Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4 Лекцыі па музычнаму фальклору.doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
376.32 Кб
Скачать

Восеньскія абрады і песні.

Восеньскі абрадавы цыкл даволі сціплы. Багач – адно з самых значных аграрных святаў – азімы пасеў жыта. “Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку”. Назву святу дала лубка з жытам і свечкай, яе пераносілі з хаты ў хату, асвячаючы па чарзе ўсе двары. Меў “багач” здольнасць ахоўваць свойскую жывёлу, таму ім абносілі статак. На працягу года яна захоўвалася ў хацетаго, чый двор асвяцілі апошнім. Выбіралі гаспадара з лёгкай рукой, які пачне азімую сяўбу: варылі, лупілі курыныя яйкі, вызначалі ў чыім меньшая пятка. Ён абходзіў палі, трымаючы каравай і асвячоную вярбу. Пачынаў сяўбу, па заканчэнні якой адбывалася святочная вячэра.

Дзяды (“Змітраўскія дзяды”, “Памінальная субота”, “Асяніны”) - найбольш яскравае ўвасабленне культа продкаў. Дзедам называлі м іфалагічнага пачынальніка роду. У першую суботу лістапада наводзлі парадак: гаспадар – у двары, гаспадыня – у хаце. Часам ішлі ўсёй сям’ёй на могілкі, прыбіралі, абкладалі дзёрнам магілы, папраўлялі крыж. Усе мыліся, бо чысціня і парадак – уцеха продкам. Да святочнага стала збіралася ўся сям’я. Старэйшы запальваў свечку, маліўся, зваў на свята дзядоў:“Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі, старыя, малыя, хто на гэтай сядзібе жываў, хлеба-солі ядаў”. Садзіліся за стол на невялікай адлегласці, каб нябачныя дзяды маглі падысці. Не карысталіся відэльцамі і нажамі, каб знарок іх не параніць. Першую лыжку кожнай стравы (а іх гаспадыня падавала няцотную колькасць 7, 9, 11, галоўнай была куцця) адкладалі ў спецыяльную міску – дзядам. У застоллі панавала стрыманая, паважлівая атмасфера. Узгадвалі продкаў да сёмага калена, іх добрыя справы. Павячэраўшы, развітваліся: ”Святыя дзяды! Вы сюды прыляцелі, пілі і елі. Скажыце чаго яшчэ вам трэба, а лепей ляціце на неба, акыш, акыш, акыш!” Рэшткі ежы аддавалі жабракам. А часам для жабракоў пеклі спецыяльны пірог –“курэц”.

Восеньскія песні суправаджалі апошнія земляробчыя клопаты. Але песні слаба выяўляюць сувязь з працоўнай дзейнасцю, яны не інтэграваны з абрадамі. Выконваюцца яравыя, авясец, ільняныя, канапельныя, ягадныя, грыбныя песні, сканцэнтраваныя пераважна ў Паазер’і. У іх пераважае мінорны лад, паўімправізацыйны склад, інтанацыйнае багацце, развіццё лірычных матываў, прыглушаная манера выканання, рубата.

Зімовыя абрады і песні.

Практычна па ўсёй Еўропе адзначаецца свята, звязанае з часам зімовага сонцаварота, у народаў індаеўрапейскай групы яго называюць аднолькава – Каляды (ад лацінскага colendaeтак называлі першы дзень кожнага месяца). Гэта свята – пачатак новага сонечнага года, Сонца павяртае на новы гадавы цыкл. На Беларусі Каляды святкавалі два тыдні (12 дзён – адпаведна колькасці месяцоў). Першы дзень – Вялікая куцця. З самай раніцы мылі, чысцілі ў хаце, скончвалі ўсе пачатыя работы, гаспадыня рыхтавала ежу (у беднай сям’і страў было тры, у сям’і сярэдняга дастатку – пяць, у заможных – сем), прычым першай гатавалася і была абавязковай куцця з сытою.

Увечары збіралася ўся сям’я. Гаспадар з гаршком куцці звонку абыходзіў хату, стукаў лыжкай у вакно, а жонка з хаты пыталася: “Хто стукае?”. Гаспадар адказваў: “Сам Бог стукае з цёплай, мокрай вясною, з гарачым небурлівым летам, з сухой і багатай восенню”. Жонка запрашала: “Просім да хаты”.

