Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
O_Velikoy_Otechestvennoy_voyne_v_Stolinskom_ray...docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
121.89 Кб
Скачать

Вялікая Айчынная вайна на Століншчыне

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны на Століншчыне (тагачасныя Столінскі і Давыд-Гарадоцкі раёны), менавіта яе трагічныя першыя дні і тыдні, на жаль, застаюцца вялікай “белай плямай” як для прафесійных даследчыкаў, так і для мясцовых краязнаўцаў1.

22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія ўсёй сваёй магутнасцю абрынулася на Савецкі Саюз. Тысячы гармат адкрылі агонь па пагранічных заставах і савецкіх войсках прыгранічнай паласы. Армады варожых самалётаў уварваліся ў неба нашай краіны і нанеслі першыя знішчальныя ўдары па аэрадромах, вузлах сувязі, ваенных аб’ектах.

Неабходна адзначыць, што Савецкая краіна ўступіла ў вайну непадрыхтаванай. Нямецка-фашысцкія войскі, якія мелі значную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, прарвалі абарону Чырвонай арміі на паўночны захад ад Сувалак і ў раёне Брэста і павялі наступленне ў напрамку Вільнюс – Маладзечна – Мінск, Брэст – Баранавічы – Мінск, Брэст – Баранавічы – Слуцк. У раёне Сувалак прарыў ажыццявілі 3-я танкавая група генерала Гота і пяхотныя злучэнні 9-й арміі, а ў раёне Брэста – 2-я танкавая група генерала Гудэрыяна і 4-я пяхотная армія фон Клюге.

Нягледзячы на мужнае супраціўленне, савецкія войскі процістаяць вераломнаму нападу не змаглі. Ужо на шосты дзень вайны танкі Гудэрыяна і Гота злучыліся на ўсход ад Мінска, замкнулі кола акружэння вакол асноўных сіл Заходняга фронту і рушылі далей. На пачатку ліпеня баі ўжо вяліся ў міжрэччы Бярэзіны і Дняпра, а 6 ліпеня 1941 года нямецкія войскі прыступілі да фарсіравання Дняпра. І толькі ў гэты час на Століншчыне з’явіліся першыя разведвальныя падраздзяленні нямецкіх войскаў. Гэта тлумачыцца як стратэгічнымі мэтамі, так і тым, што нямецкія генералы добра разумелі праблему пераадолення прыпяцкіх балот, дзе было цяжка манеўраваць тэхніцы.

Па рэчышчы Прыпяці праходзіла ўмоўная граніца паміж Заходнім і Паўднёва-Заходнім фронтам. З файсковых часцей тут была фактычна толькі адна Пінская ваенная флатылія, якая на пачатак вайны налічвала ў сваіх радах 2300 чырвонафлотцаў, старшын і афіцэраў.

Н

Пінская ваенная флатылія

а пінскім напрамку наступалі злучэнні 53-га нямецкага армейскага корпуса, якія адцяснілі ў пойму Прыпяці савецкую 75-ю стралковую дывізію і асобныя падраздзяленні іншых вайсковых злучэнняў і часцей, на якіх і лягла адказнасць за абарону Піншчыны і Століншчыны2.

У дакладной запісцы ў ЦК КП(б)Б ад 21 ліпеня 1941 г. Аксенцій Малахавіч Мінчанка, першы сакратар Пінскага абкома партыі, інфармуе аб тым, што пры акупацыі ворагам Столінскага і Давыд-Гарадоцкага раёнаў абарончых баёў не было. Іншыя архіўныя дакументы, а таксама ўспаміны жыхароў Століншчыны даюць магчымасць удакладніць і дапоўніць яго сведчанні. Хоць на тэрыторыі Століншчыны арганізаваная абарона сапраўды не наладжвалася, у шэрагу месцаў адбываліся даволі жорсткія сустрэчныя баі. Але і тут без накладак не абыходзілася. Так, з інфармацыі ў ЦК КП(б)Б першага сакратара Палескага абкома партыі П. Лявіцкага ад 9 ліпеня 1941 г. бачна, што 8 ліпеня праходзілі баі ў в. Альшаны. “Праціўнік з Альшан выбіты, кінуўся ва ўцекі. Нашы часці, разам з Тураўскім знішчальным батальёнам, набліжаюцца да Давыд-Гарадка, з якога немцы, па папярэдніх даных, з баямі адыходзяць”. Гэту інфармацыю Лявіцкі атрымаў, відаць, ад маёра Дзмітракова3.

У баях каля Альшан прымалі ўдзел шостая асобная рота марской пяхоты, 13-ты штрафны батальён і асобны атрад НКУС. З ракі Прыпяць з адлегласці каля сямі кіламетраў агнём гармат іх падтрымліваў рачны манітор “Бабруйск”.

