Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
кантрольная работа №1.docx
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
50.26 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЖЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ»

Інстытут інфармацыйных тэхналогій

Факультет: НіДО

Спецыяльнасць: ПОІТ

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

Дысцыпліна:

История Беларуси

ЗМЕНЫ Ў ДЗЯРЖАЎНА-ПАЛІТЫЧНЫМ ЛАДЗЕ БЕЛАРУСІ ПАСЛЯ ЎВАХОДЖАННЯ ЯЕ Ў СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (КАНЕЦ XVIII ст. – 50-я гг. XIХ ст

Студэнт_1_ курса:

Email:

Мінск, 2012

Змест

Уводзіны.

  1. Беларусь як частка Расійскай імперыі.

  2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі ў канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзя.

  3. Права Беларусі.

  4. Аснова канфесійнай палітыкі.

  5. Беларусь у часы вайны 1812 г.

Заключэнне.

ЗМЕНЫ Ў ДЗЯРЖАЎНА-ПАЛІТЫЧНЫМ ЛАДЗЕ БЕЛАРУСІ ПАСЛЯ ЎВАХОДЖАННЯ ЯЕ Ў СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (КАНЕЦ XVIII ст. – 50-я гг. XIХ ст

Уводзіны.

Падзелы Рэчы Паспалітай паклалі канец існаванню адной з буйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы.

Жнівень 1772 г. – першы падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі былі ўключаны Інфлянцкае ваяводства, найбольшая частка Полацкага, амаль усё Віцебскае ваяводства, усё Мсціслаўскае і ўсходняя частка Рэчыцкага павету Мінскага ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).

Студзень 1793 г. – другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі Правабярэжная Ўкраіна, а таксама цэнтральная частка Беларусі з гарадамі Мінскам, Барысавам, Бабруйскам, Рэчыцай, Слуцкам, Навагрудкам, Пінскам і Мазыром.

Пасля падаўлення паўстання 1794 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай (1795 г.). Расія далучыла Літву, заходнюю частку Беларусі і Заходнюю Валынь.

Падзелы Рэчы Паспалітай паклалі канец існаванню адной з дзяржаў Усходняй Еўропы, але абумовілі ўзнікненне «польскага пытання». Яго асаблівасць – пастаяннае імкненне пераважнай большасці польскага грамадства да аднаўлення страчанай дзяржаўнасці. «Пытанне» аказвала ўплыў на ўсе сферы ўрадавай палітыкі, у тым ліку, ў заканадаўчай, саслоўнай, нацыянальна-рэлігійнай. Формы і метады гэтай палітыкі мяняліся ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі ў гэтым рэгіёне. Землi ВКЛ разглядаліся як спрадвечна рускія, таму адной з галоўных задач урад лічыў вяртанне страчаных на працягу ХVІІ-ХVІІІ стст. пазіцый праваслаў’я, ліквідацыі ўплыву Рыму на ўнутраныя справы Расіі, асабліва якiя тычылася царквы.

1. Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу вызначанага перыяду.

Па выніках падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі царскі ўрад праводзіў тут цэнтралісцкую аб'яднальную палітыку. Яе канчатковай мэтай было зліццё новых тэрыторый з рускімі рэгіёнамі. З канца XVIII і да пачатку XX ст., у залежнасці ад абставін, мяняліся толькі тактыка, тэмпы і метады ажыццяўлення гэтай палітыкі.

З уключэннем беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі на тэрыторыі Беларусі пачалі распаўсюджвацца агульнарасійскія адміністратыўныя органы кіравання і расійская сістэма адміністратыўнага падзелу. Так у 1772 была створана Беларуская губерня. На новадалучаных беларускіх землях, ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле праходзяць частыя і шматлікія змены. Больш-менш устойлівыя адміністрацыйныя межы на Беларусі ўсталяваліся толькі з пачаткам панавання імператара Аляксандра І і праіснавалі да пачатку 1840-х гг., калі адбылася яшчэ адна хваля пераразмеркавання паветаў паміж губернямі. Час ад часу адбываліся нязначныя змены межаў паміж некаторымі паветамі, у выніку якіх асобныя паселішчы пераходзілі з аднаго павета ў іншы. Яны, як правіла, афармляліся рашэннямі мясцовай адміністрацыі. У прыватнасці, мястэчка Дварэц у 1810-я гг. належала да Навагрудскага павета, а ў 1830-я гг. – да сумежнага Слонімскага. Такім жа чынам маёнтак і мястэчка Кажан-Гарадок каля 1822 г. перайшлі з Мазырскага ў Пінскі павет.