Першую лыжку кідаў у снег – марозу: каб не еў жыта. Сям’я вячэрала, адклаўшы продкам па лыжцы кожнай стравы і праліўшы на абрус некалькі кропель гарэлкі. Стравы падавалі ў строгай паслядоўнасці: селядзец з ільняным алеем і квас з грыбамі (у сем’ях сярэдняга дастатку і заможных), бліны (ва ўсіх, у гонар продкаў), аўсяны кісель(у сем’ях сярэдняга дастатку і заможных), вараныя грыбы і узвар з яблык, груш і сліў (толькі ў заможных), куцця (ва ўсіх; да гэтага моманту гаршок стаяў на саломе ў покуці, накрыты кавалкам хлеба і прыкрыты саломай). Салома – сімвал дабрабыту, часам ёю абвязвалі ножкі стала. Лыжкі пасля вячэры звязвалі суконнай ніткай (каб авечкі не адбіліся ад дому) і пакідалі да раніцы на стале. У некаторых мясцінах рабілі прагноз на будучы ўраджай ільну, падкідаючы рэшткі куцці пад столь, або выцягваючы саломіны з-пад абруса. Прыбіраючы сена, назіралі якога насення больш засталося: чорнага- уродзіць грэчка, жоўтага – яравыя. Гаспадар садзіўся ў покуці, жонка – насупраць. Яна пыталася: “Ці бачыш мяне?”- “Не бачу”. – “Каб ты не бачыў за стагамі, за вазамі, за снапамі свету”. Гаспадар пытаўся: “Ці бачыш мяне?”- “Не бачу”. – “Каб ты не бачыла за агуркамі, за гарбузамі, за буракамі свету”. Жонка качаргой штурхала гаспадара, ён падаў на лаву са словамі : “Каб твае снапы так хутка падалі на ніве!”

Шматлікія прыкметы прадказвалі: шмат зорак – будзе мноства грыбоў, пойдзе снег – будуць добра раіцца пчолы. У той жа вечар абаранялі хатнюю жывёлу: каб свінні з двара не збеглі і не пашкодзілі агарод – кідалі ім ў вочы снег. На працягу Каляд нельга было ткаць, праці, шыць, віць, плесці, рабіць крывое і колападобнае. З другога дня пачыналі хадзіць калядоўшчыкі (цыганы, ражаныя) з абавязковай удзельніцай – “казой”. Яна, адпаведна словам песні падала нібы мёртвая, потым ажывала, ускоквала і кланялася гаспадарам. Вобраз паміраючай і ўваскросшай прыроды сустракаецца ў многіх народаў. Сутнасць калядавання, як сцвярджае Ю. Чарняўская, ў ратаванні багіні Грамаўніцы (маці Божыча, ад якога залежыць надыход лета, а каза – яе ўвасабленне) ад бога зімы Зюзі. Акрамя казы, ўдзельнікамі каляднага абыхода двароў былі воўк, конь, жораў, цыганы. Абыход суправаджаўся свточна-прыўзнятымі песнямі-калядкамі энергічнага танцавальнага характару, з тыповым прыпевам, што паўтараецца пасля кожнага радка: «Гэй, Каляда». На працягу двух тыдняў праходзілі не толькі калядыванні, але і ладзілі хатнія гульні.

Жаніцьба Цярэшкі”. Сваеасаблівая інсцэніроўка вяселля. Дзеўкі з абранай маці, хлопцы з абраным бацькам абмяркоўваюць кожны сабе пару. Бацька і маці таньчаць “Крутуху”. Бацька вядзе хлапца, маці - дзяўчыну, парамі таньчаць, потым абменьваюцца партнёрамі. Хлопца з дзеўкай называюць дзедам і бабай. І так робіцца з кожнай парай. Потым выстрайваюцца парамі. З апошняй пары хлопец ловіць дзяўчыну. Злавіўшы, танцуюць, цалуюцца. І так паводзіць сябе кожная пара. Наладжваюць застолле.

