Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрографическая характеристика реки и бассейна.doc
Скачиваний:
35
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
1.22 Mб
Скачать

Табліца 1 Ведамасць вымярэння плошчы басейна ракі _________________ Карта маштабу_________________

Назва плошчы (часткі басейна, ракі)

Плошча ў дзяленнях планіметра (R)

Плошча

F = R (n2 n1) , км²

Адлікі

(n2 , n1)

Рознасць адлікаў

(n2 n1)

Сярэдняя рознасць (n2 n1)

Планіметр №_____________Цана дзялення планіметра (R) ________ км²/адз.

Плошча басейна ракі (F) _________ км² (Fл =_________ км², Fп =________ км²)

Плошча лясоў (fл)_________ км²

Плошча азёр (fаз)_________ км²

Плошча балот (fб)_________ км²

Плошча ворыва (fв)_______ км²

4. Сярэдняя шырыня басейна (Вс, км) вылічваецца па формуле:

Вс = F / Lб ,

дзе F – плошча басейна, км2; Lб – даўжыня басейна, км.

5. Найбольшая шырыня басейна (Внайб) – гэта даўжыня найболь-шага перпендыкуляра да лініі даўжыні басейна.

6. Каэфіцыент асіметрыі басейна (а), які характарызуе нераў-намернасць размеркавання плошчаў правай і левай часткі басейна (у адносінах да галоўнай ракі), вылічваецца па формуле:

а = | (FлFп) | / 0,5 (Fл + Fп),

дзе Fл і Fп – плошчы адпаведна левабярэжнай і правабярэжнай частак басейна, км².

7. Каэфіцыент развіцця водападзельнай лініі басейна (m), які характарызуе канфігурацыю рачнога басейна, уяўляе сабой адносіны даўжыні водападзельнай лініі (S, км) да даўжыні акружнасці круга (S, км), плошча якога раўняецца плошчы басейна F:

m = S / S´ = S / (2 √πF) = 0,282 S / √F.

Найменшае магчымае значэнне каэфіцыента m можа раўняцца адзінцы; пры гэтым басейн мае авальную ці акруглую форму. З павелічэннем значэння m форма рачнога басейна ў большай ступені адрозніваецца ад формы круга і мае больш выцягнутую форму.

8. Для ацэнкі ўплыву азёр, балот, лясоў, узаранасці рачных ба-сейнаў на гідралагічны рэжым рэк і велічыню сцёку высвятляюць азёрнасць (Каз, %), балоцістасць (Кб, %), лясістасць (Кл, %), узара-насць (Кв, %):

Каз = fазּ100 / F; Кб = fбּ100 / F; Кл = fлּ100 / F; Кв = fвּ100 / F,

дзе fаз, fб, fл, fв – адпаведна плошчы, занятыя азёрамі, балотамі, лясамі і ворывам ў межах дадзенага рачнога басейна плошчай F, км2.

9. Даўжыня галоўнай ракі (L, км) і даўжыні прытокаў (l1, l2 ... ln, км) вымяраецца па карце два разы (ад вусця да вытоку, затым у адваротным напрамку) пры дапамозе цыркуля-вымяральніка з пастаяным ростулам 1 ці 2 мм. Дапушчальнае разыходжанне паміж колькасцю адкладаў ростула цыркуля пры двух вымярэннях не павінна перавышаць 2 %, для падліку бярэцца іх сярэдняе значэнне. Лік кіламетраў вядуць ад вусця ракі да першага прытока, затым ад яго да другога прытока і г. д. Такое дзяленне галоўнай ракі на ўчасткі неабходна для пабудовы гідраграфічнай схемы.

Месцазнаходжанне вусця больш пастаяннае на мясцовасці і мала мяняе сваё геаграфічнае становішча пры ваганнях кліматычных фактараў. Таму вусце прымаецца за «0», ад якога вядуцца разлікі.

Пры выкарыстанні цыркуля вызначаецца не даўжыня дугі, па якой цячэ рака, а хорда. Для гэтага вымераная даўжыня ракі (участка) ці прытока памнажаецца на паправачны каэфіцыент на звілістасць (К), які выбіраецца ў адпаведнасці з тыпам (узорам) звілістасці. Разлічаная даўжыня ракі (участка) ці прытока называецца вылічанай (сапраўднай) і з’яўляецца канчатковай. Дадзены спосаб вызначэння сапраўднай даўжыні ракі заснаваны на метадзе Ю. М. Шакальскага. Вынікі вылічэнняў даўжыні галоўнай ракі і даўжыні прытокаў заносяцца ў ведамасці (табл. 2 і 3). Даўжыня галоўнай ракі атрымліваецца як нарастаючая велічыня яе ўчасткаў ад вусця да вытоку.