Канчаткова адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел пачаў афармляцця пасля губернскіх рэформ 1796 і 1801 гг. У 1802 г. былі ўтвораны Літоўскае (пасля Віленскае) генерал-губернатарства (Віленская, Мінская і Гродзенская губерн) якое праіснавала да 1812 г. і Беларускае генерал-губернатарства (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні) якое праіснавала да 1856 г. Губерні былі падзелены на паветы. Кіруючыя пасады займалі прысланыя з расійскіх губерній чыноўнікі. Дзеля русіфікацыі заахвочваўся пераезд на Беларусь рускіх чыноўнікаў і абмяжоўваўся доступ да заняцця дзяржаўных пасад мясцовых ураджэнцаў. Але другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі маглі займаць прадстаўнікі мясцовага дваранства. Царскі ўрад, які быў вымушаны лічыцца з істотнымі адметнасцямі дзяржаўна-прававога становішча далучаных зямель, у якасці іх асноўнага заканадаўчага кодэкса спачатку пакідаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Відавочнасць пераёмнасці ўлады стварыла захаванне дзейнасці тых палажэнняў Статута 1588 г., якія не супярэчылі расійскаму заканадаўству.

У сваёй саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсё задобрыць шляхту. "Жалованная грамота дворянству" 1785 г. ўраўноўвала беларускую шляхту ў правах з расійскім дваранствам. Беларуская шляхта атрымала ад расійскіх улад роўныя правы з расійскім дваранствам і абяцанне захаваць зямельную маёмасць. Галоўнае патрабаванне – прынесці прысягу на вернасць. За шляхтай захоўваліся, пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, маёнткі з сялянамі. Шляхта страціла права на канфедэрацыі, на прыватнае войска, на ўдзел у Сеймавых паседжаннях – але атрымала права выбіраць членаў губернскіх і павятовых судоў, а таксама атрымліваць займы ў цэнтральных банках Расіі і права займацца вінакурэннем. Пасля трэцяга падзелу пераважная большасць шляхты прысягнула Кацырыне II. Толькі найбольш радыкальная шляхта пакінула новыя межы імперыі, галоўным чынам гэта былі ўдзельнікі паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Нягледзячы на значныя саступкі, шляхта Беларусі імкнулася да адраджэння ВКЛ. З гэтай мэтай група дзяржаўных дзеячаў на чале М.К. Агінскага ў 1811 – 1812 гг. падала цару спецыяльны праект. Але зацверджаны ён не быў.

Беларускія сяляне, з’яўляліся галоўным падатковым саслоўем і цікавілі ўлады Расійскай імперыі перш за ўсё як аб'екты феадальнай эксплуатацыі і папаўнення даходаў казны. З-за слабай плацежаздольнасці і неабходнасці паступовага прызвычайвання да расійскай падатковай сістэмы сялянам адразу пасля далучэння была зроблена значная палёгка, ім некаторы час аказвалі льготы ва ўплаце падушных грошай, але праз некалькі год насельніцтва беларускіх губерняў было падведзена пад агульны тып падатковага абкладання ва ўсёй імперыі - падушны падатак быў уведзены ў поўным аб’ёме. Дзяржаўныя падаткі збіраліся на Беларусі серабром (да 1811 г.), у той час як рускія сяляне плацілі асігнацыямі, курс якіх да сярэбраных грошаў быў у некалькі разоў меншы. Да того ж, у дачыненні сялян уводзілася рэкруцкая павіннасць, невядомая ў Рэчы Паспалітай. Кацярына ІІ і яе сын Павел І выдавалі акты, якія павінны былі палегчыць становішча сялян, аднак яны не выконваліся памешчыкамі.

На тэрыторыі Беларусі была распаўсюджана ўлада агульнарасійскіх адміністрацыйных органаў і ўстаноў. Так, калі у 1794 г. уся тэрыторыя Беларусі была падзелена на губерні і паветы (уезды), для кантролю палітычнай сітуацыі ствараліся генерал-губернатарствы з цэнтрамі ў Мінску і Вільне. У краі пачалі дзейнічаць намесніцкія, а пасля губернскія ўпраўленні, царскія суды.

