Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история шпоры.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
23.12.2018
Размер:
194.04 Кб
Скачать

1,2. Прадмет Гісторыі Б. Перыдыядызацыя. Крыніцы і гісторыяграфія

Перыядызацыя:

1. Старажытнае грамадства(40 тыс.г.-5 стаг. нашай эры)

2. Сярэднявечча (канец 5-15 ст.)

пачатак да класавага грамадства (6-13 ст.)

развіццё феад. сістэмы (13-15ст.)

3. Новы час (16-пач. 20ст.)

выспяванне феадальнай сістэмы

выспяванне буржуазных рэформ

4. Навейшы час (1918-да нашых дзен)

Гісторыя – памяць чалавека (“апавяданне аб мінулым”). Вывучаецца на крыніцах:

1. Археалагічныя

2. Этнаграфічныя

3. Лінгвістычныя

4. Вусныя

5. Пісьмовыя (найбольш важныя)

6. Кіна-, фота-, фона-

Пісьмовыя:

заканадаучыя акты

матэрыялы справаводства

эканоміка-геаграф. заканадаўчае апісанне

статыстычныя матэрыялы

летапісы і хронікі

літарат. і публіц. творы

матэрыялы перыядычнага друку

1 зборнік законаў на Б. – “Руская правда” (11 ст.)

Першае дрярж.утварэнне – Кіеуская Русь

У ВКЛ крыніцы (13-15 ст.): прывілеі, судзебнік Казіміра 1468, статуты 1529, 1566, 1588, сеймы, уніі ВКЛ і РП, помнікі заканадаўства, рэскрыпты, крыніцы справаводства “Літоўская метрыка”, банкі і ўласныя прадпрыемствы (13-20ст.), дакументы паліт. партый (КПСС, КПб), навейшы час – акты заканадаўчых і выканаўчых органаў Сав. саюза БССР, РБ, Канстытуцыя РБ (1994 15 сакавіка) (на рэферэндуме ў лістападзе 1996 папраўкі), інвентары, ваенна-тапаграф. апісанні, перапісы насельніцтва (1897-першы перапіс у Рас. імперыі), летапісы.

3. Каменны век

Камены век.

Палеаліт (100–10 тыс. да н.э.)

Сярод археолагаў няма адзінага пункта гледжання па праблеме з’яўлення першых людзей на тэрыторыi Беларусi. Умоўна іх погляды можна падзяліць на тры плыні.

Першы погляд звязаны з магчымым з’яўленнем чалавека на тэрыторыі сённяшняй Беларусі прыкладна 300 тысячаў гадоў таму назад. Прамых доказаў гэтаму пакуль няма. Магчыма, сляды чалавека знішчаны ледавіком. Прыхільнікі гэтай думкі абапіраюцца на ўскосных сцвярджэннях: спрыяльнымі прыродныі ўмовамі для існавання чалавека, што пацвярджаецца знаходкамі рэшткаў цёплалюбівай флоры і фауны (напрыклад, у Віцебскай вобласці былі знойдзены рэшткі паўднёвага слана) і археалагічнымі знаходкамі ў суседніх рэгіёнах (Польшчы і на Валыні).

У 30-ыя гг. ХХ ст. беларускi археолаг К.М. Палiкарповiч выказаў думку аб магчымасцi засялення тэрыторыi Беларусi ў эпоху сярэдняга палеалiта (100-30 тыс. г. да н.э.). Сваю выснову ён падмацаваў археалагiчнымi знаходкамi, зробленымi каля в. Бердыж (Падлужжа-1,Чачэрскага р-на), Сцвярджэнне Палiкарповiча перакачавала ў падручнiкi па гiсторыi i з цягам часу стала дагматычным.

З думкай Палiкарповiча аб з’яўленнi чалавека на тэрыторыi Беларусi 100-30 тыс. г. да н.э. нязгодны беларускія археолагі В.Д. Будзько i Е.Г. Калечыц, якія звязваюць першыя сляды чалавека на Беларусi з эпохай поздняга палеалiта.

Сёння большасць беларускіх археолагаў схіляецца да высновы Палікарповіча. Асобныя знаходкі крамянёвых вырабаў мусцьерскага вобліка зроблены ў г.п. Свяцілавічы (Гомельская вобласць, Веткаўскі р-н), в. Клеявiчы (Магілёўская вобласць, Касцюковiцкi р-н) i Абiдавiчы (Магілёўская вобласць, Быхаўскі р-н). Аднак з упэўненасцю гаварыць аб тым, што гэтыя знаходкі могуць падцвердзіць тэзіс аб з’яўленні першых людзей на тэрыторыі сённяшняй Беларусі ў сярэднім палеаліце (100-35 тыс. г. да н.э.) пакуль рана.

