Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФЗМ.Бут-Гусаім. 2009.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
16.11.2018
Размер:
123.9 Кб
Скачать

3. Фразеалагізм як моўная адзінка. Аб’ём і межы фразеалогіі. Утварэнне фразеалагізмаў і іх этымалагічная класіфікацыя

1. Акрэсліце значэнні тэрміна “фразеалогія”. Ахарактарызуйце шырокае і вузкае разуменне аб’ёму фразеалогіі.

2. Дайце характарыстыку фразеалагізма як моўнай адзінкі. Адзначце, чым падобныя і чым адрозніваюцца паміж сабой фразеалагізм і слова, фразеалагізм і свабоднае словазлучэнне.

3. Акрэсліце значэнне тэрміна “перыфраза”. Ахарактарызуйце адрозненні паміж перыфразамі і фразеалагізмамі. Выпішыце са зборніка Г.М. Малажай “Сучасная беларуская мова: Слова. Перыфраза. Фразеалагізм” (Мн., 1992) дзесяць традыцыйных перыфраз беларускай мовы.

4. Адзначце, якія моўныя адзінкі называюцца прыказкамі. Растлумачце, чым адрозніваюцца прыказкі ад фразеалагізмаў. Пакажыце, на якія групы падзяляюцца прыказкі паводле іх семантычнай характарыстыкі. Са “Слоўніка беларускіх прыказак” І.Я. Лепешава, М.А. Якалцэвіч (Мн., 1996) выпішыце па дзве прыказкі на кожную з гэтых груп.

5. Ахарактарызуйце асноўныя спосабы фразеалагічнай дэрывацыі. Дайце характарыстыку фраземаў, якія ўтвараюць пласт спрадвечна беларускай фразеалогіі. Адзначце, якія фразеалагізмы варта адносіць да запазычаных. Прывядзіце прыклады фразеалагічных кáлек і паўкáлек.

7. Раскажыце пра асаблівасці перакладу тэкстаў з фразеалагізмамі.

Практыкаванне 1. Узгадайце пяць фраземаў, у якіх адлюстраваны падзеі з гісторыі беларускага народа. Растлумачце іх значэнне, складзіце з імі сказы. Выконваючы заданне, звярніцеся да “Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы” І.Я. Лепешава (Мн., 2004).

ЛІТАРАТУРА

Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча; рэдкал.: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. – Мн.: БелЭн, 1994. – С. 60-61, 115-116, 273-274, 421-422, 432-433.

Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / Склад. Ф. Янкоўскі. – Мн: Бел. навука, 2004. – 494 с.

Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – 3-е выд., дапрац. – Мн.: Нар. асвета, 1996. – С. 153-164, 182-191.

Лепешаў, І. Я. Слоўнік беларускіх прыказак: даведнік / І Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч. – Мнінск : БелЭн, 1996. – 352 с.

Лепешаў, І. Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы : вучэб. дапам. / І. Я. Лепешаў. – Мінск : Выш. школа, 1998. – С. 3-16, 29-45.

Лепешаў, І. Я. Чаму мы так гаворым: даведнік / І. Я. Лепешаў. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 155 с.

Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І.Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 2004. – 448 с.

Малажай, Г.М. Сучасная беларуская мова: Слова. Перыфраза. Фразеалагізм: вучэб. дапам. / Г.М. Малажай. – Мн.: Выш. школа, 1992. – С. 64-137, 147-157.

Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: вучэб. дапам. / Я.М. Камароўскі, В.П. Красней, У.М. Лазоўскі і інш. – 2-е выд, дапрац. і дап. – Мн.: Выш. школа, 1995. – С. 282-292, 310-313.

Янкоўскі, Ф.М. Крылатыя словы і афарызмы: З беларускіх літаратурных крыніц / Ф.М. Янкоўскі; рэд. П.Ф. Глебка. – Мн.: Выд-ва АН БССР, 1960. – 135 с.