Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура маўлення 1 курс ФЗМ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
16.11.2018
Размер:
125.44 Кб
Скачать

4. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Гук як найдрабнейшая адзінка маўлення

1. Адзначце, што з’яўляецца прадметам вывучэння фанетыкі.

2. Дайце агульную характарыстыку сегментных (лінейных) фанетычных адзінак (фанетычнай фразы, маўленчага такта, фанетычнага слова, склада, гука). На прыкладзе прыведзенага выслоўя Г. Марчука параўнайце іх з суперсегментнымі фанетычнымі адзінкамі (націскам, інтанацыяй, паўзай).

Калі шчасця трэба дабівацца – гэта ўжо не шчасце. Шчасце прыходзіць натуральна і непрыкметна, часцяком нечакана, але заўсёды заслужана за турботы шчырыя і справы духоўныя.

3. Дайце характарыстыку артыкуляцыі галосных гукаў у беларускай мове. Карыстаючыся табліцай 1, адзначце, на якія групы падзяляюцца галосныя паводле месца і спосабу ўтварэння. Ахарактарызуйце гэтыя групы.

Табліца 1 – Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных

Пад’ём

Рад

нелабіялізаваныя

лабіялізаваныя

пярэдні

сярэдні

задні

Верхні

і

ы

у

Сярэдні

э

о

Ніжні

а

4. Звярнуўшыся да табліцы 2, ахарактарызуйце артыкуляцыйныя якасці зычных гукаў:

а) адзначце, на якія групы падзяляюцца зычныя паводле месца і спосабу ўтварэння. Ахарактарызуйце асаблівасці артыкуляцыі афрыкат у беларускай мове. Пакажыце, якія гукі рускай мовы ім адпавядаюць;

б) назавіце, якія групы зычных выдзяляюцца ў залежнасці ад удзелу голасу і шуму ў іх утварэнні. Растлумачце, чаму беларускія зычныя [в], [в’], [j], [ў] – санорныя;

в) акрэсліце асаблівасці вымаўлення мяккіх и цвёрдых зычных у беларускай мове. Раскажыце пра гісторыю фарміравання зацвярдзелых зычных.

Табліца 2 – Артыкуляцыйная класіфікацыя зычных

Месца ўтварэння

губна-губныя

губна-зубныя

пярэдне-язычныя

сярэдне-язычныя

задне-язычныя

Спосаб утварэння

Удзел голасу і шуму

цв.

м.

цв.

м.

цв.

м.

м.

цв.

м.

Змычныя

Звонкія

Глухія

[б]

[п]

[б’]

[п’]

[д]

[т]

[г]

[к]

[г’]

[к’]

Змычна-

праходныя

Санорныя

[м]

[м’]

[л]

[н]

[л’]

[н’]

Шчылінныя

(фрыкатыў-ныя)

Звонкія

Глухія

Санорныя

[ў]

[ф]

[в]

[ф’]

[в’]

[ж][з] [ш][с]

[з’]

[с’]

[j]

[γ]

[х]

[γ’]

[х’]

Змычна-

шчылінныя

(афрыкаты)

Звонкія

Глухія

[z]

[ž]

[ц]

[ч]

[z’]

[ц’]

Дрыжачы

(вібрант)

Санорны

[р]

Практыкаванне 1. Выпішыце з “Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы” І. Я. Лепешава (Мінск, 1993) дзесяць устойлівых выразаў, кампанентамі якіх з’яўляюцца назвы органаў маўлення. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў. Складзіце з імі сказы.

Практыкаванне 2. Да прыведзеных тэрмінаў падбярыце абсалютныя сінонімы. Прывядзіце прыклады гукаў, якія адносяцца да названых груп.

губна-зубныя

афрыкаты

дрыжачыя

выбухныя

шчылінныя

бакавыя

губна-губныя

альвеалярныя

ЛІТАРАТУРА

Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча; рэдкал.: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. – Мн.: БелЭн, 1994. – С. 139-141, 399-400.

Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Лексікалогія. Фразеалогія: вучэб. дапам. / Я.М. Камароўскі, В.М. Красней, У.М. Лазоўскі і інш. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Мн.: Выш. школа, 1995. – С. 13-41.

Сямешка, Л.І. Беларуская мова. Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Л.І. Сямешка. – Мн.: Сучаснае слова, 1999. – С. 77-101, 135-143.

Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы : падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1996. – 654 с.

Юргелевіч, П.Я. Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі / П.Я. Юргелевіч. – Мн.: Выш. школа, 1974. – С. 43-45, 72-78.

МАРФАЛОГІЯ