Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праграма ПРАФЕС ЛЕКСІКА.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
270.34 Кб
Скачать

Тэма 12. Функцыянальна-стылістычная характарыстыка службовых часцін мовы

Службовыя часціны мовы: прыназоўнікі (невытворныя і вытворныя), мадальныя словы (паказчык упэўненасці/няўпэўненасці (безумоўна, магчыма, відавочна, факт, напэўна і інш.), паказчык аўтарства (па словах, як пішуць, як кажуць), ацэнка зместу (на жаль, на радасць, на шчасце), паказчык парадку ў выказванні (па-першае, па-другое і г.д.), выклічнікі этыкету ў сінтаксічнай структуры вуснага і пісьмовага маўлення.

Структура і спецыфіка беларускіх словазлучэнняў (параў­нальна з рускай). Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.

Раздзел V. Функцыянальныя стылі маўлення

Тэма 13. Класіфікацыя функцыянальных стыляў

і іх падстыляў

Паняцце функцыянальнага стылю. Лінгвістычныя і экстра­лінгвістычныя фактары як аснова класіфікацыі стыляў. Дыферэнцыяцыя моўных стыляў. Агульная характарыстыка кніжных (афіцыйна-справавога, навуковага, публіцыстычнага, мастацкага) і размоўнага стыляў. Узаемадзеянне стыляў і жанраў, адметнасць мастацкага стылю.

Тэма 14. Навуковы стыль

Паняцце навуковага стылю. Асноўныя функцыі і прыметы навуковага стылю.

Уласна навуковы (акадэмічны), навучальны (вучэбна-навуко­вы), навукова-папулярны падстылі, іх жанры і кампазіцыйныя асаблівасці.

Лексіка-граматычныя асаблівасці навуковага стылю. Спецы­фіка перакладу на беларускую мову навуковых тэкстаў.

Тэма 15. Афіцыйна-справавы стыль

Паняцце афіцыйна-справавога стылю. Асноўныя функцыі і прыметы афіцыйна-справавога стылю.

Заканадаўчы (уласна заканадаўчы, або юрыдычны), дыпламатычны, адміністратыўна-канцылярскі (канцылярскі) падстылі, іх жанры і кампазіцыйныя асаблівасці.

Лексіка-граматычныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю. Спецыфіка напісання справавых папер.

Раздзел VI. Культура прафесійнага маўлення

Тэма 16. Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная

культура чалавека

Мова і маўленне. Праблемы культуры маўлення ва ўмовах беларуска-рускага двухмоўя. Агульная культура чалавека і прафе­сійна арыентаванае маўленне. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, багацце, дарэчнасць, выразнасць.

Тэхніка і выразнасць маўлення: голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя, лагічны і эмфатычны націск і інш. Узаема­дзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзей­насці.

Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.

Дадаткі

Дадатак 1

Асноўныя паняцці I тэрміны

Акцэнталагічныя нормы – правільнасць пастаноўкі слоўнага націску / націскаў.

Аманімія – гукавое супадзенне адзінак (марфем, слоў, слова­злучэнняў і інш.), якія адрозніваюцца паміж сабой значэннем.

Анамастыка – раздзел мовазнаўства, які вывучае любыя ўлас­ныя імёны, іх паходжанне, гісторыю, асноўныя заканамернасці развіцця і функцыянавання.

Антанімія – проціпастаўленне слоў адной часціны мовы з супрацьлеглым значэннем.

Антанімія – пары слоў з процілеглым значэннем.

Арфаграфічныя нормы – выбар аднаго з магчымых варыя­н­таў напісання слова ці яго часткі, што адпавядае прынцыпам беларускай арфаграфіі, а таксама замацаванай у моўнай практыцы грамадства традыцыі.

Арфаэпічныя нормы – захаванне патрабаванняў літаратурнага вымаўлення носьбітамі беларускай літаратурнай мовы.

Беларусізацыя – афіцыйная палітыка Кампартыі і ўрада БССР у 1920 – пачатку 1930-х гг, накіраваная на заканадаўчае замацаванне за беларускай мовай функцый дзяржаўнай мовы.

Білінгвізм (двухмоўе) – папераменнае карыстанне дзвюма мовамі.

БНТ – серыя тэрміналагічных, пераважна двухмоўных (руска-беларускіх) і аднамоўных (беларускіх) слоўнікаў, якія былі падрыхтаваны спецыялістамі па розных галінах ведаў на працягу 1922–1930-х гг.

Вусная мова – гукавая форма мовы, якой карыстаюцца людзі ў непасрэдных зносінах паміж сабой.

Графіка – раздзел мовазнаўства, які вывучае абрысы пісь­мовых знакаў і гукавыя значэнні, замацаваныя за імі пры пісь­мовай перадачы мовы.

Дзяржаўная мова – афіцыйная мова, на якой працуюць дзяржаўныя і адміністрацыйна-гаспадарчыя органы, грамадскія арганізацыі, установы навукі, культуры, службы быту, гандлю і інш., на якой вядзецца навучанне і выхаванне ў сістэме адукацыі.

Дыялектная мова – разнавіднасць агульнанароднай нацыянальнай мовы, што выкарыстоўваецца абмежаванай колькасцю людзей, аб’яднаных тэрыторыяй.

Жанр – гэта від канкрэтнага тэксту, які вылучаецца ў межах таго ці іншага стылю / падстылю, характарызуецца своеасаблівай кампазіцыйнай арганізацыяй матэрыялу і моўных сродкаў.

