Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа. Тема №26 «Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.».doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
92.16 Кб
Скачать
  1. Беларускі нацыянальны рух.

Значна актывізаваўся ў гэты час і беларускі нацыянальны рух. Перамога рэвалюцыі стварыла магчымасці для яго поўнай легалізацыі, ідэйнага і арганізацыйнага афармлення.

25-27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыўся з'езд беларускіх арганізацый, скліканы Мінскім аддзелам Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. З'езд вітаў перамогу Лютаўскай рэвалюцыі і заявіў аб падтрымцы Часовага ўрада. Галоўнае праграмнае патрабаванне, выпрацаванае з'ездам - дзяржаўна-тэрытарыяльная аўтаномія Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Ядром беларускай тэрыторыі вызначаліся Мінская, Магілёўская, Віцебская, Гродзенская і Віленская губерні. Аўтаномная Беларусь павінна была мець свой прадстаўнічы орган з заканадаўчымі функцыямі - Беларускую краёвую раду, выбраную ўсімі жыхарамі краю. З'езд выказаўся за рэформу народнай адукацыі, адкрыццё ў Беларусі універсітэта, выкладанне ў навучальных установах беларускай мовы. У якасці выканаўчага органа быў выбраны Беларускі нацыянальны камітэт у складзе 18 асоб (П.Аляксюк, А.Смоліч, Я.Канчар, І.Краскоўскі, В.Гадлеўскі, З.Жылуновіч і інш.). Старшынёй БНК стаў былы дэпутат I Дзяржаўнай думы, нашчадак старадаўняга шляхецкага роду Р.Скірмунтi.

У дні працы з'езда аднавіла легальную дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада. Выпрацаваная ёю палітычная платформа была блізкай да курсу расійскіх эсэраў і меншавікоў. БСГ выступіла ў падтрымку Часовага ўрада, выказалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю і перадачу яе сялянам у адпаведнасці з працоўнай нормай, заявіла аб неабходнасці для Беларусі аўтаноміі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Арганізацыі БСГ узніклі ў Мінску, Петраградзе, Маскве, Бабруйску, Слуцку, Віцебску, Буда-Кашалёве, сярод беларускіх бежанцаў і вайскоўцаў. Часовы ЦК БСГ, выбраны ў чэрвені 1917 г. партыйнай канферэнцыяй у Петраградзе, узначалілі З.Жылуновіч (старгяыня), П. Бадунова, К. Дуж-Душэўскі, А. Ба-рысёнак, В. Лузгін1.

Вясной 1917 г. былі заснаваны таксама Беларуская народная партыя сацыялістаў, Беларуская народная грамада, Хрысціянска-дэмакратычная злучнасць беларусаў (з 1920-х гг. - Беларуская хрысціянская дэмакратыя) і іншыя нацыянальныя згуртаванні. У аснове іх праграм таксама ляжала патрабаванне аўтаноміі Беларусі, свабоднага развіцця беларускай мовы і культуры.

Аднак гэтыя ідэі пракладвалі сабе дарогу з вялікімі цяжкасцямі. Часовы ўрад, зыходзячы з эканамічных і геапалітычных інтарэсаў Расіі ў Беларусі, не падтрымаў аўтанамісцкай платформы, прадстаўленай яму Беларускім нацыянальным камітэтам. Не адразу гэта праграма знайшла падтрымку і ў грамадскай думцы самой Беларусі. Сялянства - у патэнцыяле асноўная масавая база беларускага руху - было захоплена самым надзённым для сябе пытаннем аб зямлі і не выказвала выразных адносін да нацыянальнага самавызначэння. Адмоўна адбівалася на папулярнасці БНК і звязаных з ім арганізацый знаходжанне на чале кіруючага органа руху Р.Скірмунта, які меў рэпутацыю цвёрдага прыхільніка памешчыцкага землеўладання.

