Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_Belarusi.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
250.37 Кб
Скачать

Тэма 6. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель

у XІV–XVІ стст.

Далейшае развіццё феадальных адносін. Фарміраванне землеўладання і прывілеяў феадальнага саслоўя. Фарміраван­не саслоўяў феадальнага грамадства Вялікага Княства Літоў­скага. Зямельны фонд вялікага князя (дзяржавы). Землеўла­данні царквы.

Землекарыстанне і павіннасці сялян. Катэгорыі сялян згодна з іх эканамічным і прававым становішчам. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права.

Уплыў гаспадарчых працэсаў у краінах Заходняй Еўропы на эканоміку Вялікага Княства Літоўскага. Утварэнне фаль­варкаў у заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі. Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста 1557 г. Валочная памера. Уз­мацненне феадальнай эксплуатацыі сялян. Станаўленне фаль­варкава-паншчыннай сістэмы гаспадарання. Сацыяльныя супярэчнасці ў вёсцы.

Гарады і мястэчкі Беларусі – цэнтры рамяства і гандлю. Прыватнаўласніцкія гарады. Вонкавы і ўнутраны выгляд горада: стары горад, новы горад, прадмесці, юрыдыкі. Гарад­скія ўмацаванні. Адміністрацыйныя будынкі, цэрквы і касцёлы.

Мястэчкі і іх роля ў мясцовым гандлі. Гандаль паміж гара­дамі. Іншаземны гандаль.

Развіццё рамесніцкіх цэхаў, цэхавыя рамеснікі: майстры, падмайстры, вучні, няцэхавыя рамеснікі (партачы). Прамы­словыя і сельскагаспадарчыя заняткі гараджан.

Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Фарміраванне саслоўя мяшчан. Магдэбургскае права і яго распаўсюджванне на беларускіх землях. Сістэма гарадскога самакіравання: магістрат, рада, лава. Войты, бурмістры, радцы. Войтаўскія і радзецкія суды, лаўнікі. Гербы гарадоў, іх наданне вялікім князем (каралём) у прывілеях (актах) на самакіраванне па Магдэбургскім праве.

Тэма 7. Культура Беларусі ў XIV–XVI стст.

Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэн­ня Вялікага Княства Літоўскага. Асноўныя канцэпцыі пахо­джання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне беларускай народнасці.

Асаблівасці развіцця беларускай культуры, паступовае спалучэнне візантыйскіх традыцый з заходнееўрапейскімі.

Узнікненне і развіццё ідэй Адраджэння ў Беларусі. Рэне­сансна-гуманістычныя ідэі асветнікаў і мысліцеляў Беларусі. Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі, Ян Намыслоўскі.

Асвета. Літаратура. Агіяграфічная (жыціі святых) і палом­ніцкая літаратура. Панегірыкі. “Пахвала Вітаўту”, “Пахвала гетману Канстанціну Астрожскаму”. З’яўленне новалацін­скай паэзіі. Мікола Гусоўскі.

Пачатак кнігадрукавання. Францыск Скарына. Сымон Буд­ны, браты Мамонічы. Развіццё друкарскай справы ў Бела­руска-Літоўскай дзяржаве.

Прадмовы Францыска Скарыны. Правазнаўства. Леў Сапе­га. Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойц­кага 1588 г. як помнік беларускай культуры XVI ст.

Пачатак беларуска-літоўскага летапісання. Беларускія ле­тапісы, хронікі, дыярушы і лісты. “Летапісец Вялікіх князёў літоўскіх”. Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. “Хроніка Вялі­кага Княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”, “Хроніка Польская, Літоўская і Жамойцкая і ўсяе Русі” Мацея Стрыйкоўскага.

Гатычна-рэнесансная архітэктура. Станаўленне і развіццё барока ў Беларусі. Помнікі культавай і свецкай архітэктуры. Манументальны і станковы жывапіс. Партрэтнае мастацтва. Кніжная і станковая гравюра.

Раздзел ІІ. Цывілізацыйная спадчына

Новага часу і Беларусь

Тэма 8. Палітычнае становішча ВКЛ у XVI ст.

Утварэнне Рэчы Паспалітай (РП)

Прычыны і пачатак Лівонскай вайны. Пераход Лівоніі пад пратэктарат ВКЛ. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Захоп Полацка. Стэфан Баторый і завяршэнне Лівонскай вай­ны. Ям-Запольскае перамір’е. Вынікі вайны.

Імкненне беларускай шляхты да федэратыўнага саюза з Польшчай. Сойм пад Віцебскам (1562). Агульны сойм Польшчы і ВКЛ у Любліне. Інкарпарацыя Падляшша і ўкра­ін­скіх ваяводстваў у склад Польшчы. Барацьба беларуска-літоўскіх магнатаў супраць новай дзяржаўнай уніі. Умовы уніі 1569 г. і дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Паступовая паланізацыя беларускай і літоў­скай шляхты. “Генрыхавы артыкулы” 1574 г. Становішча ў Беларусі ў першай палове XVII ст. Правядзенне валочнай памеры на Палессі і на ўсходзе Беларусі. Жыгімонт III Ваза. Удзел ВКЛ у інтэрвенцыі ў Маскоўскую дзяржаву ў 1608–1618 гг. Дэўлінскае перамір’е 1618 г. Далучэнне Смаленскага ваяводства да ВКЛ. Палянаўскі мір 1634 г.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]