Закон “Аб мовах у Беларускай ССР” – прыняты на XIV сесіі Вярхоўнага Савета БССР адзінаццатага склікання 26 студзеня 1990 г. – прававы дакумент аб статусе беларускай мовы як дзяр­жаўнай мовы.

Інтанацыя – сукупнасць фанетычных сродкаў, якія служаць для афармлення фразы і асобных яе частак як адзінага цэлага, а таксама для больш дакладнай перадачы думак і пачуццяў гаворачай асобы.

Інтэрферэнцыя – узаемапранікненне моўных элементаў у выніку непасрэднага кантактавання моў.

Калька – памарфемны пераклад іншамоўнага слова, калі кожная яго значымая частка замяняецца марфемай мовы-рэцыпіента з тым значэннем, якое мае адпаведная марфема мовы-крыніцы.

Камунікатыўныя якасці маўлення – гэта такія маўленчыя асаблівасці, якія забяспечваюць яго дакладнасць і лагічнасць, правільнасць, чысціню і дарэчнасць, багацце і выразнасць.

Красамоўства, або аратарскае мастацтва, – па-мастацку апрацаванае вуснае маўленне, мэта якога – пераканаць слухачоў, узрушыць іх і схіліць да пэўных дзеянняў.

Культура маўлення – сістэма камунікатыўных якасцей маў­лення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чысціня і лаканічнасць); вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення.

Лексіка – сукупнасць усіх слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад.

Лексічныя нормы – правільны выбар слова і яго ўжыванне ў агульнавядомым значэнні і ў агульнапрынятых спалучэннях.

Літаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная і нармалі­заваная форма агульнанароднай мовы, прызначаная для абслу­гоўвання разнастайных сфер грамадскай дзейнасці чалавека.

Марфалагічныя нормы – гістарычна прынятыя ў моўнай су­польнасці варыянты граматычных норм слова і мадэлі ўтварэння новых слоў.

Монасемія – наяўнасць у слове толькі аднаго значэння.

Неалагізмы – словы або словазлучэнні, якія з’яўляюцца ў мове для намінацыі новых прадметаў, з’яў ці для замены старых назваў прадметаў і з’яў.

Нормы літаратурнай мовы – замацаваныя ў маўленчай практыцы правілы вымаўлення, словаўжывання, пабудовы сказаў і тэкстаў.

Паўкалька – слова, утворанае шляхам частковага перакладу запазычанага слова і далучэння да яе ўласнай або запазычанай марфемы.

Падстыль – разнавіднасць пэўнага стылю, якая характарызуецца сукупнасцю, адборам і сістэмна-моўнай арганізацыяй сродкаў, уласцівай толькі пэўнаму тыпу тэкстаў.

Перыфраза – сэнсава непадзельны выраз, які апісальна абазначае прадмет або дзеянне з адначасовым указаннем на яго адметнасць.

Пісьмовая мова – графічная форма мовы, якая дазваляе кантактаваць апасродкавана – з дапамогаю тэкстаў, сукупнасць якіх стварае нацыянальнае пісьменства.

Полісемія – уласцівасць слова мець некалькі значэнняў.

Прафесіяналізмы – словы і выразы, уласцівыя мове прадстаў­нікоў якой-небудзь прафесіі.

Пунктуацыйныя нормы – пастаноўка знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце ў адпаведнасці з правіламі, якія прызначаны для абслугоўвання патрэб пісьмовых зносін у грамадстве і кадыфі­каваны ў адпаведных актах.

Сінанімія – поўнае ці частковае супадзенне значэнняў моўных адзінак.

Сінтаксічныя нормы – гэта нормы пабудовы словазлучэнняў і сказаў і сінтаксічных адзінак больш складанага ўзроўню.

Слова – асноўная намінатыўная адзінка, якая служыць у мове для ўтварэння сказаў з мэтай перадачы інфармацыі.

Словазлучэнне – свабоднае сэнсавае і фармальнае аб’яднанне двух і больш паўназначных слоў.

Спецыяльная лексіка – словы абмежаванага ўжытку, якімі карыстаюцца толькі прадстаўнікі пэўнай галіны навукі, прафесіі, роду заняткаў.

Стылістыка – раздзел мовазнаўства, які даследуе ўжыванне слоў, словазлучэнняў, сказаў паводле іх адпаведнасці зместу, мэце выказвання, а таксама сітуацыі (у вусным маўленні).

Стылістычныя нормы – правілы ўжывання стылістычна афарбаваных лексічных адзінак, граматычных формаў і сінтаксічных канструкцый у адпаведнасці са зместам, мэтай выказвання і ўмовамі кантактавання.

Тэрмін – слова (або словазлучэнне), якое абазначае спецыяльнае паняцце са сферы навукі, культуры, вытворчасці.

Тэрміналогія – сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, вытворчасці, мастацтва; раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем тэрмінаў.

Фразеалагічныя нормы – традыцыйнае, аднатыпнае і раў­нацэннае ўжыванне фразеалагізмаў, прынятае ў дадзены перыяд моўным калектывам і ўсвядомленае ім як правільнае і ўзорнае.

Функцыянальны падстыль – разнавіднасць стылю, якая характарызуецца сукупнасцю, адборам і сістэмна-моўнай аргані­зацыяй сродкаў, уласцівай толькі пэўнаму тыпу тэкстаў.

Функцыянальны стыль мовы – грамадска ўсвядомленая, унутрана аб’яднаная разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае працэс камунікацыі ў пэўнай сферы.

Дадатак 2