Гэта было першае рашучае контрнаступленне з пачатку вайны Пінскай ваеннай флатыліі з прымяненнем па наземных цэлях артылерыі. Драўляны мост (важная пераправа) на возеры ў в. Альшаны быў знішчаны маніторам “Бабруйск”, панеслі немцы страты і жывой сілы. Моцна пацярпелі і нашы падраздзяленні. Стрымаўшы на пэўны час наступленне праціўніка, рэшткі іх адступілі на Мазыр. Але праз тры дні той жа манітор “Бабруйск” зрабіў удалы рэйд у тыл праціўніка для абстрэлу Давыд-Гарадка. У ноч на 12 ліпеня карабель перайшоў лінію фронту і замаскіраваўся каля правага берага Прыпяці насупраць вусця ракі Гарынь. На працягу дня было наладжана назіранне за рухам праціўніка. З наступленнем прыцемкаў манітор выпусціў па цэлях у Давыд-Гарадку каля 100 снарадаў з 76,2-міліметровых гармат. Як сведчаць успаміны ўдзельніка гэтага бою, камандзіра манітора Сямёнава, было знішчана многа тэхнікі і жывой сілы, а паніка не паддавалася апісанню. Нямецкая 45-я пяхотная дывізія пакінула на ўскраіне Давыд-Гарадка ваенныя могілкі з 36-цю крыжамі. Каля 70 нямецкіх салдат былі паранены.

Як расказала настаўніца гісторыі Альшанскай сярэдняй школы В.С. Шубіч, пра герояў абароны Альшан, моманты гэтага бою сабрана нямала дакументаў. …Атака тых, хто быў на беразе, была ўзгоднена з артпадрыхтоўкай з “Бабруйска”. Калі пачаўся артабстрэл з манітора, батальён маёра Дзмітракова намагаўся выбіць праціўніка з правага берага мясцовага канала. Як потым аказалася, немцы пачалі выпускаць сігнальныя ракеты, уносячы неразбярыху. Маракі пачалі абстрэл. Пад снарады трапілі і нашы воіны. Абстрэл раптам скончыўся, бо прымянілі снарады не таго калібра. Гэтым скарысталася кавалерыйская часць ворага, якая пачала рушыць наш заслон. Да бою падключыліся і нямецкія танкеткі, якія вялі агонь па мараках. Не ўсе паспелі адступіць4.

Зараз у цэнтры Альшан, каля Дома культуры, знаходзіцца брацкая магіла загінуўшых салдат, сяржантаў і афіцэраў, матросаў і старшын, загінуўшых у баі за Альшаны. У 1967 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна, на якой пазначаны імёны 17 абаронцаў5.

Акупацыйны рэжым

З першых дзён акупацыі Століншчыны пачаўся разгул фашысцкага тэрору, які доўжыўся на працягу трох гадоў. Нямецка-фашысцкія акупанты ажыццяўлялі на захопленай тэрыторыі Беларусі жорсткую акупацыйную палітыку, галоўнай мэтай якой было знішчэнне і зняволенне беларускага народа, рабаванне матэрыяльных і духоўных багаццяў.

Жыхары Століншчыны ў большасці сваёй акупантаў сустрэлі як новую агульную вялікую бяду, што знянацку звалілася на краіну. Былі выпадкі, калі ў асобных вёсках нямецкія войскі сустракалі хлебам-соллю, аднак гэта была, хутчэй, сялянская абачлівасць, таму з гэтага нельга рабіць нейкія высновы. Нават немцы даволі крытычна ставіліся да такой “гасціннасці”.

Нельга не ўлічваць і таго, што нямецкая акупацыя сярод насельніцтва Століншчыны, як і іншых раёнаў Заходняй Беларусі, спарадзіла розныя настроі. Негатыўна ўспрымаліся ў свядомасці насельніцтва Заходняй Беларусі формы і метады дзейнасці савецкіх карных органаў, нагнятанне ўсеагульнай падазронасці, пераслед любога іншадумства, штучнае насаджэнне ў грамадстве чужой яму да гэтага марксісцка-ленінскай ідэалогіі. Неабходна ўлічваць і фактар наяўнасці значнай часткі насельніцтва, галоўным чынам палякаў, якая лічыла сябе пакрыўджанай савецкай уладай, таму што да гэтага часу ўсведамляла сябе часткай пануючай нацыі. На палякаў абрынуўся асноўны цяжар дэпартацый і іншых дзеянняў савецкага рэпрэсіўнага апарату.

Таму пэўная частка насельніцтва чакала прыходу немцаў, лічачы, што “ўжо горш чым было ня будзе”. Акрамя таго, сярод насельніцтва Століншчыны пэўны ўплыў мелі ўкраінскія нацыяналістычныя арганізацыі, асабліва прапятлюраўская ваенная арганізацыя “Украінскае нацыянальнае адраджэнне” пад кіраўніцтвам Тараса Бараўца (мянушка Бульба), якая з прыходам немцаў выйшла з падполля. Т. Баравец стаў камендантам украінскай паліцыі ў Сарнах, якая налічвала больш за 10 тыс. чалавек і распаўсюджвала свой уплыў таксама на Століншчыну. Як сведчыць былы столінскі падпольшчык, а пазней кіраўнік партызанскай дыверсійнай групы Уладзімір Разановіч: “У горад яшчэ не прыйшлі немцы, а ўкраінскія нацыяналісты і іх прыхільнікі арыштавалі ўсіх актывістаў, сярод спісу якіх стаяла і маё прозвішча”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]