Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сілабатанічная сістэма вершаскладання. Асноўныя...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
29.08.2019
Размер:
75.26 Кб
Скачать

3. Асновы вершаскладання ў мастацтве выканаўцы.

Моўнае дзеянне пры выкананні вершаваных твораў мае сваю спецыфіку. Спецыфіка- сама форма верша, і перш за ўсё, яго рытм. Форма верша- не проста знешняя старана твора (кожны са сваім памерам, рыфмамі, строфамі, паўзамі, тэмпа-рытмам, гукамі), а гэта сама сутнасць паэзіі, бытаванне моўнага дзеяння.

Асаблівая значнасць і важкасць слова ў вершах, выразнасць рытма і вастрыня формы патрабуюць такога ж выразнага і вострага ўнутранага перажывання, пачуцця, падтэкста.

“Вершы адчуваюцца інакш, чым проза, таму што у іх другая форма. Але можна сказаць і наадварот: у вершаў другая форма, таму іх падтэкст перажываецца інакш” *5. У вершах нельга думаць і перажываць у рытме прозы, залішне “цяжкім рабіць” падтэкст, празмерна “паглыбляць” перажыванне, зацягваць псіхалагічныя паўзы. Гэта парушае форму вершаў, і наадварот, нельга фармальна выконваць усе патрабаванні верша, забываючы пры гэтым пра ўнутраны тэмпа-рытм пачуцця, падтэкста, скразнога дзеяння. Такое выкананне К.С.Станіслаўскі называў простым “вершагаварэннем”, якое “не можа быць прызнана вершаванай мовай” *6.

Падзеі, звышзадачу, пачуццёвы мір лірычнага героя немагчыма выявіць толькі літаратурна-тэматычным аналізам зместа тэкста без адначасовага аналіза тэмпа-рытма верша і ўсіх асаблівасцей вершаванай мовы. Таму, каб авалодаць мастацтвам вершадзеяння, неабходна вывучыць структуру формы выконваючага твора, што немагчыма без дасканалага ведання самых істотных законаў вершаскладання.

Кароткія вывады:

Такім чынам, коратка разгледзеўшы пытанні вершаскладання неабходна запомніць, што:

Па-першае, вершаваная мова заўсёды цесна звязана са зместам таго ці іншага канкрэтнага твора, які нельга зразумець ва ўсёй глыбіні, не ведаючы заканамернасцей вершаванай мовы;

Па-другое, выканаўцу і рэжысёру свята пры выкарыстанні паэтычнага матэрыяла неабходна не толькі ведаць асновы тэорыі верша, але і ўмець выкарыстоўваць іх як выразна-дзейсную сілу жывога слова;

Па-трэцяе, выканаўца і рэжысёр павінны выкарыстоўваць вершаваную мову не для ўпрыгожвання святочнай дзеі, а для асаблівай увагі на той ці іншай падзеі, вобразу, выражэнні думак і пачуццяў героя;

Ключавыя паняцці:

Сілаба-танічная сістэма вершаскладання, рытм, памер, стапа, міжрадковая паўза, страфа, перанос, вершадзеянне.

Кантрольныя пытанні.

1.Назавіце галоўную ўласцівасць вершаванай мовы

2.На чым заснаваны беларускі класічны верш?

3.Як называецца самая дробная рытмічная адзінка верша?

4.Назавіце двух- і трохскладовыя памеры сілаба-танічнай сістэмы вершаскладання.

5.Што вы ведаеце пра такія паняцці сярод вершаваных памераў як “пірыхій” і “спандэй”?

6.Што такое рыфма?

7.Якія вы ведаеце спосабы рыфмоўкі вершаваных твораў?

8.Што такое страфа? Якія яе разнавіднасці вы ведаеце?

9.Што такое “перанос” у вершаваных тэкстах?

  1. Што трэба ведаць пра верлібр (свабодны верш)?

  2. У чым спецыфіка моўнага дзеяння пры выкананні вершаваных твораў?

Практычныя заданні для самастойнай працы студэнтаў па тэме.

1.Атабраць рэжысёрска-выканаўчы матэрыял класічнай і сучаснай паэзіі: адзін верш для работы з выкладчыкам, другі для рэжысёрскай работы з сакурснікам-выканаўцам.

2.Азнаёміцца з жанравымі асаблівасцямі вершаў (вызначыць памеры вершаў, характар рыфм, міжрадковыя паўзы, пераносы, выявіць наяўнасць “пірыхіяў” і “спандэяў”).

3.У мэтах авалодання рытмічнай структурай вершаў

а) выкарыстайце эфектыўны прыём “татаіравання”- (падкрэсліванне паэтычных памераў без слоў),

та-та, та-та, та-та - ямб

та-та-та, та-та-та, та-та-та -дактыль

б) зарыфмуйце не менш пяці радкоў на ўсе пяць памераў сілаба-танічнай састэмы вершаскладання (гульня ў “вершаскладанне”) альбо перавядзіце слова ў пяць памераў (напрыклад слова “вада”).