Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 1 Першабытнае грамадства.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
214.02 Кб
Скачать

Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэдневякоўі

У 455 г. вандалы зруйнавалі сталіцу калісьці непераможнай Рымскай імперыі. Дым пажараў абвясціў заняпад бліскучай антычнай цывілізацыі, заснаванай на рабаўладальніцтве. Аднак агонь, што пажыраў палацы нобіляў і халупы гарадскога плебсу, высвеціў набліжэнне новай эпохі ў еўрапейскай гісторыі – сярэднявечча. Беларусь таксама не мінулі тагачасныя бурлівыя падзеі. Развіццё гаспадаркі, масавыя перамяшчэнні насельніцтва, уплыў суседніх супольнасцяў паступова трансфармавалі першабытны лад у феадальны. Аднак гэты працэс у нас зацягнуўся на некалькі стагоддзяў.

Пачатак беларускага сярэднявечча супаў са славянізацыяй большай часткі нашага края, чым закладвалася аснова для фарміравання тут старабеларускага этнасу.

Рымскія аўтары I – II стст. н.э. пісалі пра плямёны “венедаў”. Гэта самая старажытная назва славян. Аднак пакуль што цяжка на падставе археалагічных матэрыялаў вызначыць межы іх першапачатковага рассялення. У V ст. пачалося засяленне славянскімі плямёнамі Балканскага паўвострава, які належаў Візантыі.

Гісторыкі VI ст. называлі славянскія плямёны антамі і склавінамі. Славяне рассяліліся на вялікую тэрыторыю ад Лабы (Эльбы) да Ніжняга Дуная, Сярэдняга Дняпра, Дона і Чорнага мора. Яны сталі найбольш небяспечнымі суседзямі Візантыі.

Ксярэдзіне VII ст. славяне занялі сваімі паселішчамі амаль усю тэрыторыю Балканскага паўвострава. Яны рабілі частыя набегі на астравы Эгейскага мора. нападалі на Крыт, а ў 626 г. нават асаджалі сталіцу Візантыйскай імперыі – Канстанцінопаль. Нямала славян перасялілася ў Малую Азію.

У VI – VII стст. славяне падзяліліся на тры вялікія групы: адны з іх праніклі на захад – на берагі Одры і Лабы. Разам з насельніцтвам, якое жыло на берагах ракі Віслы, яны сталі продкамі сучасных заходнеславянскіх народаў – польскага, чэшскага, славацкага. Славянскія плямёны, якія пасяліліся на Балканскім паўвостраве, былі продкамі сучасных паўднёваславянскіх народаў – балгар, сербаў, харватаў, славенцаў, македонцаў, чарнагорцаў. Яны змяшаліся з мясцовым фракійскім і ілірыйскім насельніцтвам. Амаль адначасова з заходнімі і паўднёвымі славянамі вылучылася трэцяя група – усходнія славяне, продкі сучасных беларусаў, украінцаў і рускіх.

Пісьмовых звестак пра рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі амаль не захавалася. У “Аповесці мінулых часоў” вельмі коратка гаворыцца пра рассяленне славян ва Усходняй Еўропе з Дуная. Асноўныя звесткі пра гісторыю насельніцтва тых часоў вучоныя атрымліваюць з археалагічных крыніц.

Эвалюцыя сямейных адносін і грамадскага ладу. Супольнасці людзей каменнага веку

Праабшчына і яе распад. Жыццё старажытнага чалавека было вельмі цяжкім і небяспечным. Яго сустрэча з буйным звераі часта заканчвалася трагічна. Ён не мог адзін дабыць сабе ежу, пастаянна падтрымліваць агонь у вогнішчы.

Першыя насельнікі Беларусі не маглі жыць паасобку. Яны вымерлі б ад голаду або былі б знішчаны драпежнікамі. Таму першабытныя людзі жылі групамі або калектывамі, якія вучоныя называюць праабшчынамі. Гэта невялікі і непастаянны гурток людзей, яі сумесна дабываў сабе ежу. Відаць, ён складаўся з 20 – 30 дарослых людзей. Вялікая іх колькасць не прахарчавалася б у адной мясцовасці. Да таго ж гэты калектыў не мог быць пастаянным, таму што людзі яшчэ па розных прычынах разыходзіліся. Яны пакуль не ўмелі нават лічыць. Вельмі часта бывала так, гурток не ведаў аб страце каго-небудзь з групы. Але людзі стараліся трымацца адзін аднаго. У калектыве ім ужо не быў такім страшным голад. Гуртам можна было паспяхова змагацца і з драпежнікамі. У каменным веку змяніліся таксама адносіны паміж мужчынам і жанчынай. Спачатку кожны мужчына належаў кожнай жанчыне, і наадварот. 3 цягам часу ўтварыліся парныя сем’і. Аднак саюз мужа і жонкі быў яшчэ няўстойлівы. Усе гэтыя змены садзейнічалі распаду праабшчыны і ўтварэнню больш трывалага аб’яднання людзей.

Узнікненне ранняй родавай абшчыны. Каля 40 тысяч гадоў таму назад адбыўся пераход ад праабшчыны да ранняй родавай абшчыны. Новая супольнасць людзей з’яўлялася адначасова родам і абшчынай. Таму яна і атрымала такую назву. Род – гэта група або калектыў кроўных родзічаў, якія вялі сваё паходжанне па мацярынскай ці бацькоўскай лініі.

