Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура маўлення 1 курс ФЗМ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
16.11.2018
Размер:
125.44 Кб
Скачать

5. Іменныя часціны мовы

1. Акрэсліце паходжанне і значэнні тэрміна “граматыка”.

2. Дайце азначэнне паняцця “часціны мовы”. Ахарактарызуйце прынцыпы выдзялення і размежавання часцінаў мовы.

3. Як тлумачыцца значэнне прадметнасці, уласцівае назоўніку, з пункту гледжання логікі і граматыкі? Праз якія марфалагічныя катэгорыі выражаецца значэнне прадметнасці назоўнікаў? Якія сінтаксічныя функцыі з’яўляюцца для назоўніка тыповымі і чаму?

4. Па якіх семантычных і граматычных прыметах вылучаюцца лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў?

5.Ахарактарызуйце прыметнік як часціну мовы. Як тлумачыцца значэнне прыметы з пункту погляду граматыкі? Параўнайце прыметнікавыя катэгорыі роду, ліку, склону з адпаведнымі катэгорыямі назоўніка.

6. Ахарактарызуйце лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Т Раскажыце пра “ўзаемапранікненне” лексіка-граматычных разрадаў гэтай часціны мовы.

7. Назавіце спецыфічныя рысы лічэбніка як часціны мовы (семантычныя, марфалагічныя, словаўтваральныя, сінтаксічныя). У чым асаблівасці сінтаксічнай сувязі лічэбнікаў з назоўнікамі ў беларускай мове ў параўнанні з рускай?

8. Акрэсліце семантычныя, марфалагічныя, словаўтваральныя і сінтаксічныя адзнакі займенніка як часціны мовы. Чым адрозніваюцца займеннікі ад знамянальных часцінаў мовы? Дзеля чаго ўжываюцца ў маўленні?

Практыкаванне 1. Прачытайце тэкст. Дайце яму загаловак. Да якога тыпу маўлення адносіцца тэкст? Абгрунтуйце сваё меркаванне. Выпішыце з тэксту ўласныя назоўнікі. Вызначце іх семантычныя групы. Запішыце пяць-восем фраземаў, асновай узнікнення якіх з’яўляюцца біблейскія сюжэты. Растлумачце сэнс устойлівых выразаў, складзіце з імі сказы.

Біблія (Святое Пісьмо) – манументальны і загадкавы твор. У Бібліі сказана ўсё пра быццё і культуру, Бога і чалавека. Поўная Біблія складаецца з дзвюх сіметрычна суаднесеных частак – Старога Запавету (50 кніг) і Новага Запавету (27 кніг). Слова “запавет” азначае пастанову, умову, закон, урэшце – дагавор, які, паводле багаслоўскага тлумачэння, Бог пакінуў усяму чалавецтву.

Першапачаткова кнігі Бібліі пісаліся на старажытнаяўрэйскай мове і мове старажытных грэкаў. На стараславянскую мову іх упершыню пераклалі ў ІХ ст. славянскія асветнікі Кірыла і Мяфодзій.

У народ Біблія прыйшла пасля адкрыцця кнігадрукавання. У нашым усходнеславянскім рэгіёне Біблію для народа адкрыў беларускі асветнік і першадрукар Францыск Скарына “з слаўнага места Полацка”. У 1517-1519 гг. у чэшскай Празе ім было выдадзена дваццаць тры кнігі Старога Запавету, і ў 1525 г. у Вільні, дзе Скарына заснаваў першую на тэрыторыі краіны друкарню, выйшаў новазапаветны “Апостал”. Сёння ўжо вядома: Скарынава беларуская Біблія – першае ў гісторыі ўсходнеславянскіх народаў навукова-папулярнае выданне гэтай кнігі.

Перакласці яе на сучасную беларускую мову ў 30-я гг. мінулага стагоддзя ўзяўся Антон Луцкевіч, публіцыст, крытык. Пераклад кніг Бібліі для Антона Луцкевіча быў апошнім творчым подзвігам перад пакутніцкай смерцю ў сталінска-берыеўскім ГУЛАГу.

(Паводле У. Конана)

Практыкаванне 2. Перакладзіце сказы на беларускую мову. Параўнайце граматычныя формы прыметнікаў у беларускай і рускай мовах.

1. Воздух чист и свеж, как поцелуй ребёнка; солнце ярко, небо сине, – чего бы, кажется, больше? – зачем тут страсти, желания, сожаления? (М.Ю. Лермонтов) 2. Тот, кто работает, всегда молод. И иногда мне кажется, что, может быть, труд вырабатывает какие-нибудь особые гормоны, повышающие жизненный импульс. (Н.Н. Бурденко) 3. Когда труд – удовольствие, жизнь – хороша! Когда труд – обязанность, жизнь – рабство. (М. Горький) 4. Сознаётся в вине только сильный. Скромен только сильный, прощает только сильный, да и смеётся сильный, часто смех его – слёзы. (А.И. Герцен) 5. Любовь сильна, как молния, но без грому проницает, и самые сильные её удары приятны. (М.В. Ломоносов).