Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история шпоры.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
23.12.2018
Размер:
194.04 Кб
Скачать

34.Разв. Капитал. Сталып. Реформ.

Развіццё прамысловасці Беларусі ў пачатку XX ст. было звязана з прамысловай рэвалюцыяй. Яна азначала пас-туповы пераход ад ручной дамашыннай працы, фарміраеанне і колькасны рост прамысловай буржуазіі і фабрычнага прале-тарыяту. У 60—80-я гг. XIX ст. канчаткова вызначылася спецыялізацыя беларускай прамысловасці на перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыра-віны. У пачатку XX ст. у першую чаргу развівалася кардон-на-папяровая, запалкавая і лесахімічная вытворчасць.

Працягваўся працэс пераважнага размяшчэння прамыс-ловасці ў сельскай мясцовасці — бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы. Большасць фабрык і заводаў былі раз-мешчаны і знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках. Найбольшае развіццё атрымалі тут вінакурэнне і дрэваапрацоўка.

Вялікую долю ў Беларусі складала рамесная і мануфактурная дробная вытворчасць. Былі шырока распаўсюджаны прадпрыемствы, дзе працавалі 5—15 рабочых без паравога рухавіка. У 1900 г. на адно прадпрыемства ў сярэднім пры-ходзілася 39 рабочых. Найбуйнейшым прадпрыемствам ва ўсёй Беларусі лічылася тытунёвая фабрика Шарашэўскага ў Гродне. На ей у 1900 г. працавала 1445 рабочых.

У пачатку XX ст. пачынаецца працэс аб'яднання капіталаў у форме акцыянерных таварыстваў. У Мінску дзейнічала акцыянернае таварыства запалкавай фабрыкі «Маланка», у Гродне — тытунёвая фабрыка «Нёман». Расійскім і замежным акцыянерным таварыствам належалі льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна», электрычная станцыя і трамвай у Віцебску.

Патрэбам буржуазнага развіцця адпавядала чыгуначнае будаўніцтва. У буйныя чыгуначныя вузлы ператварыліся Мінск, Віцебск, Брэст, Баранавічы, Гомель.

Развіццё сельскай гаспадаркі ў пачатку XX ст. было звязана з правядзеннем аграрнай рэформы. Яна атрымала назву стпалыпінскай па прозвішчы яе ініцыятара прэм'ер-міністра PaciiiZ Сталыпіна. Яе першапачатковым этапам ста-ларазбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне абшчынных зямельных надзелаў у асабістую ўласнасць сялян, якія яе апра-цоўваюць. Сяляне маглі замацаваць зямлю ва ўласнасць у водрубе за кошт выдзялення участка ў межах вёскі. Калі селянін перасяляўся з вёскі на ўчастак, што знаходзіўся за межамі вёскі, то тэты ўчастак называлі хуторам, а селяніна хутаранінам. Да стварэння хутарской гаспадаркі імкнуліся заможныя сяляне, якіх называлі кулакамі. Яны сталі адной з крыніц фарміравання сельскай буржуазіі — апоры сама-дзяржаўя ў вёсцы.

Падворнае землеўладанне ў заходніх раёнах Беларусі (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) паспрыяла зама-цаванню хутарской гаспадаркі, бо сялянская абшчына тут не існавала. Яе разбурэнне ажыццяўлялася ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе сяляне імкнуліся вызваліцца з-пад залежнасці абшчыны. Для большасці беднякоў і сераднякоў завесці хутарскую гаспадарку было немагчымай справай з-за адсутнасці ці недахопу сродкаў.

Галоўны феадальны перажытак таго часу — дваранска-памешчыцкае землеўладанне — рэформай не закранаўся.

Найвастрэйшае пытанне з малазямеллем сялян Сталыпін прапанаваў вырашыць шляхам арганізацыі добраахвотнага перасялення значнай іх часткі з еўрапейскіх губерняў за Урал, у Сібір, на Далёкі Усход, дзе было шмат неапрацаванай урадлівай зямлі. Царскі ўрад прыняў пэўныя захады па заах-вочванні сялян-перасяленцаў для пераезду ў азіяцкую част-ку Расіі. Дзеля гэтага выдзяляліся беззваротныя грашовыя пазыкі, забяспечваліся спецыяльныя цягнікі, рыхтаваліся пункты прыёму перасяленцаў, наразаліся зямельныя ўчасткі. Аднак каля 10% сялян вярнуліся назад у сувязі з недастатко вай дапамогай з боку ўрада і цяжкімі ўмовамі жыцця.

Асаблівасцю сталыпінскай рэформы ў Беларусі стала ўвя-дзенне ў 1911 г. земстваў — выбарных органаў мясцовага самакіравання ў трох беларускіх (Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай) губернях. У заходніх губернях (Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай) выбарнае земства не ўводзілася з пры-чыны значнай перавагі сярод выбаршчыкаў католікаў, якіх адносілі да палякаў і якім царскі ўрад не давяраў пасля паў-стання 1863-1864 гг.