Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
41
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
16.01 Mб
Скачать

7.4. Гаспадарчае выкарыстанне рэк Беларусі

Амаль усе рэкі Беларусі выкарыстоўваюцца ў гаспадарцы. Вада вялікіх і сярэдніх рэк, за выключэннем участкаў каля буйных гарадоў і 30-50 км ніжэй па цячэнню, маюць добрыя хімічныя і анітарна-бактэрыялагічныя уласцівасці, прыгодная для тэхнічнага і гаспадарчага водазабяспячэння.

Рэкі Беларусі здаўна служылі шляхамі зносіен мясцовага і міжнароднага значэння. Праз Беларусь праходзіў так званы шлях “з варагаў у грэкі”. Штучныя каналы раней злучалі рэкі розных басейнаў і мелі важнае транспартнае значэнне ў ХУІІ –ХІХ стагддзях. Выключную роль у развіцці воднага транспарту адыгралі рэкі Дняпро, Беразіна і Прыпяць. Агульная даўжыня судаходных шляхоў Беларусі складае каля 3,9 тыс. км. Найбольш развіта судаходства на Дняпры, Сажы, Бярэзіне, Прыпяці.

Па некаторых рэках, перш за усе па Прыпяці, Гарыні, Сажы, Дняпры, Заходняй Дзвіне, у асобныя гады праводзяць лесасплаў.

Патэнцыяльныя гідраэнергарэсурсы рэк Беларусі складаюць каля 900 тыс. кВт. Найбольш буйныя ГЭС пабудаваны на р.Свіслач і Друці. У перспектыве найбольш буйныя гідраэлектрастанцыі будуць пабудаваны на р.Нёман, Заходняя Дзвіна.

У рэках Беларусі жывуць 18 абарыгенных відаў рачных рыб і 24 віды азёрна-рачных рыб. Найбольшае прамысловае значэннемаюць плотка, шчупак, лешч, акунь, а таксама ловяць судака, сазана, карася, гусцяру, і інш. Прамысловая здабыча рыбы на рэках вагаецца ад 500 да 760 т.

Таблица 8.5

Дынаміка рыбапрадуктыўнасці некаторых рэк Мінскай вобласці у параўнанні з вадаёмамі(кг/га)

Вылаў рыбы

1990

1995

1996

1997

Азёры

319,8

123.1

101,4

53,4

Вадасховішча

11,2

8,6

8,1

1,3

Рэки

18,2

5,6

6,5

2,5

Рыбапрадуктыўнасць

1990

1995

1996

1997

Азёры

8,3

9,2

8,7

6,3

Вадасховішчы

8,1

н.с.

н.с.

н.с.

Рэки

123,6

289,2

301,0

210,7

Шматлікія рэкі з’яўляюцца водапрыемнікамі меліяратыўных сістэм, крыніцамі вады на арашэнне, на пітное і тэхнічнае водазабяспячэнне.

На берагах рэк ствараюцца зоны адпачынку: Беразіно, Масты, Стоўбцы, Дняпро, Гарадок і інш., важнейшыя курортныя цэнтры Горваль, Рагачоў і інш.

Рэкі Беларусі падлягаюць пільнай ахове ад забруджвання і вычарпання. Таму на іх берагах прадугледжаны і ажыццяўляюцца мерапрыемствы па іх ахове, устаноўлены вадаахоўныя зоны. Праводзіцца частковае замацаванне берагоў, якія падмываюцца і разбураюцца. Асабліва пільна ахоўваюцца прыбярэжныя лясы паласой 0,3 км абапал берагоў рэк. Лясы ў паласе да 6 км ад вялікіх і сярэдніх рэк абвешчаны ахоўнымі.

Па якасным складзе воды рэк Беларусі у пераважнай большасці адносяцца да катэгорыі умерана забруджаных. Індэкс забруджвання вады складае 1 – 2,5.

124

Соседние файлы в папке Курс лекциий. Часть 1 Гидрография