Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_9.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
134.14 Кб
Скачать

5. Сродкі лагічнай сувязі

У навуковым стылі даволі шматлікія і разнастайныя па саставу сродкі сувязі сказаў, абзацаў, розных па велічыні адрэзкаў тэкту.

Для сувязі сказаў і абзацаў выкарыстоўваюцца:

1). Лексічны паўтор.

2). Указальныя і асабовыя займеннікі 3-й асобы.

3). Пабочныя словы так, такім чынам, значыць, нарэшце.

4). Прыслоўі зараз, спачатку, пасля, вышэй.

5). Простыя і састаўныя злучнікі і, а, але, ды, аднак, аднак жа, дзякуючы таму што, у сілу таго што, у той час як, нягледзячы на тое што і інш; асабліва шырока выкарыстоўваюцца складаныя злучнікі (дзякуючы таму, што; нягледзячы на тое, што; між тым як; пасля таго як).

Для сувязі частак тэксту ўжываюцца спецыяльныя сінтаксічныя канструкцыі: неабходна падкрэсліць, што; можна даказаць, што; як ужо гаварылася; як будзе паказана ў далейшым; неабходна заўважыць, што.

Мікраэлементы – хімічныя элементы, якія знаходзяцца ў тканках жывелы і раслінных арганізмах, таксама хімічныя элементы, што ў нізкіх канцэнтрацыях знаходзяцца ў водах, глебах і горных пародах. Некаторыя мікраэлементы з’яўляюцца абсалютна неабходнымі для важнейшых працэсаў жыццядзейнасці чалавека, а таксама для нармальнага працякання многіх метабалічных рэакцый і фізіялагічных функцый.

Так, да біягенных хімічных элементаў адносяць кісларод, вуглявод, вадарод, азот, фосфар, кальцый, калій, серу і інш. Кісларод, вуглявод, вадарод, азот, фосфар і кальцый складаюць асноўную масу жывога рэчыва.

Па значэнні для жыццяздольнасці організма мікраэлементы раздзяляюць на абсалютна неабходныя (кобальт, жалеза, медзь, цынк, марганец, ёд, фтор,бром) і відавочна неабходныя (селен, нікель, крэмній, ванадзій, хром, малібдэн і інш.)

Такім чынам, навуковы стыль адлюстроўвае спецыфіку даследчай дзейнасці. Стылеўтвараючыя рысы вар’іруюцца ў залежнасці ад жанравых разнавіднасцей, а таксама ад прыналежнасці тэкстаў да розных навук. Так, фармалізацыя выкладу, характэрная для фізіка-матэматычных даследаванняў, недапушчальная ў гістарычных і літаратуразнаўчых творах. У палемічных артыкулах, а таксама палемічных раздзелах манаграфій могуць выкарыстоўвацца элементы вобразнасці і размоўна-эмацыянальнай лексікі, а таксама экспрэсіўнага сінтаксісу, аднак яны займаюць другаснае, падпарадкавальнае становішча ў адносінах да лагічнай інфармацыі і садзейнічаюць лепшаму яе ўспрыманню.

V. Літаратура Асноўная:

  1. Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мн., 2004.

  2. Антанюк Л. А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне. – Мн., 1987.

  3. Антанюк Л. А., Плотнікаў Б. А. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мн., 2004.

  4. Антанюк Л.А. Спецыяльная лексіка беларускай мовы. Тэрміналогія. – Мн., 2002.

  5. Арашонкава Г. У., Булыка А. М., Люшцік У. В., Падлужны А. І. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. – Мн., 1999.

  6. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А. Я. Баханькова. – Мн., 1994.

  7. Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі. Матэрыялы першай нацыянальнай канферэнцыі. –Мн., 1995.

  8. Руска-беларускі слоўнік: У 3-х т. – Мн., 1995.

  9. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. –Мн., 1995.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]