Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

История Беларуси. 7 вариант. Асаблівасці дзяржаўнага ладу вялікага княства літоўскага. Тры статуты ВКЛ

.docx
Скачиваний:
48
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
36.77 Кб
Скачать

Першым сістэматызаваным агульнадзяржаўным зборнікам законаў феадальнага права стаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., які меў другую (1566 г.) і трэцюю (1588 г.) рэдакцыю. Вялікае княства Літоўскае, нягледзячы на поспехі ў цэнтралізацыі, дасягнутыя Вітаўтам, паступова набывала статус абмежаванай, канстытуцыйнай манархіі.

Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь літоўскі. Ён узначальваў узброеныя сілы, мог абвяшчаць вайну, заключаць мір, уступаць у саюзы з іншымі дзяржавамі. У ХІV ст. пры ім існавала вялікакняская Дума, па аналогіі з Маскоўскай. Але ж у адрозненне ад апошняй, Дума ў Вялікім княстве Літоўскім не была дзяржаўнай структурай. Гэта была Рада пры Вялікім князі, да якой ён далучаў усіх (з яго пункту погляду) усіх карысных і патрэбных людзей. Дума трансфармавалася ў прадстаўнічую ўстанову – паны-раду.

Асаблівую ролю ў сістэме дзяржаўнага кіравання меў вальны сейм. У яго паседжаннях удзельнічалі ўсе сябры Рады, важнейшыя чыны цэнтральнага і мясцовага кіравання, прадстаўнікі каталіцкага і праваслаўнага духавенства, а таксама па два дэпутаты ад шляхты з кожнага павета. Сейм абмяркоўваў галоўныя пытанні ўнутранай палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўляў падаткі, вырашаў судовыя справы, выбіраў Вялікага князя і зацверджваў кандыдатаў на важнейшыя дзяржаўныя пасады. Так палітычны рэжым Вялікага княства Літоўскага ўсё больш прымаў абрысы парламенцкай манархіі.

Такім чынам, у ХІV–ХVІ стст. у Вялікім княстве Літоўскім складалася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі. Прадстаўнічыя ўстановы сур’ёзна абмяжоўвалі ўладу Вялікага князя, спрыялі замацаванню федэратыўных асноў дзяржавы, якія мелі тэндэнцыю да легітымнага развіцця.

Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Новік Я.К., Марцуль Г.С. Гісторыя Беларусі у 2 частках. Частка 1 - Мн. , 1998. - 416 с

  2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У6т. Т. 1-6. –Мн., 1991-2001.

  3. Беларуская цыфравая бібліятэка [Электронная бібліятэка]. Рэжым доступу: http://library.by/portalus/modules/belarus. Дата доступу: 11.03.2012.