Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курс лекций.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
21.04.2017
Размер:
687.62 Кб
Скачать

5. Стан асветы, навукі і культуры.

На працягу 90-х гг. былі зроблены захады па ўдасканаленню нацыянальнай сістэмы адукаціі.

Адным з асноўных фактараў нацыянальнага развіцця з’яўляецца школа. З абвяшчэннем сувернітэту РБ паўстала пытанне аб прыняцці закона аб адукаціі. Такі закон быў прыняты 29 кастрычніка 1991 г. Ён стаў юрыдычнай асновай для ажыццяўлення нацыянальнай праграмы адукаціі. У канцэпцыі адукаціі была закладзена пераемнасць усіх навучальных устаноў, прадугледжаны свабодны доступ да любой ступені адукаціі, шматварыянтнасць зместу і форм навучання.

У сістэме дзяржаўнай адукаціі былі вызначаны наступныя ступені: дзіцячыя дашкольныя установы, агульнаадукацыйная школа (пачатковая – 4гады, асноўная школа – 5 гадоў, старэйшая школа – 2 гады), прафісійна –тэхнічныя вучылішчы, сярэднія спеціяльныя установы (тэхнікумы, вучылішчы, і г.д.), вышейшыя навучальныя ўстанова.

У 90-я гг. у рэспубліцы былі закладзены асновы стварэння недзяржаўных навучальных устаноў.

Нягледзячы на тое, што ў апошняе дзесяцігоддзе ХХ ст. Беларусь апынулася у “дэмаграфічнай яме”, абумоўленнай даволі працяглым перавышеннем смяротнасці над нараджальнасцю, колькасць навучэнцаў у агульнаадукацыйных школах павялічалася з 1507,7 тыс. чалавек у 1990-1991 навучальным годзе да 1594,8 тыс. чалавек у 1999-2000 н.г. Адначасова вырасла і колькасць настаўнікаў з 123,2 да 152,6 тыс. чалавек. Значныя зрухі адбыліся і ў вышэйшай школе рэспублікі. За дзесяцігоддзе колькасць студэнтаў узрасла з 190 тыс. да 300 тыс. чалавек. У 2001 г. студэнтам стаў кожны другі выпускнік сярэдняй школы. Па колькасці студэнтаў на 10000 насельніцтва Беларусь выйшла на сярэднееўрапейскі ўзровень (300 чалавек), што з'яўляецца найбольшым паказчыкам у гісторыі нашай краіны.

У 2002-2003 навучальным годзе ў рэспубліцы працавала 43 дзяржаўныя ВНУ супраць 33 у 1990-1991 н.г. Акрамя таго зараз у краіне працуе 12 камерцыйных ВНУ.

НАВУКА

У 1990-я гг. складаныя працэсы адбываліся ў навуковай сферы. Колькасць супрацоўнікаў, занятых у навуцы, паменшылася з 102,6 тыс. чалавек у 1990 г. да 43,7 тыс. у 1999 г., а фінансаванне з дзяржбюджэту зменшалася ў 4 разы. Тым не меньш і ў гэтых умовах навука развівалася. У 1993 г. быў прыняты Закон “Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыцы”, які усклаў на Акадэмію навук адказнасць за развіццё ў краіне фундаментальных навуковах даследаванняў. Былі пашыраны функціі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, удасканалена нарматыўна-прававая база развіцця навукі і тэхнікі, зацверджаны пералік і паслядоўнасць фарміравання і выканання дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм. Апошнім часам назіраецца тэндэнцыя звароту даследчыкаў да навукова-інавацыйных праектаў. Першынство ў гэтым напрамку належыць БДУ, які па-ранейшаму з’яўляецца буйнейшым навуковым і навукова-вытворчым цэнтрам рэспублікі.

У апошняе дзясяцігоддзе адбывалася далейшая інтэграцыя беларускай навукі ў міжнародную навуковую супольнасць. Так, у 1993 г. НАРБ была прянята ў якасці нацыянальнага члена ў міжнародную раду навуковых саюзаў – няўрадавую арганізацыю для развіцця навукі і аховы правоў і свабод вучоных. Рада аб’ядноўвае акадэміі навук 95 краін. У 1998 г. падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ЮНЕСКА і НАН Беларусі, дзе ў якасці прыярытэтаў вызначаны фізіка, матэматыка, інфарматыка, камунікацыя, інжэнерныя навукі, аднаўляльныя крыніцы энергіі і новыя тэхналогіі, хімія, геалогія, біялогія і біятэхналогіі, праблемы сацыяльных навук і культурнай спадчыны.

