Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_Belarusi.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
250.37 Кб
Скачать

Тэма 9. Рэлігійнае становішча ў Беларусі. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Уніяцкая царква

Становішча праваслаўнай і каталіцкай царквы ў ВКЛ.

Сутнасць рэфармацыйнага руху і яго плыні. Рэфармацыя ў Беларусі. Асноўныя кірункі і прадстаўнікі. Роля магнатаў. Пашырэнне кальвінізму на Беларусі.

Барацьба супраць Рэфармацыі ў Рэчы Паспалітай. Каталіц­кая контррэфармацыя. Дзейнасць езуітаў. Пётр Скарга. Берасцейская царкоўная унія. Мэты, ідэі і падрыхтоўка уніі. Пазіцыя брацтваў праваслаўных і духавенства. Берасцейскі царкоўны сабор 1596 г. Умовы уніі. Сутнасць уніяцтва. Ад­носіны кіруючых колаў Рэчы Паспалітай да грэка-каталіцкай царквы. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях у ХVIIXVIII стст.

Тэма 10. Беларусь у другой палове XVII – сярэдзіне XVIII ст. Войны і іх наступствы

Вызначэнне характару падзей 16481651 гг. у Беларусі.

Пачатак вызваленчай вайны на Украіне. Рэйды казацкіх “загонаў” на Беларусь. Паўстанні на Беларусі восенню 1648 – зімой 1649 гг. Падаўленне паўстанняў войскамі Я. Радзівіла. Казацка-сялянскія выступленні вясной і ўлетку 1649 г. Бітва пад Лоевам. Белацаркоўскі мір. Пераяслаўская рада і саюз Украіны і Расіі.

Прычыны вайны 1654–1667 гг. паміж Расіяй і Рэччу Пас­палітай. Наступленне расійскіх армій і казацкага войска. Абарона Смаленска, Мсціслава, Шклова, Крычава, Віцебска і іншых гарадоў. “Прысяжная шляхта”. Рабункі царскага і казацкага войскаў.

Напад Швецыі на Польшчу і Жамойцію. Пазіцыя Януша Радзівіла і спроба уніі ВКЛ са Швецыяй (Кейданская унія). Перамір’е Расіі з Рэччу Паспалітай. Беларускія казацка-сялянскія атрады і рух “шышоў”. Беларусы ў Маскве і іншых мясцовасцях Расіі. Эпідэміі і голад у Беларусі. Андрусаўскае перамір'е. “Вечны мір” 1686 г.

Палітычнае становішча на Беларусі ў другой палове XVII ст. Барацьба магнацкіх груповак за ўладу ў ВКЛ.

Прычыны і пачатак Паўночнай вайны 1700–1721 гг. Бая­выя дзеянні шведскіх і рускіх войск у Беларусі. Бітва пры Лясной. Палтаўская бітва. Выгнанне шведаў з тэрыторыі Бе­ларусі. Вынікі Паўночнай вайны для Беларусі.

Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – пер­шай палове XVIII ст. і яго прычыны. Шляхі аднаўлення сельскай гаспадаркі. Катэгорыі і павіннасці сялян. Сялянскія паўстанні ў Крычаўскім старастве і на Каменшчыне.

Стан гарадоў і мястэчак: гарадское рамяство, гандаль, га­радскія цэхі. Пашырэнне зямельнай уласнасці феадалаў у гарадах. Сацыяльныя групы насельніцтва ў гарадах.

Тэма 11. Палітычнае становішча, эканоміка і культура Беларусі ў другой палове XVIII ст. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі

Эканамічны ўздым у Беларусі ў сярэдзіне – другой палове XVIII ст. Развіццё сельскай гаспадаркі. Узнікненне вотчын­ных мануфактур. Гарады – цэнтры рамеснай і гандлёвай дзейнасці. Структура рамеснай вытворчасці, рост яе спецыя­лізацыі. Унутраны і знешні гандаль. Развіццё шляхоў зносін. Рэформы ў галіне эканомікі.

Вытокі крызісу ў Рэчы Паспалітай. Узмацненне ўлады маг­натаў. Шляхецкая анархія. Права “ліберум вета”. Правы шляхты на стварэнне канфедэрацый. Барацьба паміж магнац­кімі групоўкамі за каралеўскі трон пасля смерці Аўгуста ІІІ. Стварэнне Слуцкай і Торуньскай шляхецкіх канфедэрацый. Барская канфедэрацыя і яе барацьба за незалежнасць краіны.

Саюз Аўстрыі, Прусіі і Расіі супраць Рэчы Паспалітай і яе першы падзел. Далучэнне ўсходняй і паўночнай частак Бе­ларусі да Расійскай імперыі.

Чатырохгадовы сойм. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Таргавіц­кая канфедэрацыя. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Далучэнне цэнтральнай часткі Беларусі да Расіі.

Паўстанне 1794 г. Тадэвуш Касцюшка. Якуб Ясінскі. Ваен­ныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Прычыны паражэння паўстання і лёс яго ўдзельнікаў.

Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Далучэнне заходняй часткі Беларусі да Расіі.

Культура Беларусі ў XVII–XVIII стст. Асвета. Ідэі Асвет­ніцтва ў Беларусі. Уклад беларусаў у развіццё культуры і навукі Расіі.

Дойлідства, архітэктура і выяўленчае мастацтва. Дэкара­тыўнае мастацтва.

Тэатр і музыка. Прыдворныя магнацкія тэатры. Творчасць Міхала Казіміра Агінскага і Міхала Клеафаса Агінскага. Народнае песеннае і харэаграфічнае мастацтва. Літаратура.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]