На сённяшні час можна з упэўненасцю казаць толькі аб існаванні двух стаянак, якія храналагічна адносяцца да эпохі позняга палеаліту. Гэта Юравіцкая і Бердыжская (Падлужжа-1) стаянкі. Абедзве знаходзяцца на паўдневым усходзе Беларусі ў Гомельскай вобласці: Юравічы – у Калінкавіцкім раёне, Бердыж – у Чачэрскім.

Размешчаная ў цэнтры сучаснай вёскі, на левым беразе Прыпяцi, Юравiцкая стаянка лiчыцца самым старажытным паселішчам на Беларусі.1. Упершыню аб iснаваннi гэтай стаянкi першабытнага чалавека навуковы свет даведаўся ў 1929 г., дзякуючы археолагу Ю.Ю. Попелю. Некаторыя знаходкі звязаны з мастацтвам верхнепалеалітычнага чалавека. Напрыклад, пласціна з біўня маманта з геаметрычным арнаментам у выглядзе шасцівугольнікаў і зігзагаў (нагадвае луску рыбы). Гэтая знаходка дае падставу рэлігіяведам сцвярджаць аб тым, што магчымым татэмам Юравіцкай абшчыны была рыба.

Бердыжская стаянка знаходзіцца на правым беразе р.Сож у 3 км на поўдзень ад вёскі Бердыж і ў 0,5 км. ад вёскі Падлужжа (таму другая умоўная назва гэтай верхнепалалалітычнай стаянкі – Падлужжа-1). Упершыню яе адкрыў знакамiты археолаг К.М. Палікарповіч. На сённяшнi дзень выяўлены рэшткі 4 жытлаў і 5 гаспадарчых ям, пабудаваныя прыкладна 23 тыс. г. да н.э.2 Па падліках В.Ф. Ісаенкі, усё насельніцтва Беларусі эпохі позняга палеаліта магло складаць некалькі соцен чалавек.

Мезаліт (IX–V тыс. да н.э.)

Пачалася новая спроба засялення Беларусі і на гэты раз паспяховая. 3 поўдня і з захаду на сённяшнія землі Беларусі пранікаюць рухомыя групы паляўнічых. У новых прыродных умовах адступлення ледавіка сухі кантынентальны клімат сярэдняй паласы Еўропы змяніўся цёплым і вільготным. Змены клімата выклікалі змены ў раслінным і жывёльным свеце. Былыя тундры пакрыліся лясамі. Выміраюць альбо знішчаюцца такія жывёлы, як мамант, калматы насарог, пячорны леў і інш. У лясах з'яўляюцца новыя віды жывёл: алень, лось, зубр, буры мядзведзь, бабёр.

Змены ў жывёльным свеце прымусілі чалавека выпрацаваць новыя прыёмы палявання, вынайсці новую зброю, якая была б прыгоднай для здабычы дробнай жывёлы.

Менавіта з’яўленне лука і стрэлаў знамянуе сабой наступленне мезаліта. 3 паляваннем пачынае спаборнічаць рыбалоўства, бо адступіўшы ледавік стварыў мноства буйных і дробных рэк і азёр. З'явіліся рыбалоўныя кручкі, сеткі, былі вынайдзены човен і вясло. У эпоху мезаліта чалавек прыручыў першую жывёлу – сабаку, якая дапамагала яму на паляванні.

У мезаліце адбываюцца далейшыя прынцыповыя змены ў тэхніцы вырабу прыладаў працы. Чалавек упершыню навучыўся рабіць прылады такіх формаў, якія не залежалі ад памераў каменя. З'явілася так званая ўкладышавая тэхніка вырабу прыладаў працы: нажоў, кінжалаў, наканечнікаў, вастрыёў. Сутнасць яе ў тым, што крамянёвыя прылады рабілі маленькімі (папярэчнікам 2-3 см) у выглядзе сегментаў, трапецый, трохвугольнікаў3. Выкарыстоўвалі іх у якасці ўкладышаў у касцяную ці драўляную аснову, расчэпленую ўздоўж. Потым замацоўвалі якім-небудзь вяжучым рэчывам, напрыклад, смалою ці перавязкамі. Атрымлівалася рэжучая прылада, якая па сваіх якасцях не адрознівалася ад прылады, цалкам зробленай з крэменю. Побач з тонкімі і лёгкімі ўкладышавьші прыладамі ў мезаліце з'яўляюцца масіўныя прылады4, якія былі папярэднікамі сякер і значна паскорылі апрацоўку дрэва, пабудову жылля.

