Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история шпоры.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
23.12.2018
Размер:
194.04 Кб
Скачать

27.Паустанне Касцюшки

Пачатак паўстанню ў ВКЛ паклаў Шавельскі акт (16 красавіка 1794 г.) Згодна з ім да паўстання далучалася Жмудзь. Але было ясна, што поспех справы ў княстве будзе залежаць ад таго, у чыіх руках будзе сталіца краю — Вільня. Менавіта там адбыліся рашаючыя падзеі ў ноч з 22 на 23 красавіка. Па распрацаванаму плану быў нечакана атакаваны і разбіты расійскі гарнізон. Гэта пры падтрымцы гараджан зрабілі часткі войска ВКЛ, раскватараваныя ў Вільні. Кіраваў аперацыяй Я. Ясінскі. Улада ў горадзе перайшла ў рукі паўстанцаў. На другі дзень, 24 красавіка, на плошчы перад гарадской ратушай быў абвешчаны Віленскі акт паўстання. Ствараецца і пачынае дзейнічаць вышэйшы для ўсяго ВКЛ орган па кіраўніцтву паўстаннем — «Найвышэйшая Літоўская Рада» разам з падпарадкаванымі ёй «дэпутацыямі» (аддзеламі): публічнай    бяспекі,     забеспячэння вайсковых патрэб і скарбовай. Пачынае   дзейнічаць і крымінальны   суд.   Менавіта   па   яго  рашэнні 25 красавіка быў павешаны    на    гарадской  плошчы   апошні гетман ВКЛ Сымон Касакоўскі. Яго абвінавацілі ў злоўжываннях супраць сваіх суайчыннікаў, здрадніцкім супрацоўніцтве з расійскімі ўладамі. Камандуючым    узброенымі   сіламі паўстанцаў у ВКЛ быў прызначаны Я. Ясінскі. Склад «Літоўскай Рады» налічваў 29 чалавек. Акрамя таго, ад ваяводстваў, паветаў   і   гарадоў   княства    ў   яе ўвайшлі яшчэ 37 прадстаўнікоў. Гэта стварала магчымасць з цягам часу ператварыць «Раду» ў свайго роду незалежны ўрад Вялікага княства.

Найбольш буйнымі рэйдамі на тэрыторыі Беларусі I і II падзелаў былі выправы атрадаў паўстанцаў пад кіраўніцтвам М.К. Агінскага (на Дынабург) і С. Грабоўскага (на Меншчыну) у жніўні 1794 г. Атрад М. Агінскага налічваў каля 2,5 тыс. чалавек, з іх да    1 тыс. конных. Пяхоты было каля паўтары тысячы чалавек, з якіх толькі 300 чалавек мелі стрэльбы. Астатнія 1200 чалавек былі ўзброены толькі пікамі і косамі. Гэта пераважна былі сяляне. Пакінуўшы асноўную частку свайго атрада на Браслаўшчыне,        М. Агінскі з трымястамі найбольш падрыхтаванымі і ўзброенымі паўстанцамі накіраваўся да Дынабурга. Але ўзяць горад не ўдалося. Было толькі спалена яго прадмесце.

Бітва пад Крупчыцамі (17. IX. 1794), у якой з абодвух бакоў удзельнічала да 20 тыс. чалавек, была самай буйной з часоў паўстання. У ёй загінула каля трох тысяч паўстанцаў. Большасць з іх — неспрактыкаваныя сяляне-касінеры, частка якіх была пасечана казакамі за сценамі Крупчыцкага кляштару кармелітаў, дзе яны шукалі паратунку.

28.Развицё культуры у складе рп.

У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI – XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды: 1) другая палова XVI ст. – рэфармацыйна-гуманістычны рух; 2) канец XVI – першая палова XVII ст. – эпоха контррэфармацыі і ўсталявання барока; 3) другая палова XVII – XVIII ст. – панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму. Асвета і кнігадрукаванне. На тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца найбольш перадавыя для свайго часу пратэстанцкія і брацкія школы. У школах вывучаліся гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы, рыторыка, гісторыя, правазнаўства, матэматыка, фізіка. У канцы XVI – першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы. Яны з’яўляліся і цэнтрамі кнігадрукавання. У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ. Бібліятэчная і архіўная справа. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з’яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. У бібліятэцы захоўваліся таксама рэдкія рукапісы. Сярод іх – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі. Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытных рукапісаў, геаграфічных карт Беларусі, Літвы і Польшчы знаходзіліся ў Шчорсах, у маёнтку магната Храптовіча. У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і іншых дакументаў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў Нясвіжы т. зв. Літоўскай метрыкі – дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага. Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.

Тэатр і музыка. Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек – батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах.

Выяўленчае мастацтва. У беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. ца новаму стылю ў выяўленчым мастацтве – класіцызму.

Архітэктура. У XVI – першай палове XVII ст. працягвалася стварэнне абарончых і культавых збудаванняў у стыле барока. Беларускі феадальны горад, як і раней, меў тыповую забудову: умацаваны замак – рэзідэнцыя феадала і размешчаны вакол замка гандлёва – рамесны пасад пад аховай замкавых.