Тым часам у асяроддзі цэнтралісцкіх сіл, прадстаўленых у Беларусі шматлікім чыноўніцтвам, нізавымі арганізацыямі агульнарасійскіх партый, а таксама мясцовымі групоўкамі, што кіраваліся дактрынай "заходнерусізму", былі ажыццёўлены арганізацыйныя і ідэалагічныя захады ў процівагу БНК. У красавіку 1917 г. у Гомелі па ініцыятыве П.Каранкевіча (знаходзіўся тут у эвакуацыі пасля захопу Вільні немцамі) тутэйшыя прыхільнікі "заходне-русізму" аб'ядналіся ў так званы Саюз беларускай дэмакратыі, які заявіў аб намеры "процідзейнічаць імкненню некаторых беларусаў да аўтаноміі "2. Аналагічную пазіцыю заняў і ўтвораны ў маі 1917 г. у Віцебску Беларускі народны саюз (БНС). БНС паспрабаваў перахапіць ад Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску ініцыятыву па кіраўніцтве нацыянальна-вызваленчым рухам, падмяніўшы барацьбу за нацыянальнае самавызначэнне клопатамі аб захаванні "мясцовых асаблівасцей". 25- 26 чэрвеня 1917 г. у Віцебску адбыўся з'езд прадстаўнікоў БНС, Саюза беларускай дэмакратыі, Заходне-Рускага таварыства (дзейнічала з 1911 г. у Петраградзе) і іншых аналагічных згуртаванняў, які выступіў супраць "сепаратных і шавіністычных імкненняў, што зыходзяць ад імя невялікай групы насельніцтва Беларусі.

Падзеі сведчылі, што к лету 1917 г. у Беларусі разам з супярэчнасцямі і канфліктамі, агульнымі для ўсёй тагачаснай Расіі, абвастрылася супрацьстаянне і па нацыянальным пытанні.[2, c. 470-474]

Вывады

У выніку перамогі рэвалюцыі ў краіне стварыліся абставіны, якія палітычныя партыі ацэньвалі па-рознаму. Бальшавікі лічылі, што рэвалюцыя будзе развівацца далей, што на буржуазна-дэмакратычным этапе яна доўга не затрымаецца. Пагэтаму перыяд лібералізму і капіталістычнай індустрыялізацыі не будзе працяглым. Яны выступалі за перарастанне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную. Меншавікі ў адпаведнасці з класічнай марксісцкай схемай рэвалюцыі гаварылі, што буржуазна-грамадскі лад, які пачаў складвацца пасля Лютаўскай рэвалюцыі, праіснуе доўгі час, пакуль не будуць вычарпаны ўсе магчымасці капіталістычнага спосабу вытворчасці і не наспеюць аб'ектыўныя і суб'ектыўныя абставіны для пераходу ад капіталізму да сацыялізму.

Ліберальна-дэмакратычныя партыі мелі свой погляд адносна пытання будаўніцтва грамадскага ладу ў краіне пасля рэвалюцыі. Яны адстойвалі ідэю прававой пераемнасці старой і новай улады, патрабавалі ўстанаўлення ў Расіі канстытуцыйнай манархіі ці, у крайнім выпадку, рэспубліканскага ладу.

Часовы ўрад правёў серыю адпаведных заканадаўчых актаў, прызваных умацаваць уладу буржуазіі, абмежаваць дзеянні радыкальнай грамадскасці на месцах, спыніць развіццё рэвалюцыі, перавесці яе ў рэчышча рэформ.

Такім чынам магчыма сказаць, что Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. карэнным чынам змяніла лёс усіх народаў Расійская імпэрыі, у тым ліку і беларускага. Пачаўся новы, савецкі перыяд яго гісторыі. Пытанне, па якому шляху ісці Беларусі, як і ўсёй краіны, – па капіталістычнаму ці сацыялістычнаму, вырашылася на карысць апошняга. Шлях будаўніцтва сацыялізму аказаўся новым, малавядомым, цяжкім. На гэтым шляху, дзякуючы, працоўным намаганням народа, Савецкая Беларусь, як і ўся краіна, стварыла магутны вытворча-эканамічны і навукова-тэхнічны патэнцыял. На якасна новы узровень паднялася культура і грамадства.