Новыя вынаходніцтвы пацягнулі за сабой змены ў гаспадарцы. Больш стабільнае і трывалае забеспячэнне ежай прывяло да росту колькасці насельніцтва. Пераход ад загоннага палявання на буйную жывёлу вялікімі калектывамі да палявання на невялікую статкавую жывёлу групамі і ў адзіночку, пацягнуў за сабою драбленне родавых абшчын. Такім чынам, лік родавых абшчын павялічваецца, а колькасць кожнай з іх скарачаецца. Разрастанне мноства абшчын, якія ўзнікалі з адной буйной, стала асновай узнікнення плямёнаў.

Менавіта ў мезаліце была заселена асноўная тэрыторыя Беларусі. Сёння на Беларусі вядома каля 120 мезалітычных стаянак. Але гэта не азначае, што ўсе яны існавалі адначасова. Па падліках Э.М. Загарульскага агульная колькасць насельніцтва Беларусі эпохі мезаліта не перавышала 4,5-6 тыс. чалавек.

Археолагі вылучаюць 7 археалагічных культур эпохі мезаліта ў Беларусі. Гэта: свідэрская, нёманская, яніславіцкая, кудлаеўская (на захадзе і поўдні Беларусі), грэнская і сожская (на ўсходзе), кунда культура (на поўначы). Неабходна сказаць, што такія культуры, як свідэрская і грэнская, пачалі фармавацца яшчэ ў эпоху фінальнага палеаліту.

Такім чынам, эпоха мезаліта ў Беларусі ахоплівае храналагічныя рамкі з IX па V тыс. да н.э. Найбольшым вынаходніцтвам, зробленым чалавекам у гэты перыяд з’яўляецца лук і стрэлы.

Неаліт (V тыс. да н.э.–канец III тыс. да н.э.)

Плямёны, якія насялялі Беларусь, уступілі ў апошні каменны перыяд у канцы 5 тысячагоддзя да н.э. Тут эпоха неаліту працягвалася да пачатка 2 тысячагоддзя да н.э.

Вызначальнай сутнасцю неаліта з’яўляецца так званая «неалітычная рэвалюцыя» – пераход ад прысвойваючай формы гаспадаркі (палявання, рыбалоўства, збіральніцтва) да вытворчай (земляробсятва і жывёлагадоўля).

У эпоху неаліту былі зроблены шэраг тэхналагічных адкрыццяў. Па-першае, быў знойдзены спосаб вырабу глінянага посуду. Ён меў канічнае, вострае днішча і пашырэнне сценкі ўверсе. Такая форма посуду тлумачыцца тым, што вастрадонныя гаршкі было зручна ставіць паміж камянямі альбо ў ямке, вакол якой разводзілі вогнішча. Па-другое, чалавек навучыўся ткаць. Валакно для прадзіва выраблялі з раслін каноплі ці крапівы. Па-трэцяе, адбываецца далейшае ўдасканаленне тэхнікі вырабу каменных прылад. Людзі навучыліся шліфаваць, піліць і свідраваць адтуліны. У пошуках матэрыяла чалавек упершыню пранiкае ў недра зямлi. Унікальнымі помнікамі эпохі неаліту і бронзы з'яўляюцца крэменездабыўныя шахты ў наваколлі г.п. Краснасельскі і вёсцы Карпаўцы (Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён)5.

На тэрыторыі Беларусі ў неаліце жылі плямёны днепра-данецкай, верхнядняпроўскай, нёманскай, нарвенскай культур (уваходзілі ў этнакультурную вобласць плямён з грабеньчата-накольчатай керамікай), а таксама лейкападобных кубкаў, шарападобных амфар, грабеньчата-ямкавай керамікі і некаторых іншых. Асноўным крытэрыем для выдзялення неалітычных культур служыць кераміка, якая характарызуецца знешнімі формамі посуду, элементамі і матывамі арнаментацыі, а таксама тэхналогіяй вытворчасці. Агульная колькасць насельніцтва Беларусі эпохі неаліта складала каля 27-36 тыс. чал.,колькасць вядомых паселішчаў – больш за 500.

На пытанне, кім было ў этнічных адносінах старажытнае насельніцтва Беларусі, адказаць складана. Большасць даследчыкаў схільна лічыць яго папросту даіндаеўрапейскім. Антрапалагічнае вывучэнне касцякоў з пахаванняў днепра-данецкай культуры дазволіла прыйсці да высновы аб вельмі старажытных мясцовых каранях гэтага насельніцтва і лічыць яго прамым нашчадкам познепалеалітычных краманьёнцаў. З'яўленне першай хвалі індаеўрапейцаў на тэрыторыі Беларусі вучоныя звязваюць з пранікненнем сюды культур лейкападобных кубкаў і шарападобных амфар. Носьбітаў культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі болышасць археолагаў ідэнтыфікуе з фіна-уграмі ці продкамі сучасных фіна-угорскіх народаў6.