Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праграма ПРАФЕС ЛЕКСІКА.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
270.34 Кб
Скачать

Раздзел I. Уводзіны ў дысцыпліну

Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

Тэма 1. Прадмет, задачы і метадалогія вывучэння курса

Беларуская мова (прафесійная лексіка)”.

Генезіс беларускай мовы, яе развіццё ў часе

Прадмет і задачы курса, яго месца ў сістэме сацыяльна-гумані­тарных навук, узаемасувязь з іншымі філалагічнымі дысцыплі­намі. Метады навучання. Роля курса ў фарміраванні і развіцці сацыяльна-асобаснай і сацыяльна-прафесійнай кампетэнцыі вы­пускнікоў ВНУ культуры і мастацтваў.

Мова і соцыум. Славянскія мовы ў індаеўрапейскай сям’і. Беларуская мова – адна з формаў нацыянальнай культуры беларусаў і яе функцыі ў грамадстве. Асаблівасці функцыя­навання беларускай літаратурнай мовы ў ХХ – пачатку ХХІ ст.: рэформы беларускай мовы (1933, 1957); Закон “Аб мовах у Беларускай ССР” (1990); Закон Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”.

Раздзел II. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

Тэма 2. Лексіка сучаснай беларускай мовы

паводле паходжання

Спрадвечна беларуская (агульнаславянская, усходнеславянская і ўласнабеларуская) і запазычаная лексіка. Храналагічныя пласты спрадвечнай лексікі. Крыніцы і паказчыкі запазычання.

Тэма 3. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы ўжывання і характару маўленчых зносін

Спецыяльная лексіка як частка лексікі абмежаванага выкарыстання. Мабільнасць змен у лексічнай сістэме беларускай мовы (актыўная і пасіўная лексіка). Паняцце тэрміна. Супастаўляльная характарыстыка тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Устойлі­выя выразы ў межах прафесійнага ўжывання (заключны акорд, вакальная партыя, гарадскі фальклор, бібліятэчны запыт, апорны гук).

Тэма 4. Беларускамоўная тэрміналагічная сістэма

і спосабы яе апісання

Тэрміналогія і галіновыя тэрміналагічныя сістэмы. Працэсы тэрміналагізацыі і дэтэрміналагізацыі ў мове. Асаблівасці тэрмі­наўтварэння (слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна). Іншамоўныя тэрміны і іх асваенне беларускай мовай.

Гісторыя станаўлення беларускай навуковай тэрміналогіі (асноўныя прынцыпы выпрацоўкі, крыніцы фарміравання).

Характарыстыка лексікаграфічных крыніц (энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі). Сістэма падачы ў іх тэрмінаў.

Раздзел III. Функцыянаванне фанетычнай і арфаэпічнай сістэм беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах білінгвізму Тэма 5. Спецыфіка фанетычнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы

Паняцце білінгвізму. Фанетычная сістэма і яе функцыянаванне ва ўмовах білінгвізму: артыкуляцыйная класіфікацыя галосных, артыкуляцыйная класіфікацыя зычных. Інтанацыйная сістэма беларускай мовы: ІК-1, ІК-2, ІК-3, ІК-4, ІК-5, ІК-6, ІК-7. Гукавыя значэнні літар. Беларускі алфавіт.

Фанетычныя законы беларускай мовы: аканне, яканне, дзеканне, цеканне, прыстаўныя (зычныя і галосныя), устаўныя гукі, падаўжэнне.

Тэма 6. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы

і прычыны іх парушэння

Асноўныя законы беларускага літаратурнага вымаўлення: вы­маўленне зычных, вымаўленне галосных, вымаўленне спалу­чэнняў зычных. Вымаўленне асобных зычных і галосных у спецыяльнай лексіцы іншамоўнага паходжання. Адхіленні ад нормаў літаратурнага вымаўлення і іх прычыны.

Раздзел IV. Функцыянаванне арфаграфічнай і марфалагічнай

сістэм беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах білінгвізму

Тэма 7. Арфаграфічныя нормы беларускай літаратурнай мовы

і прычыны іх парушэння

Прынцыпы беларускага правапісу (фанетычны, марфалагічны, традыцыйны, дыферэнцыраваны). Напісанні спецыяльнай лексікі славянскага і іншамоўнага паходжання паводле фанетычнага прынцыпу: перадача акання, якання; правапіс ы, і пасля прыставак; правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах; правапіс галосных у складаных словах; правапіс прыстаўных галосных і зычных; правапіс ў (нескладовага); правапіс спалу­чэнняў зычных у корані і на стыку кораня і суфікса; правапіс прыставак на з-(раз-, уз-, без-, цераз-); правапіс д-дз, т-ц; пра­вапіс падоўжаных зычных. Напісанне спецыяльнай лексікі славянскага і іншамоўнага паходжання паводле марфалагічнага прынцыпу: правапіс звонкіх – глухіх; правапіс цвёрдых – мяккіх зычных; правапіс выбухных – афрыкат; напісанне прыназоўніка без і часціцы не. Напісанне спецыяльнай лексікі разам, асобна і праз злучок. Ужыванне вялікай літары пры размежаванні ўлас­ных і агульных назваў, пры афармленні простай мовы і цытат.