Аднак, распад СССР і выкліканы ім разрыў гаспадарчых і навуковых сувязяў, адмоўна адбіўся і на стане беларускай навукі. Аслабленне дзяржаўнай падтрымкі выклікала рэзкае зніжэнне колькасці занятых у сферы навукі і навуковага абслугоўвання. Многія маладыя і сярэдняга росту вучоныя перайшлі ў арганізацыі, звязанныя з рыначнымі адносінамі. З 1991 г. по 1998 г. з рэспублік-эмігріраваў 451 навуковец, у іх складзе 41 доктар, 187 кандытатаў навук, 223 без навуковай ступені. Напрыклад, у Францыю выехалі 52 челавекі, у Германію – 26, у Велікабрытанію – 17, ЗША - 10, Ізраіль – 9 і г.д. Найбольш выязджалі фізікі, матыматыкі, прагармісты, радыетэхнікі і іншыя спецыялісты прыродазнаўча-тэхнічнага профілю.

КУЛЬТУРА.

Вяртанне беларускага народа да сваіх гістарычных каранёў, духоўнай спадчыны – адзін з асноўных напрамкаў радыкальных пераўтварэнняў у 90-я гг. У центры увагі грамадскасці аказалася барацьба за адраджэнне ва ўсіх сферах жыцця беларускай мовы. Гэтаму спрыялі Закон “Аб мовах у Беларускай ССР” (20 студзеня 1990 г.) і Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР (20 верасня 1990 г.). У рэалізацыі асноўных палажэнняў гэтых дакументаў вялікую ролю адыграла таварыства беларускай мовы (ТБМ), якое ўзначальваў паэт Н.Гілевіч. Пытанням беларусізацыі значную ўвагу ўдзялялі Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, Саюз пісьменнікаў Беларусі і г.д.. Але ў другой палове 90-х гг. гэты працэс пайшоў на спад.

Першым, хто ўзняў пытанні аб выхаванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, былі пісьменнікі. Прыклад асэнсавання дня не толькі недаўняга, але і сённяшняга, у якім мы жывем побач з чарнобыльскай бядой, даюць раман І. Шамякіна “Злая зорка” і аповесці “Ахвяры”, і “Сатанінскі тур”. На паэтычнай ніве плённа працуюць паэты Н.Гілевіч, Р.Барадулін, Г. Бураўкін. З поспехамі ідуць у тэатрах пьесы вядомых драматургаў А. Дударава, У.Бутрамаева, М.Арахоўскага і інш.

Да мастацкага асэнсавання рэальных гістарычных падзей былі скіраваны сучасныя пастаноўкі Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра ім.Я.Купалы “Князь Вітаўт”, “Звон - не малітва”, “Страсці па Аўдзею”, “Саламея” і інш. Добра заявілі аб сябе акцерскія трупы маладзёжнага тэатра, тэатра кінаакцёра, тэатра-лабараторыі “Вольная сцэна”, Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў г.Маладзечна і інш. На пачатку XXI ст. у Беларусі было 24 тэатры.

У сучасным выяўленчым мастацтве значна пашыраліся нефармальныя тэндэнцыі, адкрыліся недзяржаўныя галерэі “Арт-творчасць”, “Віта-нова”, “Верхні горад”, “Жыльбел” і інш.

Асаблівы змест набыло мастацтва М.Савіцкага. Ім створаны цыкл карцін “Чорная быль”. Асноўная тэма творчасці мастака А.Кузьміча стварэнне галерэі мадоннаў.

У мае 1993 г. быў прыняты закон Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Помнікі культурнай спадчыны сканцэнтраваны ў 130 музеях і іх філіялах – гістарычных, краязнаўчых, гісторыка-архіялагічных, літаратурна-мемарыяльных, мастацкіх. Прадоўжыліся рэстаўрацыі Верхняга горада ў Мінску, Мірскага замка, які на сесіі адпаведнага камітэта ЮНЕСКА быў ўключаны ў спіс сусветнай культурнай спадчыны. Пашыраны рэстаўрацыйныя работы ў Гродне, Нясвіжы, Брэсце і інш.

Адраджаецца і актыўна развіваецца дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Зараз ў рэспубліцы дзейнічае больш 50 клубаў і дамоў рамёстваў, творчых майстэрняў, народных майстроў.

Духоўны патэнцыял нацыі ўзбагаціўся шляхам далучэння да яго сіл і творчасці прадстаўнікоў беларускай дыяспары. У былых саюзных рэспубліках узніклі і дзейнічаюць розныя нацыянальна-культурныя таварыства, суполкі, зямляцтвы. Яны вядуць вялікую прапагандысцкую і культурна-асветную дзейнасць, накіраваную на захаванне беларускай мовы, традыцый, нацыянальнай культуры, умацавання сувязей з Бацькаўшчынай.