Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрографическая характеристика реки и бассейна.doc
Скачиваний:
35
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
1.22 Mб
Скачать

Гідраграфічная характарыстыка ракі (кантралюемая самастойная работа) Змест работы

Работа выконваецца з улікам ведаў, атрыманых студэнтам пры выкананні папярэдніх відаў работ. Гідраграфічнае апісанне ракі з’яўляецца інтэгральнай і завяршаючай работай. З другога боку, гэта творчая работа студэнта, якая садзейнічае замацаванню ведаў, атрыманых на лекцыях і лабараторных занятках па гідралогіі. Яна праводзіцца самастойна з выкарыстаннем неабходнай вучэбнай і навуковай літатаруры, спецыяльных (кадастравых) даведнікаў і атласаў. Студэнт павінен даць поўную і вычарпальную характарыстыку ракі і яе басейна па адпаведнаму (прыкладнаму) плану.

Выкананне работы

І. План гідраграфічнага апісання (абследавання) ракі

1. Назва, асаблівасці тапаніміі

2. Геаграфічныя каардынаты вытоку і вусця. Сістэма рэк (басейны ракі, мора)

3. Умовы фарміравання сцёку (фізіка-геаграфічная характарыстыка вадазбору)

3.1. Геаграфічнае становішча

3.2. Геалогія і падсцілаючыя грунты

3.3. Чацвярцічныя адкладанні

3.4. Рэльеф і сучасныя геамарфалагічныя працэсы

3.5. Глебы. Асвоенасць тэрыторыі вадазбору

3.6. Кліматычныя ўмовы (ападкі, выпарэнне, увільготненасць)

4. Характарыстыка рачной сеткі

4.1. Рачная сетка

4.2. Марфаметрычныя характарыстыкі вадазбору

4.3. Схема гідраграфічнай сеткі ракі

5. Характарыстыка даліны і русла ракі

5.1. Даліна ракі (вырабатанасць профілю, склоны, працэсы і інш.)

5.2. Пойма (параметры, грунты, расліннасць, выкарыстанне ў гаспадарцы)

5.3. Рэчышча ракі (звілістасць, рэчышчавыя працэсы, меандры, наяўнасць

старыц)

5.4. Берагі (параметры, сіметрычнасць, літалогія)

5.5. Марфаметрычныя характарыстыкі рэчышча, плёсаў, перакатаў, грунт,

расліннасці

5.6. Ухілы, хуткасці цячэння, брады

5.7. Масты, іх тыпы, назначэнне, выкарыстанне, перспектывы

5.8. Зарэгуляванасць сцёку (сучасная і перспектыўная)

6. Гідралагічны рэжым

6.1. Узроўневы рэжым. Аналіз графіка вагання ўзроўню вады

6.2. Режым сцёку. Аналіз гідрографа. Характэрныя расходы вады

6.3. Лядовы рэжым (лядовыя з’явы, фазы лядовага рэжыму, асаблівасці

замярзання і крыгалому, таўшчыня льда)

6.4. Гідрахімічны рэжым

6.5. Звіслыя і цягненыя наносы. Цвёрды сцёк

7. Гаспадарчае выкарыстанне. Сучаснае становішча і перспектывы

Дадаткі

1. Гідраграфічная схема ракі

2. Графікі ваганняў узроўню, гідрограф

3. Зводныя табліцы па рэжыму

Заўвага. Гідраграфічнае апісанне ракі выконваецца на працягу года і прадстаўляецца ў завершаным стане, у выглядзе рэферата, у час адпрацоўкі практычных работ. Тэкст суправаджаецца вынікамі разлікаў у выглядзе табліц, графікаў, картасхем.

Кансультацыі па выкананні работ у выкладчыка. Работа з’яўляецца завяршаючай сярод лабараторна-практычных работ.

Аб’ём гідраграфічнага апісання (рэферата), у т. л. таблічны і графічны матэрыял складае 25–30 старонак фармата А-4.

8