Добавил:
maria.apanovich1@mail.ru Обычная маленькая девочка с зелеными глазами, открытой душой и милой улыбкой) Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.Яз.Отв.1курс.docx
Скачиваний:
201
Добавлен:
25.03.2019
Размер:
49.36 Кб
Скачать
  1. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

1. Сем’і моў

Паводле звестак вучоных, у нашы дні вядома каля 5000 розных моў (жывых і мёртвых). Па іншых звестках, на Зямлі налічваецца ад 2,5 да 5 тыс. моў), з якіх на 180 мовах размаўляюць амаль тры з паловай мільярды жыхароў Зямлі, а 4000 моў абслугоўваюць нязначную частку насельніцтва нашай планеты. Часам мовай карыстаюцца толькі сотні і нават дзясяткі людзей.

У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў сем’і.

Мовазнаўства выдзяляе індаеўрапейскую, іберыйска-каўказскую, фіна-ўгорскую, цюркскую, мангольскую, тунгуса-манчжурскую, кітайска-тыбецкую, аўстраазіяцкую, дравідыйскую, семіта-хаміцкую, кайсанскую і іншыя групы моў, кожная з якіх складаецца або з некалькіх груп (напрыклад. фіна-ўгорская сям’я падзяляецца на дзве групы – фінскую і ўгорскую, якія, у сваю чаргу, складаюцца з некалькіх моў), або з некалькіх моў (напрыклад, дравідыйская сям’я ўключае наступныя мовы: тэлугу, тамільскую, малаялам, каннара і інш., якія пашыраны на поўдні Індыі, часткова на Цэйлоне, у асобных раёнах Пакістана і Афганістана).

Некаторыя мовы з’яўляюцца ізаляванымі, яны не ўваходзяць у склад сем’яў або груп: японская мова, на якой гаворыць звыш 110 млн. чалавек, карэйская і інш.

2. Індаеўрапейская сям’я моў

Беларуская мова ўваходзіць у адну з самых вялікіх сем’яў Еўразіі – індаеўрапейскую. У нас час кожны другі чалавек на планеце гаворыць на мовах гэтай групы.

Індаеўрапейскія мовы гучаць на велізарных прасторах Еўразіі, на працягу апошніх пяці стагоддзяў яны пашырыліся таксама ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і часткова Афрыцы.

У складзе індаеўрапейскіх моў ёсць і так званыя “мёртвыя мовы”, якімі ўжо ніхто не карыстаецца. Адны з іх збераглі толькі сваю назву ды невялікую колькасць уласных імёнаў. Такімі з’яўляюцца, напрыклад, старажытныя мовы Малой Азіі: хецкая,лувійская, палайская і пазнейшыя лідзійская і лікійская. Ад іншых засталіся пісьмовыя помнікі. Напрыклад, на ведыйскаймове ад II тыс. да н.э. захаваўся зборнік свяшчэнных тэкстаў “Веды”; на санскрыце (у класічным яго варыянце) – эпічныя паэмы “Махабхарата” і “Рамаяна”; на авестыйскай мове – зборнік свяшчэнных тэкстаў сярэдзіны I тыс. да н.э. “Авеста”. Некаторыя “мёртвыя” мовы выкарыстоўваюцца для богаслужэння: царкоўнаславянская (змененая стараславянская – першая пісьмовая мова славян) – у праваслаўнай царкве, лацінская – у каталіцкай царкве.

Зараз індаеўрапейскія мовы вельмі адрозніваюцца паміж сабой, але быў перыяд іх блізкасці, калі існавала адзіная індаеўрапейская мова, якая толькі падзялялася на дыялекты. Ад тых часоў ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах застаўся даволі вялікі пласт слоў, якімі карысталіся тысячы гадоў таму старажытныя індаеўрапейцы (арыі) і ў якіх замацоўвалі яны свае веды пра навакольны свет і пра сябе.

3. Індаеўрапеізмы ў беларускай мове

У беларускай мове індаеўрапейскімі паводле паходжання з’яўляюцца тэматычныя групы слоў, што абазначаюць паняцці духоўнага і культурнага жыцця: бог, вера, дух, дзіва, бяда і інш.; часавыя паняцці: век, месяц, дзень, ноч, вечар і інш.; назвы з’яў прыроды: агонь, вада, вецер, дым, неба, снег, холад і інш.; тэрміны роднасці, сваяцтва і іншых адносін паміж людзьмі: маці, брат, сястра, зяць, госць, друг і інш.; назвы частак цела чалавека: вока, вуха, зуб, кроў, мозг, нос і інш.; найменні жывых істот, раслін: звер, алень, воўк, вуж, каза, журавель, дуб, бяроза, вярба, лён, зерне, семя і інш.; назвы прымет якасці: новы, стары, жывы, злы, сухі і інш.; назвы дзеянняў, стану: быць, браць, будзіць, верыць, гарэць, драмаць і інш.

Індаеўрапеізмамі з’яўляюцца таксама некаторыя лічэбнікі (два, тры, дзесяць, сто і інш.), займеннікі (ты, вы, сам),службовыя словы (без, да, а, ды, не і інш.). Падабенства гэтых слоў выяўляецца ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах або ў асобных іх групах, што сведчыць, з аднаго боку, пра роднасць гэтых моў, з другога – пра сам факт іх паходжання. Параўн.: бел. дзеньрус. деньпольск. dzіеńбалг. денліт. dіепаст.-інд. dinam, лац. dіеsст.-ірланд. dепus і г. д. Беларуская мова атрымала ў спадчыну індаеўрапейскую лексіку з мовы старажытных славянскіх плямёнаў, што вылучыліся з агульнаіндаеў-рапейскага этнічнага адзінства недзе на мяжы III і II тыс. да н. э.

Індаеўрапейская сям’я падзяляецца на 16 моўных груп: раманская (французская, італьянская, іспанская, партугальская, румынская, малдаўская, рэтараманская, правансальская, сардзінская, каталанская і мёртвая лацінская мова і іншыя гаворкі, якія захаваліся ў пісьмовых помніках), германская (нямецкая, англійская, шведская, дацкая, нарвежская, ісландская, фарэрская, галандская, фламандская, фрызская, ідыш і мёртвыя гоцкая, бургундская і вандальская мовы), кельцкая(шатландская, ірландская, гальская, брэтонская, уэльская, або валійская, і мёртвая карнуэльская), балтыйская (літоўская, латышская і мёртвыя мовы – пруская і яцвяжская), іранская (персідская, таджыкская, курдская, пушту, белуджская, ваханская, асецінская, талышская і інш., а таксама мёртвыя старажытнапер-сідская, мідыйская, скіфская, харэзмійская, парфянская і інш.), індыйская (хіндзі, урду, пенджабі, біхары, маратхі, орыя, бенгалі і інш., новаіндыйскія мовы, цыганская, а таксама мёртвыя мовы санскрыт, ведыйская, пракрыты і палі) і інш. У індаеўрапейскую сям’ю ўваходзяць і асобныя мовы – грэчаская, албанская, армянская і мёртвыя старажытнагрэчаская і сярэднягрэчаская, або візантый-ская.