Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрографическая характеристика реки и бассейна.doc
Скачиваний:
35
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
1.22 Mб
Скачать

Табліца .2 Ведамасць вымярэння даўжыні ракі (па ўчастках)____________ Карта маштабу____________

Назва ўчастка

Колькасць адкладаў ростулу цыркуля

Даўжыня, км

Папра-вачны каэфі-цыент

(К)

Сапраў-дная даўжы-ня,

км

Даўжыня, нарастаю-чая ад вусця да вытоку,

км

Пры першым вымя-рэнні

Пры другім вымя-рэнні

Сярэдняя

Агульная даўжыня галоўнай ракі (L)________км

Даўжыня прамой, што злучае выток з вусцем (l')________км

Каэфіцыент звілістасці ракі (Кзв = L / l´ = ________ )

Табліца 3 Ведамасць вымярэння даўжыні прытокаў ракі_____________ Карта маштабу_____________

Назва прытока

Колькасць адкладаў ростулу цыркуля

Даўжыня, км

Папра-вачны каэфі-цыент (К)

Сапраў-дная даўжыня,

км

Пры першым вымярэнні

Пры другім вымярэнні

Сярэдняя

Агульная даўжыня прытокаў ( ∑l)_________км

Агульная даўжыня рачной сеткі басейна (L+∑l )_________км

Гушчыня рачной сеткі басейна (D)_________км

10. Каэфіцыент звілістасці ракі (Кзв) – гэта адносіна вылічанай даўжыні ракі (L) да даўжыні прамой (l´), што злучае вусце і выток:

Кзв = L / l´.

Вынікі вылічэнняў заносяцца ў ведамасць (гл. табл.2).

11. Гушчыня рачной сеткі басейна (D, км/км2) – гэта адносіна вылічанай даўжыні ўсіх рэк басейна да плошчы басейна:

D = (L + ∑l) / F,

дзе ∑l – сума даўжынь прытокаў, км.

Вынікі вылічэнняў заносяцца ў ведамасць (гл. табл. 3).

12. Рознасць (h, м) адзнак абсалютнай вышыні воднай (над узроў-нем сусветнага акіяна) паверхні вытоку (Нв) і вусця (Н0) ракі або двух якіх-небудзь пунктаў асобнага участка даўжыні ракі называецца падзеннем ракі. Адносіна велічыні падзення (h) да даўжыні ракі (L) ці да даўжыні дадзенага ўчастка ракі называецца ўхілам ракі, г. зн.:

І = (НвН0) / L = h / L .

Пры адсутнасці даных аб адзнаках узроўняў вады сярэдні ўхіл арыенціровачна вызначаюць як адносіны рознасці адзнак вышыні паверхні зямлі ў тых жа пунктах (Нв Н0) да агульнай даўжыні ці адрэзка ракі.

Ухіл ракі (І) уяўляе сабой велічыню безразмерную або выражаецца ў праміле (‰) ці ў м/км. Напрыклад, для р. Заходняя Бярэзіна:

І = (300 – 130) м / 226000 м = 0,00075 або 0,75 ‰ (м/км),

г. зн. на 1 км даўжыні ракі падзенне ў сярэднім складае 0,75 м.

Пры значным змяненні ўхілу па яе даўжыні сярэдні ўхіл можа быць вылічаны больш дакладна па спосабу Г. А. Аляксеева.

13. Рачная сістэма адлюстроўваецца гідраграфічнай схемай ракі. Для пабудовы схемы выкарыстоўваюць даныя табл. 2 і 3. Галоўная рака паказваецца як прамая лінія; прытокі першага парадку – як адрэзкі прамой, размешчаныя пад вуглом 30–45° да галоўнай ракі. Маштаб выбіраецца такі, каб чарцёж змясціўся на аркушы паперы фарматам 203 х 286 мм. На схеме адлегласці падпісваюць у кіламетрах: ад вусця галоўнай ракі (для маштабу 1:100000 – праз 5 км, 1:200000 – 10 км, 1:500000 – 25 км, 1:1000000 – праз 50 км і г. д.) да вусцяў прытокаў, а таксама даўжыні і назвы прытокаў. Прытокі другога, трэцяга і далей парадкаў паказваюцца, як і прытокі першага парадку.