Добавил:
maria.apanovich1@mail.ru Обычная маленькая девочка с зелеными глазами, открытой душой и милой улыбкой) Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.Яз.Отв.1курс.docx
Скачиваний:
201
Добавлен:
25.03.2019
Размер:
49.36 Кб
Скачать
  1. Лексічны склад беларускай мовы.

Лексічны склад беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў, няспынна развіваўся і ўдасканальваўся. Менавіта ў лексіцы адлюстравалася і гісторыя развіцця беларускага народа.

Вылучаюцца два вялікія пласты нашай лексікі паводле паходжання: спрадвечная і запазычаная.

Спрадвечная лексіка складаецца з чатырох пластоў слоў:

1) індаеўрапейскія словы

2) агульнаславянскія (праславянскія)

3) агульнаўсходнеславянскія словы

4) уласнабеларускія словы

Да запазычаных адносяцца словы іншамоўнага паходжання, якія ў выніку семантычнага і фанетыка-марфалагічнага асваення зрабіліся лексічнымі адзінкамі беларускай мовы.

5. Лексіка паводле сферы выкарыстання

Агульнаўжывальная (агульнанародная) лексіка з’яўляецца асновай слоўнікавага складу беларускай мовы: Лексіка абмежаванага ўжывання падзяляецца на дыялектную, жаргонную і спецыяльную. Дыялектную лексіку складаюць словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй,

Жаргонная лексіка (фр. jargon – умоўная гаворка) – гэта гутарковая мова пэўнай групы людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, звычак, заняткаў, сацыяльнага становішча і г. д.

6. Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу

Актыўную лексіку складаюць самыя ўжывальныя словы, значэнне якіх зразумела ўсім носьбітам мовы. Да пасіўнай лексікі адносяцца словы, якія рэдка ўжываюцца ў працэсе моўных зносін людзей і маюць адценне ўстарэласці або навізны. Таму ўсю пасіўную лексіку можна падзяліць на два разрады: устарэлыя словы і неалагізмы.