Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Запраўка ткацкого станка.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
729.09 Кб
Скачать

Лабараторная работа 2

Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена (2 г.)

Пасля вывучэння тэмы студэнт павінен:

ведаць прыстасаванні, матэрыялы і інструменты, используемые в ткацтве міні-габелена; асновы падрыхтоўкі рамы-станка да работы;

умець запраўляць ткацкі станочак.

План

    1. Актуалізацыя ведаў па тэме “Мастацтва шпалер, габелена. Выкананне эскіза габелена”

    2. Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты

    3. Тэарэтычныя асновы падрыхтоўкі рамы-станка да работы

    4. Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена

Метадычныя ўказанні:

  1. Адкажыце на пытанні для самакантролю па тэме “Мастацтва шпалер, габелена. Выкананне эскіза габелена”.

  2. Уважліва прачытайце змест другога і трэцяга пытання, пасля іх вывучэння адкажыце на пытанні для самакантролю.

  3. Запраўце ткацкі станок.

    1. Актуалізацыя ведаў па тэме “Мастацтва шпалер, габелена. Выкананне эскіза габелена” Пытанні для самакантролю

  1. Назавіце паходжанне слова габелен?

  2. У якіх месцах Беларусі ў ХVII, ХVIII ст. ст. былі створаны ткацкія мануфактуры?

  3. Што спачатку майстры адлюстроўвалі на шпалерах?

  4. Кардоны якога французскага мастака пасля 1945 значна садзейнічалі развіццю мастацтва габелена?

  5. Назавіце мастакоў, якія адрадзілі на Беларусі ў канцы 1960-х гадоў мастацтва габелена?

  6. Назавіце прадпрыемствы Беларусі, на якіх ажыццяўляюць выраб дываноў.

  7. У якім горадзе Беларусі працуе камбінат прыкладнога мастацтва, пры якім створаны габеленавы цэх?

  8. Назавіце асноўныя этапы працы над эскізам.

  9. Які габелен прынята лічыць міні-габеленам?

  10. З якіх сюжэтаў варта пачынаць стварэнне эскіза міні-габелена?

  11. Для чаго неабходна пачынаць выкананне эскіза з невялікіх па памерах варыянтаў?

  12. Назавіце асноўныя прыёмы стылізацыі, якія неабходна выкарыстоўваць у дэкаратыўным малюнку.

  13. Для чаго неабходна работа па збору творчага матэрыялу?

  14. Для чаго выконваецца манахромны схематычны рабочы эскіз?

  15. Як завецца эскіз будучай мастацкай работы, які выкананы ў натуральную?

  16. Колькі колераў бярэцца для выканання дэкаратыўнай работы?

  17. Назавіце асаблівасці малявання пейзажу.

  18. Як неабходна маляваць ў пейзажы пярэдні і задні план?

  19. Як неабходна маляваць ў пейзажы аб'екты, якія свецяцца?

  20. Якім чынам можна дасягнуць у дэкаратыўнай кампазіцыі выкананне каляровай раўнавагі?

  21. Як уплывае тэхналогія ткацтва габелена на выкананне эскіза?

  22. Якіяі мастацкімі матэрыяламі карыстаюцца ў выкананні эскіза габелена?

  23. Якая паслядоўнасць выканання эскіза габеленаў колеры?

  24. Назавіце сродкі мастацкай выразнасці, якія выкарыстоўваюцца ў эскізе міні-габелена.

    1. Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты

Прыстасаванні. На працягу шматвяковай гістоpыі развіцця габелена канструкцыя станкоў для ткацтва дываноў зведала вельмі малаважныя змены.

Рысунак 2.1 — Вертыкальны станок для ткацтва дываноў

Станок для ткацтва дываноў найпростага тыпу (рыс. 2.1) складаецца з дзвюх вертыкальных стоек-бакавін і двух перакадзін – валаў, якія служаць для нацяжэння асновы. Найболей просты спосаб запраўкі станка асновай – запраўка ўкругавую. Для гэтага канец ад клубка ніткі асновы прывязваецца да ніжняй перакадзіны (3) (валу) і пераносіцца праз верхнюю перакадзіну (1), затым вяртаецца пад ніжнюю перакадзіну, і так датуль, пакуль запраўка станка (рамы) на шырыню будучага дывана не будзе скончана. Другі канец ніткі таксама замацоўваецца на ніжняй перакадзіне. Пасля запраўкі станка асновай падбіваюць кліны (2), каб верхні вал быў прыпадняты і забяспечваў дастаткова моцнае нацяжэнне асновы. Добра нацягнутая аснова дапаможа атрымаць роўны і трывалы дыван.

