася краінам – членам СЭУ. Каля 10% экспартных паставак у 70-я гг. прыпадала на долю краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. На развітыя капіталістычныя краіны прыходзілася каля 20% экспартных паставак рэспублікі. Вядучае месца ў экспарце краіны займалі трактары, грузавыя аўтамабілі, самаходныя скрэперы, наручныя гадзіннікі, радыётэхнічныя прыборы, калійныя ўгнаенні, веласіпеды, тканіна і інш.

У 1960-я – 70 гг. на міжнародных выстаўках у Бруселі, Японіі, Лейпцыгу, Канадзе, Польшчы і іншых гарадах і краінах многія вырабы беларускіх прадпрыемстваў заваявалі залатыя медалі. Гэта трактары МТЗ, БелАЗы, сіласаўборачныя камбайны і інш. За гэты ж час 30 вырабаў з 18 прадпраемстваў атрымалі 37 ганаровых дыплопаў.

Імпартныя паступленні ў рэспубліку садзейнічалі аснашчэнню прадпрыемстваў, пэўнаму задавальненню патрэб насельніцтва на тавары шырокага ўжытку.Імпартным абсталяваннем былі аснашчаны , напрыклад, Гродзенскі і Полацкі хімічныя камбінаты, Светлагорскі завод штучнага валакна, Слуцкі і Жабінкаўскі цукровыя заводы, Мінскі завод халадзільнікаў і інш.

Аднак маштабы знешэканамічнай дзейнасці рэспублікі абмяжоўваліся жорсткай рэгламентацыяй з цэнтра, адсутнасцю самастойнага выхаду прадпрыемстваў на сусветны рынак, нявырашанасцю ў краіне валютных праблем (неканверсуемасць рубля, складанась разліку за пастаўкі прадукцыі і інш).

Важнае месца ў супрацоўніцтве з замежнымі краінамі займалі навуковыя, культурныя, спартыўныя і турысцкія сувязі. Галоўным чынам гэта ажыццяўлялася праз дзяржаўныя і грамадскія структуры, партыйныя, прафсаюзныя, камсамольскія арганізацыі, творчыя саюзы, працоўныя, навуковыя, маладзёжныя калектывы, бібліятэкі і г.д.

З 1958 г. пачало дзейнічаць Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі. Галоўнай мэтай яго з'яўлялася пашырэнне міжнародных сувязей, распаўсюджаванне за мяжой інформацыі аб сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці беларускага народа. У пачатку 1980-х гг. у Беларусі дзейнічала каля 100 таварыстваў дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі. Яны мелі адносіны прыкладна з 400 арганізацыямі амаль 70 краін свету.

Важную ролю ў развіцці адносін Беларусі з замежнымі краінамі адыгрываў створаны ў 1958 г. Камітэт маладзежных арганізацый рэспублікі (КМА БССР). Ён каардынаваў сувязі беларускай моладзі са сваімі равеснікамі за мяжой. Так, у 1979 г. у Беларусі прайшлі сустэчы з прадстаўнікамі 110 студэнцкіх арганізацый з 80 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Беларускія прафсаюзы прымалі актыўны ўдзел у працы Сусветнай федерацыі прафсаюзаў, Міжнароднай арганізацыі працы і іншых аб'яднанняў. Галоўнае месца ў навуковых сувязях рэспублікі з замежнымі краінамі займала Акадэмія навук БССР.

Важнай формай развіцця міжнародных культурных адносін з'яўлялася супрацоўніцтва ў галіне літаратуры. Лепшыя творы беларускіх пісменнікаў Я.Коласа, Я.Купалы, В.Быкава, Н.Гілевіча, А.Макаёнка і іншых перакладаліся на польскую, чэшскую, венгерскую, румынскую і іншыя мовы народаў свету. Творы беларускіх пісменнікаў на замежнай мове выходзілі ў Англіі, Аўстрыі, Індыі, Канадзе, Францыі і іншых краінах.

За 1946-1985 гг.за межамі СССР была надрукаваны 342 асобныя кніжкі 55 беларускіх пісьменнікаў. У сваю чаргу ўзбагачэнню культурных сувязей садзейнічаў выпуск кніг замежных аўтараў у перакладзе на беларускую і русскую мовы. За пасляваенны перыяд агульны тыраж перакладзенных кніг склаў 10 млн. экземпляраў.

У адпаведнасці са Статутам ЮНЕСКА Беларуская ССР у 60-я першай палове 80-х гг. вяла падрыхтоўку кадраў для замежных краін. Да канца 1985 г. у рэспубліцы завяршылі навучанне каля 10 тыс. замежных грамадзян, у тым ліку кала 4 тыс. атрымалі вышэйшую і больш 1 тыс. сярэднюю спецыяльную адукацыю. Беларускія вучоныя і выкладчыкі працавалі ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Афганістана, Індыі, Кубы і іншых краін. З дапамогай беларускіх спецыялістаў на пачатак 1980-х гг. у развіваючыхся краінах было створана больш 100 вучэбных центраў і прафісійна-тэхнічных вучылішч.

У сістэме міжнародных культурных сувязей рэспублікі значнае месца займала правядзенне рэспубліканскіх і замежных выставак прыкладнога і выяўленчага мастацтва, графікі, фатаграфіі, прац народных умельцаў і г.д. Пашыраўся абмен выступленнямі калектываў тэатраў, філармоній, мастацкай самадзейнасці, канцэртных брыгад, асобных выканаўцаў. Усе больш папулярнай станавілася такая форма культурнага супрацоўніцтва, як правядзенне дзён нацыянальнай культуры. У 1970-80 гг. Дні культуры БССР адбыліся ў Індыі, Калумбіі, Мексіцы, Сірыі і іншых краінах. У сваю чаргу у Беларусі праходзілі Дні культуры Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Фінляндыі, Чэхаславакіі і іншых краін.

Важным сродкам сувязей паміж народамі з'яўляўся турызм, спорт. Так, з 1952 па 1980 гг. на ХV – ХХІІ Алімпйскіх гульнях у складзе зборных каманд СССР удзельнічалі 150 беларускіх спарцменаў. Беларускія алімпійцы заваявалі каля 100 медлёў, у тым ліку 50 залатых. ЮНЕСКА прысвоіла алімпійскай чэмпіёнцы па спартыўнай гімнастыцы Вользе Корбут ганаровае званне «Пасол міру».

Такім чынам, беларускі народ ажыццяўляў разнастайныя сувязі з народамі краін свету. Але больш шырокаму, свабоднаму міжнароднаму абмену ў галіне культуры і навукі перашкаджалі строгі кантроль і адбор людзей, якія выязджалі за межы СССР і прыязджалі ў рэспубліку.