Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
41
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
16.01 Mб
Скачать

7.3. Агульная характарыстыка гідраграфічнай сеткі Беларусі

Галоўнымі рэкамі Беалусі з'яўляюцца заходняя Беразіна, Дняпро з Пыпяццю і Нёман. Сучасная гідраграфічная сетка належыць у асноўным басейнам Балтыйскага і Чорнага мораў. Выключэнне складае рака Ловаць, якая належыць да басейна ракі Нява.

Рачная сетка Беалрусі добра развіта і прадстаўлена вялікай колькасцю малых рэк з пастаянным цячэннем. Рэкі з працягласцю звыш 300 км налічваецца толькі дзесяць. Гушчыня рачной сеткі у сярэднім складае 0,45 км/км2, на поўначы 0,6-0,8, а на поўдні 0,23-0,3 км/км2.

Табліца

Гідраграфічныя характарыстыкіасноўных рэк Беларусі

Назва

ракі

Плошча вадазбораў

у межах рэспублікі, км2

Плошча вадазбораў

да вусцуя, км2

Даўжыня, км

У межах

рэспублікі

Гушчыня рачной сеткі

У межах рэспублікі, км/км2

Заходняя

Дзвіна

33150

87900

334

0,45

Заходні Буг

9990

39400

154

-

Нёман

34610

98200

459

0,47

Шчара

6730

6730

325

0,45

Вілія

11030

25100

276

0,44

Дняпро

67460

504000

696

0,39

Бярэзіна

24500

24500

613

0,35

Сож

21700

42140

483

0,38

Прыпяць

50900

121000

561

0,42

Пціч

9470

9470

421

0,48

Агульны нахіл тэрыторыі на поўдзень абумоўлівае агульны накірунак сцёку рэк басейна Чорнага мора з поўначы на поўдзень. Рэкі Балтыйскага мора, а гэта галоўныя артэрыі Нёман і заходняя дзвіна цякуць з усходу на захад.

Раўнінны характар тэрыторыі, невялікія ухілы абумоўліваюць спакойны характар цячэння. На большасці рэк сустаракаюцца меандры, перакаты і глыбокаводныя плёсы. Нахілы малых рэк паўночнай часткі Беларусі складаюць 2-3 о/оо, буйных — 0,1-0,2 о/оо. На поўдні нахілы значна меньшыя і складаюць для малых рэк 1,0-1,5 о/оо, сярэдніх 0,2-0,3 о/оо, а на Пріпяцмі — 0,09 о/оо. Там дзе рэкі выпрамлены ці каналізаваны ухілы рэк штучна надаюцца у межах 0,3-0,4 о/оо.

Рыс. 7.10. Характэрныя тыпы меліарацый вадазбораў рэк Беларусі (па Кісялеву В.Н., Яцухна В.М.)

Згодна з класіфікацыяй Троіцкага, прытокі галоўных рэк, а таксама прытокі другога парадку падыходзяць адзін да другога парознаму, пад розным вуглом і утвараюцца розныя схемы рачных сістэм. Адрозніаюць чатыры схемы рачных сістэм.

Прамавугольная рачная сістэмаутвараецца рэкамі, калі прытокі падыходзяць да галоўнай ракі, а прытокі другога парадку да прытокаў першага пад прамым вуглом, ці пад вуглом блізкім да прамога (басейн Заходняй Дзвіны).

Слаба дрэвавідная (субдэндрычная) сістэма утвараецца рэкамі у тым выпадку, калі у плане яны слаба нагадваюць карону правільнага дрэва (басейн Нёмана).

Дрэвавідная, ці дэндрычная сістэма характэрна для басейна рэк Дняпра. Рака Дняпро утварае ствол дрэва, а яе прытокі (Друць, Бярэзіна, Сож і інш.) нагадваюць дрэва з правільнай кронай.

Пёрыстая схемарачных сістэм характэрна для рэк Палесся (басейн рр. Прыпяці і Мухавец). Прытокі рэк першага парадка падыходзяць да галоўнай ракі раўнамерна, часам паралельна галоўнай і у плане нагадваюць птушынае пяро. З меліярацыяй вадазбораў мяняецца структура угоддзяў. Меліярыраваныя тэрыторыі размяркоўваюцца нераўнамерна. Што уплывае на характар фарміравання сцёку (рыс. 7.10).

Па форме вадазборы рэк часцей за усё сіметрычныя, часта даволі складаныя па форме. Умоўна іх можна падзяліць на пяць тыпаў (рыс. 7.11).

Рыс. 7.11. Тыпы элементарных вадазбораў малых рэк Беларусі

Першую группу утвараюць рэкі з найбольшым развіццём вадазбора у сярэдняй яго частцы (р.Нача, прыток р. Бобр; прыток р. Славечна). Рэкі характэрызуюцца сіметрыяй вадазбора.

Другую групу утвараюць рэкі з развітым вадазборам у верхняй частцы (р. Унеча, прыток р.Іпуць; р.Чарніца, прыток р. Лучосы, інш.).

Рэкі з пераважна развітымі вадазборамі у ніжняй частцы характэрны для рэк цэнтральнай часткі Беларусі (р. Грёза, р. Друць; р. Мышанка, прыток р. Шчары).

Даволі часта сустракаюцца рэкі з выцягнутымі і раўнамерна развітымі вадазборамі (р. Свіслач, прыток Нёмана) і са звужанымі усярэдняй іх частцы (напрыклад, р. Покаць, прыток р, Сож).

Соседние файлы в папке Курс лекциий. Часть 1 Гидрография