Вучоныя мяркуюць, што з самага пачатку род быў мацярынскім. Яго аснову складала парная сям’я. Аб гэтым, напрыклад, сведчаць адносна невялікія памеры жылля на першых вядомых стаянках людзей. Муж і жонка ў гэтых сем’ях адносіліся да розных родаў. Пры заключэнні шлюбу мужчына звычайна пераходзіў у род жонкі. Родзічы па маці не маглі ўступаць у шлюбныя сувязі паміж сабою. Такая забарона істотна ўплывала на паляпшэнне здароўя чалавека. Ён стаў больш жыццяздольным.

Мацярынскі род на аснове кроўных сувязяў згуртаваў людзей у адно цэлае. Іх аб'яднанне складалася з усіх дачок, унучак і праўнучак адной маці-родапачынальніцы і іх мужоў, узятых з другіх родаў. Чалавек не ўсведамляў сябе асобна ад калектыву. Яго існаванне па-за родам было немагчымым. Ён насіў тое ж імя, што і род. Часцей за ўсё гэта была назва якой-небудзь жывёлы ці расліны, напрыклад Мядзведзь, Воўк, Ястраб, Бяроза і інш.

Усе кроўныя родзічы карысталіся і распараджаліся прыладамі працы, зямлёю і іншай маёмасцю роду. Яны сумесна працавалі і спажывалі дабытую ежу. Па сутнасці ў члена рода не было нічога свайго. Хаця зброя, і яшчэ і ўпрыгожанні знаходзіліся ў яго асабістым карыстанні. Такія адносіны да маёмасці, якія паказваюць, хто ёю валодае і распараджаецца, называюцца ўласнасцю. У дадзеным выпадку яна належала ўсяму роду, таму мы можам гаварыць аб існаванні калектыўнай уласнасці ў мацярынскім родзе. А такая ўласнасць характэрна абшчыне або падобнаму аб’яднанню людзей. Таму вучоныя назвалі такую іх супольнасць ранняй родавай абшчынай.

Адметнай рысай роду з’яўляецца раўнапраўнасць усіх кроўных сваякоў. Невыпадкова найбольш важныя пытанні іх жыцця вырашаў агульны сход дарослых членаў роду. Ён выбіраў старэйшыну, які ўплываў на родзічаў сваім аўтарытэтам. Гэта, верагодна, быў самы вопытны чалавек. Яму, відаць, даводзілася часам выкарыстоўваць розныя формы прымусу – ад заўвагі да фізічнай сілы. У кіраўніцтве працоўнай дзейнасці важнае месца належала таксама маці. (родапачынальніцы).

Пачатак аб’яднання родаў у плямёны. 3 павелічэннем колькасці насельніцтва некаторыя члены роду аддзяляліся і пераходзілі жыць на новыя месцы. Так утвараліся новыя роды. Але яны не маглі існаваць ізалявана і засноўвалі сваяцкія адносіны са сваімі родзічамі. 3 цягам часу роды пачалі аб'ядноўвацца плямёны або новыя супольнасці людзей. Адбывалася гэта на тэрыторыі Беларусі ў ІХ – VI тысячагоддзях да н. э.

Племя – гэта трывалае аб’яднанне некалькіх родаў, звязаных агульнасцю паходжання, адзінствам гаспадаркі, мовы, звычаяў і тэрыторыі. Яно ўзнікла на аснове кроўных сувязей. Гэта супольнасць людзей мела свае паляўнічыя і рыбалоўныя ўчасткі. Роды аднаго племені размаўлялі на адной мове, мелі агульнае племянное імя. Племянны звычай дазваляў шлюб толькі паміж супляменнікамі. Муж і жонка павінны былі належаць аднаму племені, быць яго членамі.

Жыццё і працоўная дзейнасць людзей рэгуляваліся своеасаблівымі органамі ўлады. (Улада – гэта права і магчымасць чалавека распараджацца і кіраваць дзеяннямі і паводзінамі іншых людзей).

Найбольш важныя пытанні вырашаў агульны сход племені. Кожнае племя мела таксама такі орган кіравання, як нарада родавых старэйшын. У яго ўваходзілі правадыры родаў. Старэйшы з іх быў кіраўніком племя.

Вучоныя лічаць, што першыя плямёны на тэрыторыі Беларусі ўзніклі ў сярэднія цячэнні Сожа і вярхоўях Прыпяці або Усходнім Палессі. Яны ўтварыліся таксама ў Заходнім Палессі і басейне Нёмана, вярхоўях Дняпра і Заходняй Дзвіны. Аб гэтым сведчыць, напрыклад, падабенства прыладаў працы на стаянках людзей, якія існавалі ў той час.

У неаліце лічэнне роднасці па-ранейшаму вялося па мацярынскай лініі.

У бронзавым і раннім жалезным вяках, калі ў выніку пераходу да жывёлагадоўча-земляробчай гаспадаркі праца мужчыны набыла большае значэнне, адбыліся змены і ў сямейна-шлюбных адносінах. Мацярынскі род саступае месца бацькоўскаму, а парная (не зусім устойлівая) сям’я канчаткова пераходзіць у аднашлюбную (манагамную) сям’ю. Цяпер ужо муж (мужчына), як галава сям’і, імкнецца замацаваць багацці за сваімі дзецьмі. Становішча жонкі ў сям’і пагоршылася.

Палонных не забівалі, як было раней, а ператваралі ў рабоў і прымушалі іх працаваць на сябе. На змену калектыўнай уласнасці роду прыйшла прыватная ўласнасць асобных сем’яў, а разам з ёю ў родзе з’явіліся багатыя і бедныя сем’і, узнікла маёмасная і грамадская няроўнасць. Чалавецтва стаяла на парозе класавага грамадства. Яго далейшае развіццё было нераўнамерным у розных частках свету.

10