Пасля ўваходжання ўсходніх раёнаў Беларусі ў склад Рассіі імператрыца Кацярына ІІ загадала: “Суд і расправу ў тых правінцыях па асабістых справах павіны праводзіць па іх законах і звычаях і іх мовай ва ўсіх тых выпадках, каторыя не датыкаюцца нашай улады”. Суд павінен быў праводзіцца выбарнымі судзямі: у акругах земскімі і гарадскімі судамі, а ў гарадах ратушамі і магістратамі, якія падпарадкоўваліся Літоўскаму трыбуналу, як вярхоўнаму земскаму суду. Аднак, у 1797г. Павел загадаў аднавіць старыя судовыя органы, якія прадугледжаны статутам ВКЛ 1588г., тым не менш тэндэнцыя набліжэння судовай сістэмы Беларусі да Расійскай развівалася. У губерні быў галоўны суд, куды паступалі скаргі на рашэнні і прыгаворы земскіх. Галоўны суд быў выбарным судом. У залежнасті ад катэгорыі, гэтыя справы разглядаліся ў дэпартаменце крымінальных ці ў дэпертаменце грамадзянскіх спраў. Апеляцыі галоўнага суда падаваліся ў сенат. У паветах Беларусі ў адрознянне ад Расіі асноўным саслоўным дваранскім судом першай інстанцыі быў земскі павятовы суд. У яго склад уваходзілі: судзя, 2 падсудкі і пісар. Працаваў суд 3 разы ў год па 2-3 тыдні. Суд разглядаў крымінальныя справы і некаторыя грамадзянскія. Апеляцыі на рашэнні земскага суда падаваліся ў галоўны суд на працягу 6 тыдняў. Земскія суды дзейнічалі да 1831г. і былі заменяны павятовымі судамі ў складзе павятовага судзі і двух засядацелей, якія кіраваліся ў сваёй дзейнасці толькі расійскім заканадаўствам. Усе судовыя адміністрацыйныя і грамадскія акты павіны былі складацца толькі на русскай мове. У канцы 18- першай палове 19 ст. існавала 2 напрамкі ўпарадкавання заканадаўства Беларусі. Першы - характэрызаваў упарадкаванне мясцовых актаў, і здзяйсняўся шляхам перакладаў статута 1588г. і соймавых пастаноў, якія дапаўнялі яго. Другі напрамак заключаўся ў тым, што заканадаўства ішло па шляху скасавання мясцовых павінасцяў у праве і паступовай змены мясцовага права правам Рассійскай імперыі.

Што тычыцца гарадоў, то трэба адзначыць скасаванне магдэбурскага права, а на гарады, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя цэнтрамі паветаў, пашыраліся прынцыпы расійскага гарадскога самакіравання паводле даравальнай граматы гарадам Расійскай імперыі 1785 г. Жыхары шэрагу мястэчкаў, якія такіх правоў не атрымалі, прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам. Цяпер яны маглі прадавацца ўласнікам без зямлі і адлучацца ад сям’і. Адначасова ўрад адмяніў уладу феадалаў над гарадамі і паступова выкупаў населеныя пункты з прыватных рук. На гараджан, як і на сялян, пашыралася рэкруцкая павіннасць. Гэта выклікала іх упартую, праўда, без жаданых вынікаў, барацьбу. Дзяржаўныя маёнткі актыўна перадаваліся ў рукі расійскіх дваран. Астатнія здаваліся ў арэнду.

Пасля таго, як уся тэрыторыя Беларусі была падзелена на губерні і паветы (уезды), для кантролю палітычнай сітуацыі ствараліся генерал-губернатарствы з цэнтрамі ў Мінску і Вільне.

Наступным крокам царскага ўрада стаў распрацаваны пасля паўстання 1830-1831 гг. канкрэтны план поўнага зліцця забраных ад Рэчы Паспалітай зямель з усёй тэрыторыяй Расіі пад сцягам праваслаўя і адзінай рускай народнасці. Важнейшым мерапрыемствам у гэтым кірунку было ўвядзенне ўказам ад 1 студзеня 1831 г. расійскага заканадаўства і адмена 25 чэрвеня 1840 г. дзеяння Статута Вялікага княства Літоўскага ў беларускіх губернях.

Паўстанне 1830-1831 гг. поўнасцю пахавала ідэю аўтаноміі. Урад імператара Мікалая І распрацаваў праграму зліцця беларускіх зямель з імперыяй. Яна супадала з уніфікацыяй агульнарасійскага заканадаўства і кадыфікацыяй законаў Расійскай імперыі. 1 студзеня 1831 г. расійскае заканадаўства было ўведзена ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, а 25 чэрвеня 1840 г. – у Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губернях і Беластоцкай вобласці. Дзейнасць Статута 1588 г. была адменена. У 1840-1842 гг. урадам былі праведзены шэраг мерапрыемстваў па ўпарадкаванню мясцовага справаводства. Замест агульнага наймення Беларускіх губерняў выкарыстоўваць іх асобныя назвы: Віцебская, Магілёўская, Віленская і Гродзенская. Мінская губерня афіцыяльна не адносілася ні да Беларускіх, ні да Літоўскіх. Назвы «Ўкраіна» і «Літва» замяняліся на Паўднёва-Заходні і Паўночна-Заходні край. Назва «Беларусія» і «беларускі» край, як і «Маларасія», «маларасійскі» і «Вялікарасія», «вялікароскі» афіцыйна не выключаліся з дзяржаўнага i афiцыйнага ўжытку, паколькi мелi агульны корань “рос”, якi сведчыў аб адзiнстве паходжання «трох плямён русскага народа».

Уніфікатарская дзейнасць царскіх улад хоць і мела вынікі, але не магла хутка ліквідаваць асаблівасці беларускіх зямель і выкараніць тут апазіцыйныя настроі.