Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЯПРЛ. Контрольная. Вариант 8.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
94.21 Кб
Скачать

Беларуская версія:

Сістэма злічэння - набор правіл, што дазваляюць запісаць лік з дапамогай спецыяльных знакаў, якія называюць лічбамі.

У агульным выпадку лік, што перадаецца тым ці іншым наборам лічбаў, ёсць сумаю вагаў усіх лічбаў, што яго складаюць. Вага лічбы - гэта лік, які яна абазначае у дадзеным канкрэтным выпадку.

Сістэмы злічэння дзеляцца на пазіцыйныя і непазіцыйныя. Розніца між імі палягае ў тым, што ў пазіцыйнай сістэме вага лічбы залежыць ад пазіцыі, якую яна займае, а ў непазіцыйнай - не залежыць. Так, калі X і Y - лічбы, то ў непазіцыйнай сістэме XY і YX - гэта адзін лік, а ў пазіцыйнай - розныя.

Прыкладам непазіцыйнай сістэмы з'яўляецца рымская сістэма злічэння, якая дагэтуль ужываецца ў некаторых сферах, напрыклад, для абазначэння стагоддзяў. Да пазіцыйных сістэм належыць сучасная дзесятковая сістэма злічэння.

Заданне № 6.

Анатацыя:

Бабушкіна І., Акулаў С. Практыкум па аб'ектна-арыентаваным праграмаванні. – Выдацевцтва “Біном. Лабараторыя ведаў”, 2004 г. – 368 с.

Практыкум утрымоўвае матэрыял для правядзення заняткаў па аб'ектна-арыентаваным праграмаванні ў асяроддзі Delphi. Выкладзены асновы тэорыі аб'ектна-арыентаванага праграмавання, на базе якой вывучаюцца магчымасці Delphi і адпрацоўваюцца тэхналогіі распрацоўкі розных прыкладанняў. Разабрана каля 50 практыкаванняў, прыведзена больш 140 заданняў для самастойнай працы і 60 пытанняў для кантролю.

Для настаўнікаў інфарматыкі, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, старшакласнікаў школ з паглыбленым вывучэннем інфарматыкі, студэнтаў, навучанне якіх злучана з Computer Science.

Заданне № 7.

Ліст-напамін.

Лістом № 197 ад 24.06.90 мы паведамлялі Вам, што ў сувязі з павелічэннем вытворчай магутнасці наш завод мае магчымасць дадаткова вырабіць і паставіць Вашай арганізацыі розныя хімічныя рэактывы на суму да 10 млн. руб. звыш раней зацверджанага плану пастаўкі прадукцыі. Аднак да цяперашняга часу адказу мы не атрымалі.

Нагадваючы пра гэта, просім у 10-дзённы тэрмін пацвердзіць Вашу згоду на атрыманне гэтых хімічных рэактываў.

Пры неатрыманні Вашага адказу ў 10-дзённы тэрмін гэтая звышпланавая прадукцыя будзе намі пастаўлена іншым прадпрыемствам-спажыўцам.

Дырэктар заводу Пятроў С. 10.11.2009

Дадатковая літаратура

  1. Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”. / Аўтары: Л.А. Бондар, Н.Г. Вайніла, М.А. Галянок, Т.П. Дапіра, С.В. Ламака, Л.А. Пятроўская, Ю.А. Сцепанчук / Пад рэд. Ю.А. Сцепанчука. – Мн.: Электронная бібліятэка БДУІР, 2006. – 135 с.

  2. Беларуская мова. Навуковы тэкст. Тэрміналагічная лексіка: Метадычныя ўказанні і практычн ыя заданні для студэнтаў дзённай і завочнай форм навучання ўсіх спецыяльнасцей БДУІР / Уклад. Н.Г. Вайніла. – Мн.: БДУІР, 2005. – 44 с.

  3. Красней В. Стылістычныя рэсурсы лексікі // Роднае слова. 1990. № 11-12.

9