1- корпус;

2, 3 – паваротныя грабёнкі;

4 – упоры;

5 – гняздо;

6 – прыціскны грэбень;

7 – прывадны грэбень;

8 – вось

Рысунак 2.2 — Станок ткацкі ТС-2

На занятках па ручным ткацтве ва ўніверсітэце, у школе, у дашкольных установах зручна выкарыстоўваць дзіцячыя станкі невялікіх памераў, якія выпускаюцца прамысловасцю (рыс. 2.2). Аднак у станка ёсць недахоп, які часта тармозіць выкананне працы – выпадзенне нітак асновы з пазоў прываднага грабянца.

У сталярнай майстэрні навучальнай установы можна вырабіць драўляныя станкі (рамачкі) (рыс. 2.3). У дадзеным станку недахоп, вылучаны раней у прамысловым, адсутнічае. Станок канструктыўна просты. Ён складаецца з дзвюх бакавін памерам 40х2,5х1 см і двух перакадзін 33х2,5х1 см. Гэтыя дэталі злучаюцца з дапамогай клею і шруб, унакладку. Па вонкавых баках перакадзін зроблены надрэзы для моцнага і раўнамернага ўтрымання нітак асновы на станку. Для ўтварэння зеву, які ўтворыцца падчас ткацтва, вырабляецца п-падобная перакладзіна. Усе дэталі выраблены з дрэва. На станку можна выканаць тканую работу памерам 20х20 см (максімальны памер міні-габелена), аднак пры павелічэнні параметраў дэталяў і адпаведна памераў станка можна выткаць большае палатно.

1,2 – перакладзіны; 3 – бакавіна; 4 – п-падобная перакладзіна

Рысунак 2.3 — Драўляная рамачка:

а) вонкавы выгляд (фота), б) чарцёж мадэлі станка

Матэрыялы. Тканае палатно складаецца з перапляцення нітак асновы (вертыкальныя ніткі вырабу) і качка (гарызантальныя ніткі вырабу).

Нітка асновы нацягваецца на раму і павінна быць дастаткова трывалай. У якасці ніткі асновы можна выкарыстоўваць баваўняныя (№ 10) і льняныя ніткі (тыпу "Фіялка", "Мак", "Цюльпан") светлых тонаў.

Нітка утку – гэта рабочая каляровая нітка, якая, пераплятаючыся з ніткамі асновы, стварае ў тканым палатне малюнак. Для нітак утку можна выкарыстоўваць шэрсць, шоўк бавоўняную, напаўваўняную і сінтэтычную пражу, сізаль і т. д. Магчыма выкарыстанне нетрадыцыйных матэрыялаў: стужкі, шнура, дроту, газеты, тканіны, поліэтылену, разрэзаных на кавалачкі.

Рысунак 2.4 — Прылады. для ткацтва

Выкарыстанне рознай па якасці пражы дазваляе дамагчыся разнастайных эфектаў у малюнку тканага палатна.

Прылады. Для ткацтва нам спатрэбяцца наступныя прылады:

палоска кардону памерам 15 х 250 мм (яе можа замяніць драўляная рэйка, вузкая лінейка) служыць прыстасаваннем для фіксацыі асновы ў адну плоскасць з нітак ніжняга і верхняга рада (рыс. 2.3);

калатушка, ёю прыбіваюць ніткі ўтку(мал. 2.4). Замест калатушкі можна выкарыстоўваць сталовы відэлец, грабянец для расчэсвання валасоў;

чаўнок, на яго намотваюць рабочую нітку ўтку і выкарыстоўваюць для палягчэння яе пракідвання паміж ніткамі асновы (можна абыходзіцца і без яго, пракладаючы ўток уручную). Чаўнок вырабляюць са шчыльнага кардону, ДВІІ, драўлянай лінейкі і інш. (Замест чаўнака, калі малюнак габелена складаецца са мноства невялікіх каляровых плям, зручней карыстацца кручком, вырабленым самастойна са сталёвага дроту сячэннем 1 мм.