Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
кантрольная работа №1.docx
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
50.26 Кб
Скачать

5 Снежня Напалеон пакінуў лагер у Смаргоні і збег у Парыж.

Вайна нанесла Беларусі вялікія чалавечыя і эканамічныя страты. Загінула шмат людзей. Толькі ў Мінскай губерні загінула больш за 50 тысяч чалавек. Былі разбураны многія гарады і вёскі, амаль напалову скарацілася колькасць жывёлы. У Віцебскай губерні не засталося ніводнага каня. Зменшыліся пасяўныя плошчы. Вайсковыя дарогі былі ўсеяны трупамі. Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 гг. выратавалі народ ад масавага голаду і эпідэмій. Аднак царскі ўрад і ў гэтых умовах працягваў адстойваць прыгонніцкія парадкі. У царскім маніфесце 30 жніўня 1814 г., дзе ў сувязі з заканчэннем вайны дараваліся розныя міласці саслоўям, аб сялянах было сказана наступнае: "Сяляне, верны нам народ, няхай атрымаюць узнагароду сваю ад бога". Што датычыць асоб, якія прынялі бок Напалеона ў гэтай вайне, то Аляксандр I, кіруючыся ваенна-стратэгічнымі і палітычнымі меркаваннямі, схіляўся "к забвению прошедших заблуждений". Маніфестам 12 снежня 1812 г. аб'яўлялася дараванне тым, хто вернецца з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін, толькі па сканчэнні гэтага тэрміна іх маёнткі канфіскоўваліся

Галоўным вынікам вайны для Беларусі было тое, што магчымасць вяртання, у якой бы там ні было форме, ранейшай дзяржаўнасці на беларускія землі была пахавана.

Такім чынам, у барацьбе Расійскай і Французскай імперый за Беларусь (першая - каб утрымаць і працягваць эксплуатаваць беларускія землі, а другая - каб перападпарадкаваць іх з той жа мэтай сабе) яе жыхары аказваліся па абодва бакі змагання. Менавіта з гэтай прычыны вайна 1812 г. набывала некаторыя рысы грамадзянскай вайны.

Заключэнне.

Палітыка расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі была патаемна прадумана яшчэ да далучэння беларусскіх зямель у склад Расійскай імперыі. Аб гэтым сведчыць Наказ Кацярыны 2 ад 28.05.1772 г. генерал-губернатару, графу З. Г.Чарнышову.

У праводзімай расійскім урадам адміністрацыйнай палітыцы адносна “далучаных тэрыторый” вылучаюцца тры перыяды.

Першы – кацярынінскі (1772-1796гг.) – гэта спроба поўнай уніфікацыі і нівеліроўкі асаблівасцей беларускіх земляў. Рабілася ўсе, каб паступова зліць іх з астатнімі часткамі імперыі, бо насельніцтва не страціла сваёй “роднай мовы і нацыянальнага рускага выгляду”. Прычым землі першага і другога падзелаў Рэчы Паспалітай Кацярына 2 лічыла”исконно русскими” і “губернямі, вернутымі ад Польшчы”.

Другі перыяд – паўлаўска-аляксандраўскі (1796-1825 гг) – гэта адраджэнне старога адміністрацыйнага ўладкавання і кіравання.

Трэці перыяд – мікалаеўскі (1825-1856 гг.) – час больш жорсткай уніфікацыі, нівеліроўкі, русіфікацыі .

Пасля уключэння зямель Беларусі ў склад Расіі, рускі урад паступова займаўся ўладкаваннем тут агульнаімперскай сістэмы кіравання і суда, заснаванай на расійскім заканадаўстве. Але, пры гэтым часова захоўваліся мясцовыя правы і органы кіраваня і суда. Гэта прыводзіла да прававой блытаніныі стварала магчымасці бюракратычнай валакіты і злоўжыванняў. Кадры адміністрацыі складаліся з прыезджых рускіх чыноўнікаў і ў большасці з мясцовых, русіфікацыя якіх ішла не так хутка, як хацелася царскаму ўраду Расіі.

Спіс выкарыстанай литаратуры.

1. Гісторыя Беларусі: з 1795 г. да вясны 1917 г.: Вуч. дапам./ І.І. Коўкель, І.П. Крэнь, Л.У. Бярэйшык і інш. – Мн.,2001.

2. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі.-Мн., 1994.

3. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;

4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;

5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;

6. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;

18