Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4 Лекцыі па музычнаму фальклору.doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
376.32 Кб
Скачать

Абрады, звязаныя са смерцю і пахавальныя галашэнні.

Сур'ёзнае стаўленне да смерці як пераходу ў іншы свет спрыяла фарміраванню вялікай колькасці абрадавых момантаў, большая частка іх мае сувязь з культам продкаў.

Калі чалавек паміраў, абвяшчалі блізкіх, родных. Гукалі суседзяў, якія абмывалі, апраналі і клалі ў труну нябожчыка. Праходзіла першае галашэнне. Хараніць трэба на трэці дзень, пры гэтым магілу можна капаць у межах 8.00 – 12.00, час пахавання - паміж палуднем і 16.00. Перад вынасам з хаты нябожчыка адпявалі. Выносілі нагамі наперад праз вакно або дзверы(тройчы краналіся касяка ці парога). Адразу пасля вынасу табурэты, на якіх стаяла труна – перакульвалі, падлогу пасыпалі жытам. Пахавальная працэсія выглядае так: крыж, абраз, кветкі і вянкі (нясуць перадшлюбныя дзяўчаты), крышку ад труны, саму труну. Тым часам падлогу ў хаце падмяталі, мылі, але ваду да вяртання людзей з могілак не вылівалі. Абрадавай стравай на хаўтурах быў канун або абаранкі з макам, размочаныя ў малацэ..

Даволі моцна адрозніваецца сістэма пахавальнай абраднасці самазабойцаў. Іх хавалі нямытымі; у тым адзенні, у якім яны сустрэлі смерць; у труну клалі рэч, якой тыя пазбавіліся жыцця. Хавалі або на месцы самазабойства, або за агароджай могілак, памінкі ўвогуле рабіць забаранялася.

У падрабязна распрацаваным, насычаным мноствам умоў, абмежаванняў абрадзе пахавальныя галашэнні выконваюць найважнейшую ролю, бо «дапамагаюць праз слёзы, праз эмацыянальна прамоўленае слова пазбегнуць глыбокіх псіхічных надломаў і стрэсаў». У галашэннях найбольш арганічна знітаваліся мастацкія традыцыі і душэўны боль – роспач асірацелай радні. Сярод асаблівасцей галашэнняў - стварэнне іх у працэсе выканання, надзвычайны эмацыянальны накал, апора на музычна-паэтычныя мастацкія традыцыі. Такія як: прэваліраванне слова над музыкай, моўнае інтанаванне, зонны строй, пераход у пэўны час да рытмізаванага говара скрозь рыданні, акцэнтна-неперыядычная рытміка, танічны няроўнаскладаны верш, дактылічныя канчаткі нізыходзячых фраз з апорай на вымаўляемую кадансавую прыму ў значнай ступені вызначае меладычную лінію плача. Галашэнні праяўляюць сінкрэтычную сувязь з мімікай, жэстам, рухам. Існуюць мясцовыя разнавіднасці галашэнняў – моўнага, песеннага, напеўна-рэчытатыўнага характару. Сустракаюцца калектыўныя галашэнні і адзіночныя жаночыя прычыты. Вывучэнне пахавальных галашэнняў ускладено тым, што ў адрозненні ад твораў каляндарна-земляробчага цыклу, народныя спевакі лічаць недапушчальным выкананне прычатаў па-за межамі абраду. Сям’я памершага на год выключаецца з кола святаў. Абавязкова праходзяць памінкі - абрад ушанавання памяці памерлага чалавека, звязаны з культам продкаў, яны праводзіліся на 3 (трэціны), 9 (дзевяціны), 40 (сарачыны), паўгоддзе і год.

Дзіцячы фальклор

Асаблівае месца ў народнай музычнай творчасці беларусаў займае дзіцячы фальклор. Ён уключае як творы дарослых для дзяцей, так і творы, якія ствараюць і выконваюць дзеці. Дзіцячы фальклор вядзе сваё паходжанне ад старажытных часоў, таму і захоўвае па сёнешні дзень старажытныя формы і якасці. Яму ўласціва поліфункцыянальнасць – утылітарна-практычная накіраванасць твораў спалучаецца з выхаваўчай, эстэтычнай, мнеманічнай, а таксама неабходна адзначыць яго пазнавальны характар, бо нават самыя незамыславатыя песенькі накіраваны на спасціжэнне сусвету. Дзіцячы фальклор – крыніца першых ведаў маленькага чалавека, сродак засваення нормаў паводзін, далучэння да роднай мовы. Гэта самастойная жанравая сістэма, якая адносна ўмоўна падзяляецца на тры групы:

  • гульнёвы фальклор аб'яднае творы, звязаныя з сюжэтна арганізаванымі маторнымі дзеяннямі: слоўныя гульні, лічылкі, жараб'ёвыя загаворы, скарамоўкі, маўчанкі, дыялагічныя сцэнкі.

лічылкі – вершаваныя моўныя формулы, часцей за ўсё гумарыстычна афарбаваныя, з дапамогай якіх вазначаецца чарговасць ў гульні

Шлі салдаты на базар. Пайшла курка ў аптэку,

Што купілі? Самавар. Закрычала: ку-ка-рэ-ку!

Колькі стоіць? Тры рубля. Дайце пудры і духоў

Хто выходзіць? Ты да я. На палманку петухоў.

Часам лічылкі выкарыстоўваюцца не перад, а ў час гульні. Паходжанне лічылак вучоныя звязваюць са старажытнымі вераваннямі, варажбой, прароцтвамі, хоць зараз у творчасці дарослых няма нічога, што адпавядае дзіцячым лічылкам. Заканчэнне некаторых лічылак словамі «крэст», «дэкс» сведчыць аб распаўсюджанні хрысціянства.

