Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КР№1.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
37.15 Кб
Скачать

Заданне 3 Навуковы стыль

  1. Складаныя сказы:

Складаны сказ – гэта сказ, які складаецца з дзвюх або некалькіх граматычных частак, якія па структуры падобныя на простыя сказы і аб’ядноўваюцца ў адно цэлае паводле сэнсу і інтанацыйна.

  1. Навуковыя зносіны:

Сфера навуковых зносін адрозніваецца тым, што мэтай яе з’яўляецца найбольш дакладнае, лагічнае і адназначнае выражэнне думкі.

  1. Мануфактурная вытворчасць:

У XVII ст. на змену цэхавай арганізацыі прамысловай вытворчасці прыходзіць мануфактурная вытворчасць, якая стала пераходнай формай ад рамеснай вытворчасці да капіталістычнай фабрыкі.

Публіцыстычны стыль

  1. Газетная паласа:

Скупы радок газетнай паласы зноў прынёс нам дрэнныя навіны.

  1. Журналісцкая творчасць:

Жыццё і праца актораў – неабсяжная прастора для журналісцкай творчасці.

  1. Пальма першынства:

Егіпецкі Міністр турызму Мунір Фахры Абдэль Нур заявіў, што Егіпет спадзяецца ў бліжэйшы час вярнуць сабе пальму першынства ў турбізнэсе.

Афіцыйна-справавы стыль

  1. Усталяваны парадак:

Парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі сходу, мітюнгу, дэманстрацыі, шэсця або пікетавання цягне накладанне адміністрацыйнага штрафу на арганізатараў у памеры ад адной да трох базавых велічынь.

  1. Распараджэнне кіраўніцтва:

Афармляецца распараджэнне кіраўніцтва аб прыцягненні працоўніка да матэрыяльнай адказнасці за ўчыненае пашкоджанне.

  1. Абвінаваўчы прысуд:

Абвінаваўчы прасуд выносіцца ад імя дзяржавы і ў адносінах ад абавязковасці выканання прыраўноўваецца да закона, грунтуючыся на тых доказах, якія былі разгледжаны ў судовым паседжанні.

Заданне 4

1. Каталог – каталог: даведнік файлаў і бібліятэк са спасылкамі на іх месцазнаходжанне. Выкарыстоўваецца аперацыйнай сістэмай для хуткага пошуку патрэбнага набору даных.

2. Консоль – кансоль: прылада, якая забяспечвае ўзаемадзеянне аператару ЭВМ з апэрацыйнай сістэмай. Адрозніваюць асноўную і дапаможную кансолі. У якасці кансолі, як правіла, выкарыстоўваецца дысплэй.

3. Образ – вобраз: а) аб'ект, які даследуецца ў сістэме распазнавання вобразаў; б) копія даных, якая захоўваецца ў памяці.

4. Адрес – адрас: ідэнтыфікатар аб'екту ў вылічальнай сістэме, якая аўтаматычна распазнаецца і апрацоўваецца, уяўляецца звычайна як лік.

5. Буфер обмена – буфер абмену: абсяг памяці для захавання і абмену тэкставай інфармацыі, вызначанай карыстальнікам паміж дастасаваннямі.

6. Пользователь – карыстальнік: абанент (карыстальнік) сеткі ці сістэмы, які мае доступ да сістэмы апрацоўкі даных праз карыстальніцкую станцыю, працоўную станцыю, тэрмінал.

7. Аварийная остановка – аварыйнае спыненне: а) спыненне выканання праграмы, задачы, вылічальнага працэсу ў выніку памылкі, выяўленай аперацыйнай сістэмай; б) супын працэсару з-за памылкі ў праграме ці ў абсталяванні.

8. Адаптер – адаптар: прыстасаванне для ўзгаднення параметраў уваходных і выхадных сігналаў розных прылад з мэтай іх злучэння (спалучэння).

9. Администратор данных – адміністратар даных: эксперт, які забяспечвае адзінства і скаардынаванасць базы даных і іншых інфармацыйных служб прадпрыемства, мае поўнае уяўленне аб даных.

10. Доступ – доступ: працэдура ўсталявання сувязі з запамінальнай прыладай ці сістэмай для маніпулявання данымі.

11. Индикатор – індыкатар: а) элемент даных, які адлюстроўвае змяненне стану прылады альбо даных у працэсе працы вылічальнай сістэмы ці выканання асобнай праграмы; б) прылада для візуальнага адлюстравання інфармацыі.

12. Инициализация – ініцыялізацыя: усталяванне праграмных пераменных у нуль або вызначэнне для ix другіх пачатковых значэнняў перад выкананнем праграмы.

13. Канал – канал: аперацыя, якая злучае паслядоўныя каманды ці працэсы.

14. Пиктограмма – піктаграма: адмысловы, адменны сімвал, іерогліф, які ўжываецца ў меню, каб выключыць залежнасць ад фраз натуральнай мовы.

15. Автомодуляция – аўтамадуляцыя: пасіўнае кіраванне дыхтоўнасцю аптычнага рэзанатара шляхам увядзення ў яго элеменіаў, празрыстасць якіз змяняецца пад дзеяннем светлавога выпраменьвання.

16. Магнетрон – магнетрон: электрычны прыбор для генерацыі звышвысокачастотных электрамагнітных ваганняў.

17. Резистор – рэзістар: электрычная прылада, якая забяспечвае зададзеннае электрычнае супраціўленне электрычнага ланцуга.

18. Запись – запіс: структурная адзінка абмену дадзеннымі паміж знешняй і аператыўнай памяццю.

19. Массив – массіў: упарадкаваная структура мноства дакументаў або дадзенных аднаго тыпу.

20. Вариант – варыянт: адно з альтэрнатыўных рашэнняў, якое распрацавана з аднолькавымі ўмовамі пастаўленнай задачы.