- •1. Гісторыя стылістычнай навукі.
- •2. Сучасны стан стылістыкі як лінгвістычнай дысцыпліны.
- •5. Навуковы стыль як функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы.
- •6. Афіцыйна-справавы стыль.
- •7. Гутарковы стыль
- •8. Публіцыстычны стыль як разнавіднасць літаратурнага маўлення.
- •9. Жанры публіцыстычнага стылю.
- •12. Літаратурна-мастацкі стыль.
- •16. Традыцыйныя сродкі слоўнай вобразнасці – тропы.
- •17. Стылістычнае выкарыстанне сінонімаў.
- •18. Выкарыстанне амонімаў у стылістычных мэтах.
- •19. Стылістычныя эфекты, заснаваныя на выкарыстанні паронімаў. Паранамазія.
- •20. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў.
- •24. Стылістычная характарыстыка запазычаных слоў.
- •25. Устарэлая лексіка.
- •26. Неалагізмы. Стылістычная ацэнка.
- •34. Стылістычныя асаблівасці назоўніка.
- •35. Стылістычная роля словаўтваральных сродкаў назоўнікаў.
- •36. Агульныя асаблівасці стылістычнага выкарыстання прыметнікаў.
- •37. Стылістычнае выкарыстанне займеннікаў.
- •39. Стылістычныя асаблівасці дзеяслова.
- •42. Стылістычныя асаблівасці розных тыпаў простага сказа.
- •43. Сінаніміка форм выказніка.
- •44. Актуальнае чляненне выказвання і парадак слоў у сказе.
- •45. Варыянты форм, звязаных з кіраваннем.
- •46. Аднародныя члены сказа.
- •47. Экспрэсіўнае вылучэнне членаў членаў сказа.
- •48. Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі.
- •49. Складаны сказ.
- •50. Стылістычныя памылкі ў складаных сказах.
- •51. Асаблівыя прыёмы стылістычнай арганізацыі маўлення (сінтаксічныя сродкі экспрэсіўнага маўлення).
- •52. Паняцце аб тэксце. Канстытутыўныя прыметы тэксту. Суадносіны «мова – маўленне – тэкст».
- •53. Асноўныя структурныя адзінкі тэксту.
- •54. Функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення.
1. Гісторыя стылістычнай навукі.
Стылістыка прыйшла на смену рыторыцы — навуцы аб прамоўніцкім майстэрстве, аднак асобныя стылістычныя праблемы распрацаваны раней.
Развиццю антычнай науцы спрыял дэмакратычны лад жыцця 5-4 ст. до н.э. афины, законы салона, суды, лагографы, дэмасфен-заснавальник, горги, исакрат, трасимах – теоретики. Рим – тацыт, квінтыліян, трасімах. Арыстоцель “поэтыка”, “рыторыка” – стыль як сродак пераканання.
Гісторыя: мова як эстэтычны феномен (Фослер, Верлі,Шпіцэр). Ш.Балі размяжоўваў паняцці “літаратурная мова” і “мова мастацкай літаратуры”, але выводзіць апоншюю за мову стылістыкі наогул. У Расіі — Ламаносаў, Пракаповіч.
Бялінскі: стылістыка павінна прыйсці на змену рыторыцы (гаварыць правільна і гаварыць добра — не адно і тое ж). Стылістыка павінна з’явіцца дадатковай часткай граматыкі. У апошні час — праблемы функцыянальнай стылістыкі. У савецкі перыяд — Шчэрба, Пяшкоўскі, Вінаградаў, Яфімаў.
Стылістыка як самастойная філалагічная навука фаормілася ў сярэдзіне 19 стагоддзя.
Стылістыка — навука аб функцыянальных стылях мовы (маўлення) і заканамернасцях выкарыстання іх выяўленчых, экспрэсіўных сродкаў літаратурная мовы.
Таму не ўсякія варыянты, сінонімы лексічных і граматычных форм — прадмет стылістыкі.
Прадметам стылістыкі з’яўляюцца пераважна такія якасці, якія звязаны не з дакладным і правільным выражэннем думкі наогул, а з найбольш яркім, асаблівым выражэннем яе ў тых выпадках, калі з шэрагу магчымых, па-рознаму стылістычна афарбаваных варыянтаў выбіраецца адзін. Адсюль і патрабаванне разглядаць усе моўныя з’явы з функцыянальна-стылістычнага і эмацыянальна-экспрэсіўнага бакоў.
Па спецыфіцы сваіх задач стылістыка абапіраецца не абапіраецца на цэласную моўную сістэму, яна разглядае паралельныя або сінанімічныя сродкі выражэння і экспрэсіўныя адценні боль-менш аднароднага значэння.
Агульная стылістыка — стылістыка адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці ў мастацтве наогул. Прадмет: законы адлюсравання, пытанні стылю аўтара ў суадносінах са стылем эпохі. Прыватная стылістыка — стылістыка мастацкага адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці сродкамі дадзенага, канкрэтнага мастацтва. Вылучаны Балі, Зайдлерам.