  • пазагульнёвы фальклор аб’яднаў дзіцячыя і дакучныя песенькі, дражнілкі, садысцкія вершыкі, загадкі, казкі, страшылкі, прыпеўкі, заклічкі, прыгаворкі.

дзіцячыя песенькі – гэта песні, створаныя дзецьмі або дарослымі для дзяцей. Па ступені сюжэтнай арганізаванасці падзяляюцца на прыпевачкі, аднаэпізодныя, разгорнутыя апавядальныя. Па спосабам выяўлення – апісальныя і драматызаваныя. Многія песні з лёгкім жартам, а часам і з'едлівай сатырай, без сумнай дыдактыкі крытыкуюць зазнайства, палахлівасць, самахвальства. Асабліва вылучаюцца небылічкі – песенькі, ў якіх парушаецца карціна рэальнасці. А для дарагіх гасцей Камар лазню тапіў

Мурашку зарэзаў, Муха парылася,

Кадку мяса насаліў, І звалілася з палка

Шост каўбас навесіў. Моцна ўдарылася.

дакучныя песні, апошнія радкі якіх патрабуюць паўторання ўсяго тэксту, і гэта цягнецца бясконца: Сядзеў я на пні. Гэй, гэй, гэй! Ён жа мне задаў. Гэй, гэй, гэй!

Еў я канаплі. Гэй, гэй, гэй! Пойдзем жа мы к пану. Гэй, гэй, гэй!

Прыйшоў ка мне Якаў. Гэй, гэй, гэй! Пану жаліцца. Гэй, гэй, гэй!

Папрасіў табакі. Гэй, гэй, гэй! Пан пытаецца: Гэй, гэй, гэй!

Я ж яму не даў. Гэй, гэй, гэй! - Як у вас было? Гэй, гэй, гэй!...

дражнілкі – кароткія пераважна аднастрофныя творы, маючыя моцную сувязь з традыцыйнымі народнымі асмейваннямі («абразлівыя» песні вясельнага, купальскага абрадаў). Іх гумарыстычны, часам сатырычнага характар накіраваны на тое, каб пасмяяцца або нават абразіць. У дражнілках высмейваюцца імя чалавека, знешні выгляд, рысы характару, паводзіны. Дражнілкі выконваюцца пераважна рэчытатыўным скандзіраваннем:

Андрэй-верабей на кадушцы сядзеў, Антось барадаты

Усіх жаб пераеў, адну не даеў вёў казу каля хатыю

І жывот забалеў. Антосіха паганяла –

На цукеркі зарабляла.

З дарослага рэпертуару да дзяцей перайшлі абрадавыя песні магічнай функцыі – заклічкі і прыгаворкі, у якіх прысутнічае зварот да прыродных аб'ектаў (дажджа, сонца, тучы). Гэтыя творы часам суправаджаліся рознымі дзеяннямі: купаннем, скаканнем, гойданнем на арэлях.

прыгаворкі могуць быць скіраваны на забяспячэнне ўдалага збору ягад ці грыбоў:

Сунічкі- сунічкі, гарлачык невялічкі, Грыб на грыбу

Сыпцеся роўна, каб было поўна. А мой – навярху.

заклічкі – вершаваныя звароты да з'яў прыроды або птушак ці жывёл.

Дожджык-дожджык, секані - Мядзведзь – мядзведзь, разгонь тучу,

бабку з поля прагані! Дам табе аўса кучу.

  • паэзія пеставання ўяўляе сабой творы, з дапамогай якіх немаўля атрымоўвае першыя звествкі пра навакольны свет і сябе, засвойвае асаблівасці паэтычнвй і музычнай мовы, навучаецца разлічаць галасы.

калыханкі – невялічкія творы, якія вылучаюцца напеўнай мелодыяй, насычанай паўторнасцю, павольнам тэмпам і рытмам качання. Характэрны прыпевы, надаючыя манатоннасць і размеранасць. Кампазіцыйна калыханкі падзяляюць на песні-маналогі і песні-дыялагі. Калыханкі знаёмяць дзіця з навакольным светам, расказваюць пра хатніх жывёл, птушак, іх прыгоды, учынкі. Усе гэтыя персанажы надзяляюцца чалавечымі якасцямі, займаюцца людскою працай. Традыцыйны вобразы ката, птушак:

Пайшоў коцік пад масток, Укусіў адзін разок

Злавіў рыбку за хвасток, І панёс дадому

Ці самому есці? Дзіцяці малому.

Ці дзетачкам несці?

пацешкі (забаўлянкі) – кароткія вершаваныя прыгаворы ці песенькі, якія суправаджаюць гульню або фізічныя практыкаванні, што выкарыстоўваюцца для баўлення дзіцяці. Дзякуючы забаўлянкам, немаўляты атрымоўваюць веды аб навакольным асяроддзі: звесткі аб парнасці жывёл («Выйшла кошка да ката, селязень – да качкі, сучка – да сабачкі»), аб сабе (пералічванне пальчыкаў пры гульні з ручкамі «Сарока-варона»). Характэрна імітацыя дзянняў пры дапамозе гукапераймальных слоў:

Ладкі, ладком, Гоп-гоп, і-га-га

Піражкі з мядком, На буланцы едзець Янка,

Кашку з алеем Паўтараста рублей санкі,

Есці не умеем. Пяцьдзесят рублей дуга,

А кабыла – паўрубля.

Сярод неад'емлемых якасцей дзіцячага фальклору – рытмізаванасць мовы. Мелодыка-рытмічныя асаблівасці дзіцячых песень: насычанасць стабільнымі папеўкамі, паўторнасцю, невялікі дыяпазон.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]