Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЯПРЛ (ИТИиУТС заоч) без варианта Контрольная.docx
Скачиваний:
14
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
33.8 Кб
Скачать

Заданне 5. Исходный текст.

Немногие организации имеют сети, составленные из оборудования, например, только IBM или DEC. Дни сетей от одного производителя миновали. Нормой сегодняшнего дня являются неоднородные (гетерогенные) сети. Если рассмотреть более сложные образования, получающиеся в результате объединения отдельных сетей в единую большую сеть, то становится понятным то множество проблем, связанных с проектированием, администрированием и управлением такой гетерогенной интерсетью.

Приобретенные компьютеры и ОС отвечают, как правило, индивидуальным потребностям группы пользователей. Например, инженерный отдел мог выбрать рабочие станции SPARC фирмы Sun Microsystems, соединенные сетью Ethernet, потому что им нужны были приложения, работающие только в среде UNIX. Разделение файлов при этом реализовывалось с помощью TCP/IP и NFS. В отделе продаж той же самой организации уже могли быть куплены компьютеры PS/2, установлена сеть Token Ring и операционная система NetWare для решения их собственных задач: ведения базы данных о клиентах, подготовки писем, разработки коммерческих предложений. Затем в рекламном отделе были выбраны компьютеры Macintosh, наилучшим образом подходящие для создания презентационных материалов. Macintosh'и соединены посредством LocalTalk. Отдел, отвечающий за автоматизацию предприятия, должен интегрировать все эти плохо совместимые системы в единый прозрачный организм.

Пераклад на беларускую мову.

Мала якія арганізацыі маюць сеткі, складзеныя з абсталявання, напрыклад, толькі IBM ці DEC. Дні сетак ад аднаго вытворцы скончыліся. Нормай сенняшняга дня з’яўляюцца неаднародныя (гетэрагенныя) сеткі. Калі разгледзець больш складаныя ўтварэння, якія атрымліваюцца ў выніку аб’яднання асобных сетак ў адзіную вялікую сетку, тады робіцца зразумелым тое мноства праблем, звязаных з праектаваннем, адміністраваннем і кіраваннем такой гетэрагеннай інтэрсеткай.

Набытыя камп’ютэры і АС адказваюць, як правіла, індывідуальным патрэбнасцям групы карыстальнікаў. Напрыклад, інжынерны аддзел мог выбраць рабочыя станцыі SPARC фірмы Sun Microsystems, злучаныя сеткай Ethernet, таму што ім патрэбны былі дадаткі, якія працуюць толькі ў асяроддзі UNIX. Падзел файлаў пры гэтым рэалізаваўся з дапамогай TCP/IP і NFS. У аддзеле продажаў той жа самай арганізацыі ўжо маглі быць куплены камп’ютэры PS/2, устаноўлена сетка Token Ring і аперацыйная сістэма NetWare для вырашэння іх уласных задач: вядзення кліенцкай базы даных, падрыхтоўкі пісьмаў, распрацоўкі камерцыйных прапаноў. Потым у рэкламным аддзеле былі выбраны камп’ютэры Macintosh, якія найлепшым чынам падыходзяць для стварэння прэзентатыўных матэрыялаў. Macintosh'ы злучаны пры дапамозе LocalTalk. Аддзел, які адказвае за аўтаматызацыю прадпрыемства, павінны інтэграваць усе гэтыя дрэнна сумяшчальныя сістэмы ў адзіны празрысты арганізм.

Заданне 6.

Інфарматыўная анатацыя да тэксту “Мова сцэнарыяў JavaScript” у кнізе А.Ю. Гаеўскага, В.М. Раманоўскага 100% самавучыцель па стварэнню Web-старонак і Web-сайтаў. HTML і JavaScript. – М.: Технолоджи – 3000, 2005. – 464 с.: іл.

Артыкул прысвечаны гісторыі ўзнікнення і развіцця такой мовы праграміравання як JavaScript і складаецца з трох раздзелаў: “Уводзіны ў JavaScript”, “Аб’ектная мадэль JavaScript”, “Апрацоўка падзей”.

У артыкуле даецца падрабязная характарыстыка JavaScript, падкрэсліваецца агульнае і рознае паміж мовамі JavaScript і Java. Аўтары адзначаюць, што ў працэсе свайго развіцця JavaScript выйшаў з рамак асобна ўзятага браузэра і пачаў выконваць таксама функцыі сервернай часткі. У якасці прыкладу прыведзена тэхналогія ASP (Active Server Pages) распрацоўкі Microsoft. Мэта артыкула – раскрыць наступныя пытанні: прызначэнне і магчымасці JavaScript, а таксама прынцыпы выкарыстання і галіна скарыстання дадзенай мовы.

Артыкул прызначаецца як вопытным Web-дызайнерам, так і пачаткоўцам гэтай сферы.