Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекцыя 2.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
21.11.2018
Размер:
79.36 Кб
Скачать

3. Падыходы да разгляду бібліяграфічнай інфармацыі ў 90-я гг. Хх ст. – пачатку ххі ст.

Цікавасць да сутнасці паняцця БІ не згасала і ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст., да сённяшняга дня не дасягнута адзінства яго разумення і азначэння.

В.А.Факееў (аўтар когнітаграфічнай канцэпцыі) аперыруе паняццямі БІ і бібліяграфічныя веды (БВ). Ведамі лічыцца тое, што 1) праверана грамадска-палітычнай практыкай, 2) засведчана логікай, 3) з’яўляецца вынікам пазнання рэчаіснасці, 4) адэкватна адлюстроўвае ў свядомасці чалавека аб’ектыўную рэчаіснасць. БІ як раз утрымлівае гэтыя кампаненты: яна праверана бібліяграфічнай практыкай, лагічна прадстаўлена, з’яўляецца вынікам пазнання дакументальных тэкстаў і патрэбнасцей карыстальнікаў і адэкватна адлюстроўвае іх у свядомасці чалавека ў выглядзе ўяўленняў, кагнітыўных вобразаў. Усё гэта і дазваляе назваць падобную інфармацыю бібліяграфічнымі ведамі. БВ – гэта веды, неабходныя і дастатковыя для ідэнтыфікацыі дакументаў, ДМ у мэтах аптымальнага задавальнення ў аб’ёме дакументаў сацыяльных ведаў як саміх дакументаў, так і рэпрэзентатыўных (характэрных) звестак пра іх. Бібліяграфічныя веды разглядаюцца як прырашчэнне ведаў у дакументах і новых ведаў аб дакументах. Яны маюць сваім аб’ектам фіксаваныя кванты любых ведаў, выдзяляюць і ідэнтыфікуюць іх, забяспечваюць інтэлектуальны доступ да іх з мэтай выкарыстання ў розных відах дзейнасці. БВ – адзін з кампанентаў сацыяльных кагнітыўных структур і ўсёй духоўнай дзейнасці чалавека, частка свядомасці. Аб пэўным навукоўцы мы найчасцей ведаем даты жыцця, ідэі, асноўныя працы – па сутнасці кангламерат бытавых, навуковых і бібліяграфічных ведаў.

Бібліяграфічныя веды з'яўляюцца сродкам пазнання, камунікацыі, каштоўнаснай арыентацыі, рэгулявання і кіравання. Можна выдзеліць аб’ектнуя і суб’ектную, фармальную і змястоўную, прасторавую і часавую, колькасную і якасную структуры бібліяграфічных ведаў.

Н.А.Сляднева лічыць бібліяграфію інфраструктурным відам дзейнасці і разглядае яе існаванне ў метасістэме Універсум чалавечай дзейнасці (УЧД). Яна лічыць бібліяграфію спецыфічнай метадычнай ці інфраструктурнай галіной УЧД, роднаснай статыстыцы, матэматыцы, сацыялогіі. БІ з’яўляецца універсальным сродкам аперыравання суверэннымі інфааб’ектамі. (суверэннасць – незалежнасць ад іншых). Інфааб’екты – гэта сэнсы, тэксты дакументы, аўтары. БІ забяспечвае іх ідэнтэфікацыі і пошук. Вытворчасць БІ Н.А.Сляднева разглядае на этапах узаемадзеяння аўтара, выдаўца, карыстальніка, дакумента (гл. Лекцыя 1.) Пачатковым пунктам вытворчасці БІ з'яўляецца інтэлектуальная праца аўтара тэкста (твора). У яго свядомасці выпрацоўваецца пэўная ідэаграма (формула праблемы, задачы), г.з. прагноз будучых ведаў. Гэтую ідэаграму Н.А.Сляднева называе прагнастычнай (прагнознай) БІ. У далейшым на яе аснове з'яўляюцца такія элементы бібліяграфічнага апісання, як загаловак тэкста, анатацыя, ключавыя словы. У стварэнні іх удзельнічае аўтар. Ён жа пры падрыхтоўцы тэкста ўключае ў яго элементы іншых тэкстаў, робіць спасылкі, даведачны аппарат – г.зн. стварае вялікія пласты ўнутрытэкставой (латэнтнай) БІ. Пасля завяршэння стварэння тэкста аўтар дае яму сваё імя (аўтарства), назву, вызначае жанр, тыпа-відавую прыналежнасць – удзельнічае ў стварэнні афіннай БІ, якую дапаўняе выдавец. Ён фарміруе астатнія тытульныя элементы, стварае выдавецкую анатацыю, можа ствараць даведачны аппарат выдання. Гэтыя віды БІ непарыўна звязаны з тэкстам: без іх тэкст не існуе і яны без тэкста безсэнсоўны. Аднак БІ можа існаваць і адасоблена ад тэкста. Гэта вельмі вялікі масіў другаснай інфармацыі, якую Н.А.Сляднева называе постэдзіцыйнай (адасобленай ад дакумента як непасрэднага яго ўладальніка)4.