Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
статотчет.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
23.08.2019
Размер:
703.49 Кб
Скачать

Глава 5 парадак запаўнення раздзела х «звесткі аб матэрыяльна-тэхнічнай базе»

21. Па радках 01 і 02 табліцы 23 колькасць месцаў у дашкольнай установе вызначаецца ў адпаведнасці з нормамі напаўняльнасці груп з улікам іх накіраванасці і ўзросту дзяцей:

па радку 01 – па групам, якія фактычна функцыянуюць у дашкольнай установе;

па радку 02 – па групам, якія паказаны ў праектнай дакументацыі або акце прыёмкі аб’екта, завершанага будаўніцтвам, рэканструкцыяй.

22. Па радках 03 і 04 паказваецца плошча памяшканняў дашкольнай установы ў квадратных метрах у цэлых лічбах на падставе тэхнiчнага пашпарта будынка.

Па радку 03 паказваецца агульная плошча ўсіх памяшканняў, у якую ўключаецца плошча занятых i свабодных пакояў для размяшчэння дзяцей, плошча кабiнетаў загадчыка i ўрача, плошча дапаможных памяшканняў, кухнi, калiдораў, раздзявальняў, умывальных пакояў, вестыбюляў, а таксама плошча той часткі падвалаў i паўпадвалаў, якая выкарыстоўваецца для патрэб дашкольнай установы. Не ўключаецца ў агульную плошчу свабодная плошча падвалаў i паўпадвалаў, плошча, занятая пад склады, а таксама плошча лесвiчных клетак, санвузлоў i надворных пабудоў (хлявоў, гаражоў).

Калi ў дзiцячым садзе–школе ёсць памяшканнi, якiя выкарыстоўваюцца як школай, так i дашкольнай установай (напрыклад, актавая зала), тады плошча гэтых памяшканняў у справаздачы дашкольнай установы не паказваецца.

Па радку 04 паказваецца плошча групавых памяшканняў, якiя ўключаюць памяшканнi прыёмнай, пакоя для гульнi, спальнi, туалетных i буфетных пакояў.

Даныя па радку 04 павiнны быць менш за даныя па радку 03.

23. Па радку 08 паказваецца колькасць iзалятараў. Пад iзалятарам маецца на ўвазе асобнае памяшканне, у якiм знаходзяцца хворыя дзецi да размяшчэння iх у стацыянары, або да таго, як іх забяруць з дашкольнай установы дадому.

24. У табліцы 25 аварыйнасць памяшкання дашкольнай установы і патрэбнасць у капітальным рамонце паказваецца на падставе акта (заключэння) ці складзенага ва ўстаноўленым парадку іншага дакумента, які характарызуе стан памяшкання.

Па радку 21 ставяць: прочырк – калі ў дашкольнай установе пячное ацяпленне; код 1 – калі дашкольная ўстанова абаграваецца ад сваёй дамавой кацельні, групавой (квартальнай), аб’яднанай ці раённай кацельні, ад цеплаэлектрацэнтралі, а таксама ад лакальных, дэцэнтралізаваных, маламетражных ацяпляльных катлоў, якія працуюць на газавым ці цвёрдым паліве.

25. У табліцы 27 графы 1 і 2 па радку 25 запаўняюць дашкольныя ўстановы дзяржаўнай формы ўласнасці.

Глава 6 парадак запаўнення раздзела хi «звесткі аб колькасці пасад па штатнаму раскладу і фактычна занятых пасадах» I раздзела хіi «склад педагагічных работнікаў»

26. У раздзеле ХI паказваюцца даныя аб наяўнасцi ў дашкольнай установе ўсiх пасад па штатнаму раскладу i фактычна занятых пасадах. Даныя аб пасадах (графы 1 i 2) паказваюцца з двума знакамі пасля коскі. Напрыклад, калi ў дашкольнай установе па штатнаму раскладу дзве пасады медыцынскiх сясцёр, а фактычна працуе адна медсястра на 1,5 стаўкi, тады па радку 24 у графе 1 паказваюць 2, а ў графе 2 – 1,5.

Калi работнiк знаходзiцца ў адпачынку па доглядзе за дзiцём да дасягнення iм узросту 3 гадоў, а на яе пасадзе працуе iншы работнiк, тады паказваюць 1 пасаду, а не 2.

Калі ў дзiцячым садзе–школе замест пасады загадчыка ўведзена пасада дырэктара, звесткi аб ей паказваюцца па радку 04.

27. У раздзеле ХII паказваецца колькасць педагагічных работнікаў з улікам сумяшчальнiкаў у цэлых лiчбах.

 

Заўвага. Тэрміналогія, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькі для запаўнення справаздачы.

 

 

Дадатак

да Указанняў па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-ду (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі»