Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_Belarusi.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
250.37 Кб
Скачать

Раздзел ііі. Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі Тэма 14. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне дзяржаўнасці

Патрыятызм. Пачатак вайны. Ваенныя дзеянні 1915 г. і іх наступствы. Бежанцы. Ваенна-прымусовыя работы ў пры­франтавой паласе. Рэзкае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі. Стабілізацыя лініі фронту. Заходнія губерні Беларусі падчас нямецкай акупацыі. Беларускі нацыянальны рух у гады вайны.

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г., яе прычыны і асноўныя падзеі. Асаблівасці ўнутрыпалітычнага становішча ў Бела­русі. Органы Часовага ўрада, саветы, “Аб’яднанкі”. Актыві­зацыя беларускага нацыянальнага руху і стварэнне “Беларус­кага нацыянальнага камітэта”, Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый. Становішча ў арміі, карнілаўскі мяцеж. Узрас­танне ролі бальшавікоў. Абвастрэнне восенню 1917 г. сацы­яльна-эканамічнага і палітычнага крызісу. Кастрычніцкія падзеі 1917 г. у Мінску і Беларусі.

Дзейнасць Мінскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Заходняга фронту. Камітэт выратавання рэвалюцыі. Канчатковае ўсталяванне савецкай ула­ды ў Беларусі. Дзейнасць Аблвыканкамзаха і абласнога СНК.

Стаўленне нацыянальных арганізацый да Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і пазіцыя органаў савецкай улады. 1-я Устаўная грамата Выканкама Рады Усебеларускага з’езда 21 лютага 1918 г. і стварэнне Народ­нага Сакратарыята. 2-я Устаўная грамата. Рада БНР. 3-я Устаў­ная грамата. Дзейнасць Рады БНР ва ўмовах нямецкай акупацыі.

Беларускі нацыянальны рух у буйнейшых цэнтрах РСФСР. Дзейнасць Беларускага нацыянальнага камісарыята і Цэнт­ральнага бюро беларускіх секцый РКП(б) на працягу 1918 г. Роля А. Чарвякова і Дз. Жалуновіча ў падрыхтоўцы стварэн­ня савецкай рэспублікі ў Беларусі. Пазіцыя кіраўніцтва Аблвыканкамзаха па гэтым пытанні. Рашэнні VІ Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б) 30 снежня 1918 г. Маніфест Часовага ўрада БССР ад 1 студзеня 1919 г.

Прычыны і працэс утварэння Літоўска-Беларускай ССР (Літбел). Пазіцыя кіраўніцтва БССР па гэтым пытанні. Літбел ва ўмовах польскай інтэрвенцыі.

Пачатак польскай інтэрвенцыі ў лютым–сакавіку 1919 г. Стабілізацыя фронту ў верасні 1919 г. па р. Бярэзіна. Акупа­цыйны рэжым і барацьба з ім. Стварэнне Беларускага паў­станцкага камітэта (БПК). Пачатак баявых дзеянняў на са­вецка-польскім фронце ў красавіку 1920 г. Контрнаступленне Чырвонай Арміі ў ліпені 1920 г., вызваленне Мінска. Пры­няцце Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Са­цыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Праявы Грамадзянскай вайны на тэрыторыі Беларусі. Умовы Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г.

Тэма 15. Бсср у перыяд новай эканамічнай палітыкі (1921–1927). Узбуйненне тэрыторыі бсср. Беларусізацыя

Эканамічнае і сацыяльна-палітычнае становішча ў Бела­русі пасля заканчэння Грамадзянскай вайны. Праблема раз’яднанасці беларускіх зямель. Удзел Беларусі ў стварэнні СССР. Узбуйненне БССР.

Сутнасць нэпа. Мерапрыемствы нэпа ў сельскай гаспа­дарцы. План ГОЭЛРО. Рэформы ў кіраванні прамысловасцю. Пачатак разгортвання індустрыялізацыі. Суадносіны дзяр­жаўнага і прыватнага капіталу. Грашовая рэформа, увядзенне чырвонца. Станоўчыя вынікі, супярэчнасці і недахопы нэпа. Прычыны згортвання нэпа.

Грамадска-палітычнае жыццё ў 1920-я гг. Дзейнасць саве­таў, камсамола, нацыянальных, жаночых арганізацый. Ума­цаванне ўлады бальшавікоў, згортванне дзейнасці іншых пар­тый, усталяванне манаполіі на ідэйнае жыццё, фарміраванне партыйнай эліты. “Ленінскі заклік” у партыю і змяненне яе сацыяльнага складу. Барацьба за ўладу пасля смерці У. І. Ле­ніна. Палітыка КП(б)Б у адносінах да інтэлігенцыі і па на­цыянальна-культурным пытанні.

Крыніцы, мэты і кірункі палітыкі беларусізацыі. Мерапры­емствы ў галіне адукацыі, дзяржаўнага кіравання, культуры, дзяржаўных моў і інш. Культурнае жыццё ў перыяд белару­сізацыі. Стварэнне Інбелкульта і яго дзейнасць. Беларуская навука ў 1920-я гг. Развіццё літаратуры. Станаўленне бела­рускага тэатра. Выяўленчае і музычнае мастацтва. Барацьба з рэлігіяй і ўзмацненне ідэалагічнага ціску ў культурным жыц­ці. Палітыка і культурная работа ў вёсцы і горадзе. Згорт­ванне беларусізацыі і яе прычыны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]