Пытанні агульнай стылістыкі: формы, тыпы, стылі і жанры ўнутры літаратурнай мовы, стылістычная афарбоўка моўных элементаў, лінгвістычная стылістыка, яе прадметі адрозненне ад іншых прадметаў мовазнаўства, стылістыка мовы і стылістыка маўлення.
Прыватная стылістыка — нацыянальная спецыфіка кожнай асобнай мовы.
Лінвістычная і літаратуразнаўчая стылістыка. Некаторыя лічаць, што трэба аб’яднаць (Шпіцэр, Яфімаў, Шкраба, Яскевіч). Адзін аб’ект вывучэння стварае ілюзію аб адзіным прадмеце — мове. Адрозніваюцца аб’ем вывучаемага матэрыялу, падыход да вывучэння.
Лінгвістычная стылістыка вывучае ўсю агульнанацыянальную літаратурную мову — усе яе стылі, формы і тыпы, уключачы мову мастацкай літаратуры, выяўляе магчымасці арганізацыі маўлення ў залежнасці ад абстаноўкі, мэты і зместу выказвання.
Літаратуразнаўчая — толькі мову літаратурна-мастацкага твору ў яе суадносінах з вобразнай структурай і ідэйна-тэматычным зместам твору. Аналізуе мову як эстэтычную катэгорыю, як асноўны матэрыял слоўнага мастацтва. Слова — галоўны сродак стварэння вобраза, сродак увасаблення мастацкай задумы аўтара.
Погляды на задачы лінгвастылістыкі розныя: вывучэнне моўных з’яў з боку дадатковых эмацыянальна-экспрэсіўных адценняў, якія накладваюцца на сэнсавы змест.
Лінгвастылістыка — раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем стылістычна спецыялізаваных моўных сродкаў для спецыфічнага моўнага вуснага або пісьмовага выражэння розных відаў і форм чалавечай дзейнасці ў розных сферах грамадскага жыцця.
Стылістыка мовы і стылістыка маўлення. (Ф.дэ Сасюр). Тры аб’екты лінгвістычных даследванняў: мова як сацыяльная з’ява, маўленне як індывідуальная з’ява, моўная дзейнасць, якая адрознівае чалавека ад астатняга свету.
Мова — сукупнасць і сістэма моўных адзінак, якія існуюць як аб’ектыўная рэальнасць. Мова — сістэма структурных элементаў, “сістэма сістэм”. Структурныя элементы: гукавы склад, інтанацыйная структура, граматычны лад, лексіка-фразеалагічны склад і стылістычная сістэма.
Маўленне — функцыянаванне мовы, ужыванне яе людзмьмі ў працэсе зносін, камунікацыі. Мова — сістэма ў патэнцыі, маўленне — у дынаміцы. Мова — сродак зносін, маўленне — працэс зносін.
Маўленне — заўседы мэтанакіраванае, тут больш істотная сувязь мовы і мыслення.
Стыль — адначасова і факт мовы і факт маўлення.
Вывучэнне пытанняў стылістыкі ў айчыннай філалогіі
Першыя распрацоўкі — 20-30-я гады, больш сістэматычна — у пасляваенны перыяд.
Колас, Чорны, Крапіва, Лужанін, Скрыган, Глебка.
Чорны: пытанні стылістычнай дыферэнцыяцыі моўных сродкаў, сінанімікі, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі лексікі, фразеалогіі і сінтаксісу, функцыянальных стыляў, газетнай мовы. Патрабаваў мэтазгоднага і мэтанакіраванага выкарыстання сродкаў беларускай мовы ў адпаведнасці з жанрам, агульнай эспрэсіўнай накіраванасці твору. Стыль і змест узаемазвязаны. “Мова — жывая істота”. Звяртаў увагу на асаблівасці стылю аўтарскай мовы і мовы персанажаў, публіцыстычнай мове.
Найлепшыя вынікі беларускай стылістыкі — у вывучэнні праблем мастацкага стылю (Адамовіч, Шкраба, Яскевіч, Юрэвіч, Дзюбайла), поспехі ў галіне лінгвастылістыкі (Янкоўскі, Анічэнка, аксамітаў). Пытанні разглядаюцца пераважна ў нарматыўна-стылістычным, а не функцыянальна-стылістычным напрамку.
Пытанне тэорыі стылю. Тэрмін стыль па-рознаму трактуецца ў мастацтвазнаўстве, літаратуразнаўстве і лінгвістыцы. Стыль — агульнасць эстэтычных ідэалаў, мастацкай інтэрпрэтацыі жыцця (шырокае разуменне). Стыль — стыль пісьменніка (вузкае). У літаратуразнаўстве: стыль пакуль не мае глыбокай асновы. Мова твору разглядаецца з двух бакоў: з пункту гледжання агульнай нацыянальнай нормы і ідэйна-тэматычнага, вобразнага зместу твору.