Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
кантрольная работа №1.docx
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
50.26 Кб
Скачать

3. Палітычнае становішча Беларусі напярэдадні і падчас Айчыннай вайны 1812 г. Наступствы вайны для насельніцтва Беларусі.

Напрыканцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стагоддзя ўвага міжнароднай супольнасці была прыцягнута не толькі да падзелаў Рэчы Паспалітай, але і да імклівага росту магутнасці Францыі на чале з Напалеонам Банапартам. Заснавальнік новай імператарскай дынастыі і таленавіты ваеначальнiк Напалеон І здолеў падпарадкаваць сабе ўсю Заходнюю Еўропу, за выключэннем Англii. На Еўрапейскім кантыненце склалася надзвычай напружаная міжнародная сітуацыя. Галоўнымі суб’ектамі еўрапейскай палітыкі з’яўляліся Англія, Расія і Францыя, Яны вялі зацятую барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона, захоплівала і ўсталёўвала кантроль над новымі тэрыторыямі. У лістападзе 1806 г. французскія войскі занялі "прускую" частку Польшчы, дзе было створана так званае Княства Варшаўскае. За падзеямі, якія там адбываліся, уважліва сачыла вышэйшае саслоўе заходніх губерняў Расійскай імперыі. Многія памешчыкі, якія лічылі сябе палякамі, рушылі праз мяжу, разлічваючы на атрыманне дзяржаўных пасад. Распачаўся прыток у польскія войскі шляхецкай моладзі з Беларусі. Такая сітуацыя пачала пагражаць непасрэдным інтарэсам Расійскай імперыі, якая працягвала ўдзельнічаць у ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій, накіраваных супраць Францыі. Расійскі імператар Аляксандр I разлічваў адцягнуць памешчыкаў заходніх губерняў ад Напалеона палітычнымі контркрокамі. Ён заявіў аб сваім жаданні аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае княства Літоўскае. Па даручэнні імператара ў 1811 г. князі М. Агінскі, К. Любецкі і граф Л. Плятэр склалі праект "Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім княствам Літоўскім", якое павінна было ахапіць усе тыя тэрыторыі, што дасталіся Расіі ад былой Рэчы Паспалітай. Аднак ажыццяўленне праекта адкладвалася і зацягвалася: кансерватыўна-нацыяналістычныя сілы ў вышэйшым расійскім кіраўніцтве бачылі ў ім спробу расчлянення і аслаблення імперыі.

Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны.

10 чэрвеня Напалеон абвясціў Расійскай імперыі вайну, а 12 чэрвеня ён пачаў вайсковыя дзеянні супраць Расіі. Армія Напалеона пераправілася праз Нёман і ўварвалася ў межы Расійскай дзяржавы. На першым этапе вайны асноўныя баявыя дзеянні вяліся на тэрыторыі Беларусі. "Вялікая армія" мела ў прыграніччы амаль трохразовую колькасную перавагу над расійскімі войскамі. Яна складалася з прадстаўнікоў многіх падпарадкаваных Францыі народаў Еўропы. З імі таксама ішлі палкі, сфарміраваныя з перайшоўшых на бок Напалеона шляхцічаў з Беларусі. Толькі князь Дамінік Радзівіл за свой кошт выставіў трохтысячны ўланскі полк, які ўжо 16 чэрвеня першым урачыста ўступіў у Вільню. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. 1-я і 2-я расійскія арміі, размешчаныя паасобку (адпаведна каля Вільні і Ваўкавыска), адступалі ад заходніх граніц з мэтай злучэння. У чэрвені-ліпені адбыліся жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Полацкам і ў іншых месцах. Расійскія арміі змаглі аб'яднацца толькі пад Смаленскам, адкуль пасля генеральнай бітвы 4-5 жніўня працягвалі адступаць, каб зберагчы асноўныя сілы. У Віцебску Напалеон перагледзеў свой першапачатковы план дайсці да Смаленска і ўпарадкаваць занятую краіну, а прыняў рашэнне неадкладна рухацца далей, на Маскву.

Амаль уся Беларусь, апрача паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. Напалеон тут знайшоў нямала прыхільнікаў сярод тых шляхціцаў, якія шчыра паверылі ў яго абяцанні адрадзіць былую дзяржаўнасць і таму сустракалі французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. 19 чэрвеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія ўрада Вялікага княства Літоўскага на чале з былым надворным маршалкам ВКЛ і старостам слонімскім Станіславам Солтанам, дзейнасць якой пашыралася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае прафранцузскае праўленне.

З пачаткам французкай інтэрвенцыі значная частка беларуска-літоўскай шляхты парушыла дадзеную раней прысягу вернасці цару і адкрыта выступіла на боку Напалеона, звязываючы з ім спадзяванні на скарэйшае аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Для беларускага насельніцтва вайна з'явілася адной з самых вынішчальных на тэрыторыі Беларусі.

Асноўны цяжар вайны лёг на плечы сялян, якія сталі аб'ектам рэквізіцый і проста рабаўніцтва ваюючых бакоў. Новая ўлада не толькі не адмяніла прыгон, а, больш таго, павялічыла на сваю карысць паборы з сялян, чым выклікала ўзмоцненае супрацьдзеянне і варожасць апошніх. Жыхары многіх вёсак пакідалі хаты, забіралі маёмасць і ўцякалі ў лясы. Вядомы партызанскія атрады ў Барысаўскім, Дрысенскім, Полацкім паветах. Уздым сялянскага партызанскага руху меў накіраванасць не толькі супраць марадзёраў, але і супраць сваіх прыгнятальнікаў.

У адрозненне ад Беларусі на этнічна рускіх землях напалеонаўская армія адразу ж натыкнулася на ўпарты супраціў усіх станаў грамадства, уключна з дваранамі, што прадвызначыла яе паражэнне. 26 жніўня 1812 г. адбылася бітва пад Барадзіном, у якой французская армія была знясілена. Адначасова перайшлі ў наступленне расійскія войскі на поўначы і поўдні Беларусі. Восенню 1812 г. напалеонаўская армія пачала адступленне. Баі зноў перамясціліся на Беларусь. Тут адбыўся канчатковы разгром французскай арміі. 14-16 лістапада пры пераправе праз раку Бярэзіну, Напалеон згубіў больш за 20 тыс. чалавек. Далейшае адступленне яго арміі ператварылася ў бязладныя ўцёкі. У перамогу Расіі ўнеслі ўклад і салдаты, рэкрутаваныя з беларускіх губерняў. Некалькі дзесяткаў тысяч іх было ў часцях русскіх армій, што вызначыліся ў Барадзінскай бітве.