Яшчур”. Дзяўчаты выбіраюць “яшчура”, апранаюць у плашч, садзяць у цэнтр хаты, вакол яго водзяць карагод, па заканчэнні якога, ён здымае з дзяўчыны хустачку або вянок. Так паўтараюць, покуль ад кожнай не атрымае што-небудзь. Пачынаецца выкуп вянкоў – трэба выканаць пажаданне(праспяваць, станцаваць, пацалаваць). Атрымаўшы вянок дзяўчына таньчыць.

Халімон”. Дзяўчаты становяцца кругам. Адна пахаджвае ў цэнтры, бярэ шапку на галаву. У адпаведнасці з тэкстам бярэ палку(каня), лучыну(шаблю), дзеўку, з якой разам таньчаць.

Курылка”. Садзіліся ў кола, запальвалі лучыну, якую перадавалі з рук у рукі, спяваючы песню. У каго лучына згасне – спявае, таньчыць або робіць нешта, чаго не было. Памылішся, не здолееш – б’юць (хлопца дзеўкі – пугай; дзеўку хлопцы – паясамі).

Падушачка”. Моладзь вядзець карагод вакол хлопца ці дзяўчыны. Спявалі спецыяльную песню, адпаведна словам якой, той, хто стаяў у цэнтры, павінен пацалаваць таго, на каго трапіў выбар.

Каталіся на санях, коўзаліся з гары. Распаўсюджаны былі тэатралізаваныя прадстаўленні на манер цыркавых, якія праводзілі з пудзілам або пераапранутым чал авекам - «ваджэнне кабылы або мядзведзя».

Увечары 31 снежня замест калядоўчшыкаў двары абыходзілі дзяўчаты са «шчодрай» - прыгажуняй, убранай кветкамі і стужкамі. Песні, што суправаджалі абыход, насычаны пажаданнямі багацця, міра, шчасця, а таму маюць характар прыўзняты, святочны. Тыповым прыпевам з'яўляюцца словы: “.шчодры вечар, багаты вечар”, пазнейшы варыянт - “.шчодры вечар, святы вечар. У гэты вечар ласаваліся шчодрай куццей (з мясам). Пяклі бліны (хто бліноў не пячэ – не будзе мець гладкай, тлустай жывёлы, асабліва куранят). Вячэра складалася з 7, 9 або 12 страў, такіх як: вараныя свіныя галовы, каўбасы, сальцісон, халадзец, верашчака (свініна – абрадавая ежа, бо свіння – сімвал пладавітасці, урадлівасці).

Навагодняя варажба вылучаецца сваёй разнастайнасцю і з'яўляецца яскравым адлюстраваннем невычарпальнай фантазіі народа. Дзяўчаты варажылі на воску, аладках, блінах, штыкецінах, з башмачком, з люстэркамі, на пацерках, пярсцёнках; пад вокнамі падслухоўвалі, ці не скажа хто нешта накшталт “Ідзі”; перад сном ставілі пад пасцель пасудзіну з вадой і “мосцікам” праз яе і г. д.

Калядкі і шчадроўкі ў асноўным сканцэнтраваны на Палессі. Наступны дзень свята – “васіллё” (дзень святога Васіля). Хлопчыкі з мяшочкам зярнят абыходзілі двары і за пачастункі “засявалі” хаты і двары (на дабрабыт). На дванаццаты дзень свята рыхтуюць трэцюю куццю - посную (вадзяную, галодную). Яе, як і першую куццю, гаспадыня, прыгатаваўшы, ставіла ў покуці, накрыўшы хлебам, часам квахтала і пры гэтым сыпала дзецям семачкі сланечніка пад стол, нібыта курыца куранят корміць. Гэта рабілі, каб куры вывелі шмат куранят. У некаторых мясцовасцях апоўначы пад Вадахрышча, гаспадыні набіралі ў рэчцы ці возеры вады, да якой ставіліся як да лекавай. Напярэдадні ўся сям'я мылася, апранала чыстае, каб увесь год быць здаровай і чыстай ад паразітаў. Перад абрадавай вячэрай гаспадар асвячаў ваду куццёй, крыжам і крапілам з аржаных каласкоў, а потым вадою акрапляў хату і іншыя будынкі. Прыкметы і павер'і гэтага дня мелі апатрапеічны накірунак – нельга дакранацца да насення, каб не вырасла пустазелле; не даваць курам капусты, каб яны не клявалі расады; каб ячмень вырас не засмечаны гаспадыня называла галавешкі “залатушкамі”.

