Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кантрольная работа па беларуская мове.docx
Скачиваний:
47
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
36.57 Кб
Скачать

Заданне №2.

Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрференцыі (па пяць форм роднага склону і па пяце форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрференцыі (глядзі дадатак №2)

Узор: задолго до восхода солнца – задоўга да ўсходу сонца; писать по адресу – пісаць па адрасе; смеяться над собой – смяяцца з сябе.

10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі:

Форма роднага склону адзіночнага ліку:

1. колеры арнаменту – цвета арнамента

2. дзень арышту – день ареста

3. прыхільнік лібералізму – сторонник либерализма

4. дэфіцыт кальцыю – дефицит кальция

5. пазбавіцца ад кашлю – избавится от кашля

Форма меснага склону адзіночнага ліку:

1. сядзець на беразе - сидеть на берегу

2. ехаць на алені – ехать на олене

3. жыць у Мінску – жить в Минске

4. ехаць па асфальце – ехать по асфальту

5. бегчы па калідоры – бежать по коридору

5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі:

1. Зайшоў па дзяцей – зашёл за детьми

2. Дараваць сябру – прощать друга

3. Ажаніцца з Юляй – жениться на Юле

4. Схадзіць па хлеб – сходить за хлебом

5. Кпіць з Сяргея – насмехаться над Сергеем

Заданне №3.

Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

Узор.

1. Юбілейная выстава – публіцыстычны стыль.

Папярэдняя, сапраўды юбілейная выстава адбылася ў мастака ў чэрвені на радзіме, у Гомелі, у Палацы фельдмаршала Румянцава (пасля ён належаў графу Паскевічу, а цяпер – абласному краязнаўчаму музею).

2. Ракетныя рухавікі – навуковы стыль.

У ракетных рухавікоў паскарэнне рабочага цела, можа быць ажыццёўлена за кошт хімічнай, ядзернай, сонечнай, ці электрычнай энергіі.

3.Правядзенне інвентарызацыі – афіцыйна-справавы стыль.

Да пачатку правядзення інвентарызацыі ўсе расходныя і прыходныя дакументы на грашовыя сродкі здадзены у бухгалтэрыю.

Выразы стыляў, і сказы:

1. Талака па упарадкоўванні Курапатаў - публіцыстычны стыль.

9 кастрычніка а 11-й гадзіне, прайшла талака па упарадкоўванні Курапатаў, месца, дзе у часы бальшавіцкіх рэпрэсій, былі закатаваны нашы продкі.

2. Аб'ектна-арыентаваныя асаблівасці С++ – навуковы стыль.

C++ дадае да Сі аб'ектна-арыентаваныя магчымасці. Ён уводзіць класы, якія забяспечваюць тры самых важных уласцівасці ООП: інкапсуляцыю, успадкоўванне і палімарфізм.

3.Правядзенне выбараў – афіцыйна-справавы стыль.

Да пачатку правядзення выбараў, усе кандыдаты павінны здаць усе неабходныя дакументы у цэнтрвыканкам, а таксама прадставіць сваю ініцыятыўную группу.

Заданне №4.

Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

Узор: 1) сертификат – сертыфікат:

а) дакумент, які пацвяржае той ці іншы факт; б) дакумент аб якасці

тавару, выдадзены дзяржаўнымі інспекцыямі;

2) локальные связи – лакальныя сувязі: сувязі якія не выходзяць за межы

пэўнай тэрыторыі.

20 словазлучэнняў (ці слоў):

1. Кабельная связь - кабельная сувязь: перадача адбываецца ўздоўж накіравальнага асяроддзя.

2. Радиосвязь – радыёсувязь: для перадачы выкарыстоўваюцца радыёхвалі ў прасторы.

3. Аналоговый сигнал - аналагавы сігнал: фізічная велічыня, змены якой у прасторы і ў часе адлюстроўвае перададзенае паведамленне.

4. Трансформация – трансфармацыя: змена аднаго ці некалькіх вымярэнняў за конт змены іншага, ці іншых вымярэнняў з захаваннем нязменнага аб'ёму.

5. Аналоговая связь - аналагавая сувязь: гэта перадача бесперапынных паведамленняў (напрыклад, гуку ці гаворкі).

6. Компандирование – кампандаванне: улучае два працэсы, ад якіх пайшла назва: кампрэсія (сціск) і экспандаванне (пашырэнне). На боку перадачы адбываецца сціск сігналу ў адным ці некалькіх вымярэннях, на прыёмным – узнаўленне.

7.Цепь связи - ланцуг сувязі: праваднікі/валакно, што выкарыстоўваюцца для перадачы аднаго сігналу.

8. Спутниковая связь - спадарожнікавая сувязь: сувязь з ужываннем касмічнага рэтранслятара(ў)

9. Симплексный режим - сімплексны рэжым: гэта значыць ён дазваляе перадачу дадзеных толькі ў адным кірунку, прыклад - радыётрансляцыя, тэлебачанне.

10. Сеть – сетка: гэта мноства ліній сувязі і прамежкавага абсталявання/прамежкавых вузлоў, тэрміналаў/канцавых вузлоў, прызначаных для перадачы інфармацыі ад адпраўніка да атрымальніка з зададзенымі параметрамі якасці абслугоўвання.

11. Живучесть сети - жывучасць сеткі: здольнасць выконваць сеткай свае функцыі ва ўмовах неспрыяльных вонкавых уздзеянняў.

12. Надежность сети - надзейнасць сеткі: тое ж, што і жывучасць, але з захаваннем якасці абслугоўвання.

13. Радиорелейная связь - радыёрэлейная сувязь: сувязь з ужываннем наземнага рэтранслятара(ў).

14. Полудуплексный режим - паўдуплексны рэжым: гэта значыць ён дазваляе перадачу дадзеных у абодвух кірунках па чарзе;

15. Модуляция – мадуляцыя: фармавання групавога сігналу і ўзгаднення з лініяй.

16. Усилитель – узмацняльнік: проста ўзмацняе сігнал разам з перашкодамі і перадае далей, выкарыстоўваецца ў аналагавых сістэмах перадачы (АСП).

17. Сотавая сувязь - сувязь з выкарыстаннем сеткі наземных базавых станцый.

18. Дуплексный режим - дуплексны рэжым: гэта значыць ён дазваляе перадачу дадзеных у абодвух кірунках адначасова, прыклад - тэлефон.

19. Линия связи - лінія сувязі: фізічнае асяроддзе, па якому перадаюцца інфармацыйныя сігналы, апаратура перадачы дадзеных і прамежкавая апаратуры.

20. Ограничение – абмежаванне: вынятак з перадачы адной ці некалькіх частак сігналу без захавання інфармацыі, якая ўтрымоўвалася ў вынятых частках