Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праграма ПРАФЕС ЛЕКСІКА.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
270.34 Кб
Скачать

Тэма 8. Нарматыўнае ўжыванне лексіка-граматычных разрадаў назоўнікаў і займеннікаў

Назоўнік у структуры іменных тэрміналагічных мадэлей: на­зоўнік (відэатэка, УДК, падгалосак, мікрарэфрэн, бібліяграфія, форс-мажор, біг-бэнд, рэзюме, майстар-клас, маркетынг, супервокладка, рэкламадаўца); назоўнік+назоўнік ва ўскосным склоне без прыназоўніка (ядро фонду, бланк падпіскі, аддзел апрацоўкі); назоўнік+назоўнік ва ўскосным склоне з прыназоўнікам (выданне для дзяцей, каляска для кніг, паказальнік да выдання, індэксы па структуры).

Лексіка-граматычная характарыстыка назоўнікаў. Граматычныя катэгорыі назоўнікаў: лік, род, склон, скланенне. Адзіноч­налікавыя і множналікавыя назоўнікі; лікавыя несупадзенні аднакарэнных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Варыянтныя родавыя формы назоўнікаў; несупадзенне роду назоўнікаў у беларускай і рускай мовах; вызначэнне роду нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання, нескланяльных геаграфіч­ных назваў, абрэвіятур. Нарматыўнае ўжыванне склонавых кан­чаткаў у назоўніках-тэрмінах, словах агульнанавуковага выкарыстання і ў некаторых разрадах агульнаўжывальных назоўнікаў.

Асаблівасці скланення і выкарыстання займеннікаў як слоў з “замяняльнай”, “указальнай” функцыяй.

Тэма 9. Нарматыўнае ўжыванне лексіка-граматычных разрадаў прыметнікаў і прыслоўяў

Прыметнік у структуры іменных тэрміналагічных мадэлей: прыметнік + назоўнік (дублетны экзэмпляр, вольны час; гукавы рад, каталожная картка, квартавы дыяпазон, тытульны ліст, высокі друк, дапаможны паказальнік, секвентнае паўтарэнне). Утварэнне і стылёвая дыферэнцыяцыя поўных і кароткіх прымет­нікаў. Асаблівасці склонавых канчаткаў прымет­нікаў. Нарматыў­нае ўжыванне кароткай формы прыналежных прыметнікаў. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання ступеней параў­нання якасных прыметнікаў і прыслоўяў у беларускай мове (параўнальна з рускай).

Тэма 10. Нарматыўнае ўжыванне лексіка-граматычных разрадаў лічэбнікаў

Лічэбнік у вучэбнай, навуковай і сацыякультурнай сферах маў­лення. Скланенне розных разрадаў лічэбнікаў; асаблівасці спалучэння з назоўнікамі, дапасаванымі прыметнікамі і дзеепрымет­нікамі. Роля лічэбніка ў стварэнні тэрміналагічнай лексікі (трып­ціх, дзесяцічная індэксацыя, трохгучча, двухактавы, перша­крыніца).

Тэма 11. Нарматыўнае ўжыванне граматычных катэгорый і формаў дзеяслова

Граматычныя катэгорыі дзеясловаў: лад, час, трыванне (адна-трывальныя: значыць, апавядаць, адсутнічаць; двухтрывальныя дзеясловы: даследаваць, акцэнтаваць, нармалізаваць), зваротнасць. Спецыфіка спражэння дзеясловаў; асаблівасці суфіксаль­нага афармлення.

Асаблівасці ўтварэння і перакладу дзеепрыметнікаў і дзеепрыметных зваротаў з рускай на беларускую мову. Жанрава-сі­туатыўны характар выкарыстання дзеепрыметнікаў поўнай і кароткай формаў у словазлучэннях тэрміналагічнага характару (анатаваны каталог, пратэрмінаваная кніга, устарэлая літа­ратура).

Асаблівасці ўтварэння і перакладу дзеепрыслоўяў і дзеепры­слоўных зваротаў з рускай мовы на беларускую. Функцыянальнае прызначэнне дзеепрыслоўяў у беларускай літаратурнай мове.