Пры злучэнні з хрысціянскімі традыцыямі ў гэты час святкуюць Раство, пад час якога маленькія дзеці, а часам і дарослыя ходзяць па вёсцы “з зоркай”, спяваюць псальмы-калядкі. Хоць амаль ўся Еўропа была фармальна хрысціянскай, народныя масы захавалі свае ранейшыя вераванні і працягвалі прытрымлівацца традыцыйных звычаяў і абрадаў.

За 7 тыдняў да Вялікадня адзначалася свята Масленіца. Масленічныя песні - мяжа дзвух каляндарных цыклаў – зімовага і веснавога. Па міфалогіі беларусаў Масленка – увасабленне пладароддзя і, адначасова, зімы і смерці. Такая дваякасць адчуваецца і ў адносінах да «гераіні»: спачатку яе ўшаноўваюць, прыгожа апранаюць, разам з ёю коўзаюцца на санках, спяваюць, водзяць карагоды; а напрыканцы свята спальваюць (рэха чалавечых ахвяр). Сімволіка Масленіцы была цесна звязана з ідэяй весновога адраджэння, культамі жыцця, урадлівасці, плоднасці. Для свята характэрны салярны культ, які праяўляецца ў знакавых рэчах: блінах, патэльні, каруселі, карагодах, коле, што пускаюць запаленным з гары. На Масленку, як і на Каляды, пераапранаюцца, абыходзяць з віншаваннямі двары аднавяскоўцаў. У сувязі з тым, што масленка завяршае час шматлікіх вяселляў (ад Каляд да Вялікага пасту), у масленках пашыраны шлюбныя матывы, тэмы сям'і. Тыповымі былі насмешкі над нежанатымі хлопцамі, нават чаплялі ім калодкі да ног, пакуль не адкупяцца.

Кожны дзень святочнага Сырнага тыдню меў сваю назву і спецыфіку. Панядзелак сустрэча. Пачынаюць абыход двароў. Пякуць бліны, частуюцца казіным ці авечым сырам (праява татэмістычнага погляду на казу, як ўвасабленне пладавітасці) Аўторак - зайгрышы. Распачыналі шумныя карнавальныя гулянні, маскарадныя пераапрананні, катанне з горак (доўгі палёт - доўгі лён) ці ў санях на конях, будавалі снежны гарадок ці крэпасць. Серада – ласунак. Зяць прыходзіў да цёшчы на бліны. Чацвершырокі. Ладзілі кірмашы, на якіх абавязкова выступалі батлеечнікі, прыводзілі дрэсіраваных мядзведзей. Часам хлопцы аб'язджалі коней. Пятніцацёшчыны вячоркі. Зяць цешчу частуе. Суботазалоўкіны пасядзелкі. Жонкі братоў, сёстры мужа прыходзілі ў госці да маладзіцы. Адбываліся провады Масленіцы, а назаўтра – «прощёное воскресенье».

Песні гэтага свята надзвычай разнастайныя па функцыянальным прызначэнні і настрою: карагодныя, абыходныя, балады, жартоўныя. Карнавалізацыя масленічных гулянняў злучаецца з фрывольнымі песнямі, песнямі «навыварат». Характэрна перавага веснавой славеснай і інтанацыйнай паэтыкі, адбітак сігнальнасці і вакальных поклічаў у масленічных напевах. Адзначаецца вузкааб’ёмнасць ладамеладычнага комплексу (малая тэрцыя з субквартай). Устойлівыя славесныя формулы прыпеваў: гу-та-та, гу-ля-ля, масленіца. Масленічныя традыцыі найбольш устойлівыя ў Паазер'і і Падняпроў'і. У Заходняй Еўропе гэта свята адзначаецца ў той жа час. Назвы адлюстроўваюць сутнасць свята: у Нарвегіі – фастэлавн, у Галандыі – вастэнавонд (ад слова «поставаць»), у Італіі – карнавал (carna – мяса, vale - бывай). У Чэхіі разыгрывалі спрэчкі паміж Пастом і Мясапустам.

Абагульняючы характэрныя сваеасаблівасці каляндарна-земляробчага цыклу, можна заўважыць шэраг агульных рыс:

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]