Добавил:
maria.apanovich1@mail.ru Обычная маленькая девочка с зелеными глазами, открытой душой и милой улыбкой) Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.Яз.Отв.1курс.docx
Скачиваний:
201
Добавлен:
25.03.2019
Размер:
49.36 Кб
Скачать
  1. Тэрміналагічная лексіка і яе асаблівасці.

Лексіка падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.

Агульнаўжывальную лексіку складаюць словы, пашыраныя на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у вуснай і пісьмовай формах мовы. Побач з агульнаўжывальнымі сустракаюцца словы, якія распаўсюджаны толькі ў асобнай мясцовасці ці сярод лю-дзей адной прафесіі або галіны навукі. Такія словы адносяцца да лексікі абмежаванага ўжывання. Яна падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную.

Дыялектная лексіка. Дыялектнымі (або дыялектызмамі) лічацца словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй.

Спецыяльная лексіка. Да спецыяльнай лексікі адносяцца словы, што ўжываюцца прадстаўнікамі пэўнай спецыяльнасці ці галіны навукі У разрад гэтай групы лексікі абмежаванага ўжывання ўваходзяць тэрміны і прафесійныя словы (прафесіяналізмы).

Тэрміны (лац. terminus – граніца, мяжа) – афіцыйна ўзаконеныя словы, якія дакладна абазначаюць паняцці розных галін навукі, тэхнікі, вытворчасці, культуры, мастацтва. Напрыклад, у мовазнаўстве: выказнік, назоўнік, словазлучэнне; у матэматыцы: множнік, плюс. Тэрміны бываюць агульнавядомыя і вузкаспецыяльныя.

Сукупнасць тэрмінаў, якімі карыстаюцца прадстаўнікі пэўнай галіны навукі, тэхнікі, мастацтва, называюць тэрміналогіяй. Існуюць медыцынская, юрыдычная…

Прафесіяналізмы – гэта словы, пашыраныя пераважна ў вуснай мове прадстаўнікоў пэўнай прафесіі або спецыяльнасці. Яны называюць адпаведныя прылады працы, дзеянні, з’явы і г. д.

Жаргонную лексіку складаюць жаргоны (франц. jargon – умоўная гаворка), да якіх адносіцца сукупнасць слоў, зразумелых толькі людзям аднолькавых ці блізкіх сацыяльных, прафесійных або бытавых інтарэсаў.

  1. Паняцце пра стылістыку і функцыянальныя стылі.

Стылістыка – гэта раздзел мовазнаўства, які даследуе ўжыванне слоў, словазлучэнняў і сказаў у адпаведнасці са зместам, мэтай выказвання і сітуацыяй (у вусным маўленні).

У адпаведнасці са сферамі зносін вылучаюцца наступныя функцыянальныя стылі: афіцыйна-справавы, навуковы, мастацкі, публіцыстычны і гутарковы.

Гутарковы, або размоўны, размоўна-бытавы, стыль абслугоўвае сферу бытавых зносін і часцей выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення.

Навуковы стыль абслугоўвае навуковую дзейнасць грамадства і выкарыстоўваецца пераважна ў пісьмовай форме ў навуковай літаратуры – манаграфіях, артыкулах, дысертацыях, дакладах, рэфератах, анатацыях і інш.

Афіцыйна-справавы стыль выкарыстоўваецца ў сферы ўзаемаадносін паміж установамі, арганізацыямі, краінамі, асобнымі грамадзянамі ці групамі насельніцтва. Інакш кажучы, гэта стыль розных дакументаў (дамоў, нот, пастаноў, інструкцый, законаў) і дзелавых папер (актаў, заяў, пратаколаў, аб’яў, распісак, даведак і г.д.).

Афіцыйна-справавы стыль мае наступныя падстылі:

заканадаўчы (канстытуцыя, законы, кодэксы);

адміністрацыйна-канцылярскі (аб’явы, загады, заявы);

дыпламатычны (камюніке, канвенцыі, дэкларацыі).

Публіцыстычны (публіцыстычна-прамоўніцкі) стыль выкары-стоўваецца ў грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычным друку, палітычных выступленнях, прамовах на сходах, мітынгах, у мове радыё і тэлебачання.

Прызначэнне публіцыстыкі – паведамляць навіны штодзённага жыцця, культуры, навукі, растлумачваць грамадска-палітычныя пытанні.

Мастацкі стыль выкарыстоўваецца ў эстэтычнай сферы зносін, абслугоўвае патрэбы духоўнага жыцця грамадства. Гэтым стылем пішуцца літаратурныя творы розных жанраў: апавяданні, аповесці, раманы, вершы, паэмы, п’есы. Асноўная яго функцыя – эстэтычнае ўздзеянне на чытача і слухача праз мастацкія вобразы.