Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў БЯЗЗЛУЧНІКАВЫХ СКЛАДАНЫХ СКАЗА...docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
28.03 Кб
Скачать

Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах а) Бязэлучнікавыя сказы са спалучальнымі часткамі

  1. Пры звычайнай інтанацыі спалучальныя часткі бяззлучнікавых сказаў аддзяляюцца коскай: Плывуць у небе самолёты, у даль імчацца цягнікі (Гл.). Залатое жыта зжата, дажынаецца авёс (К. Б.). Вясна мінецца, прыйдзе лета (К-с). Плачуць бярозы кудлатыя, сцелецца сівы туман, шэпча над шэрымі хатамі стрэх саламяных дыван (А. Зв.).

  2. Калі спалучальныя часткі слаба звязаны па сэнсу і расчленены інтанацыйна, то яны аддзяляюцца адна ад другой пры дапамозе кропкі з коскай: Стаяць палкі баравікоў; дрыжыць басок чмяліны (Вял.). Моцна брахалі сабакі; дзесьці непадалёку пачуліся людскія галасы (К. Ч.). Стогнуць пад мурам халодным таполі; крыліцца у ветках начніца; плачуща совы па днеўным прыволлі; вецер калыша званіцай (Куп.).

  3. Калі спалучальныя часткі з'яўляюцца развітымі і маюць свае знакі прыпынку, то паміж гэтымі часткамі ставіцца кропка з коскай: Ціха трапечуцца лісці зялёныя, з ветрыкам мову вядуць; вішні, узняўшыся белай каронаю, быццам дзяўчаты, цвітуць (К-с). Над рэчкай высокай сцяной стаяць стромкія хвоі, з лахматымі, белымі ад інею вярхамі; шырока развесілі сваё галлё волаты-дубы; блішчаць ледзянымі пацеркамі пышныя бярэзіны, сабраўшыся ў купку (Гал.).

Кропкай з коскай аддзяляbbюцца таксама асобныя групы частак, якія слаба звязаны па сэнсу і паміж якімі ёсць працяглая паўза: Замерлі дрэў макушкі, не зварухнецца ліст; пявучай самай птушкі замоўк апошні свіст (Гл.). Засвісталі вятры над далінай, засвісталі завеі ў палях; зажурылася ў лесе каліна, загубіўся завеяны шлях (Гл.).

Б) Бяззлучнікавыя сказы з супастаўляльнымі часткамі

1. Пры супастаўленні часткі бяззлучнікавага сказа звычайна аддзяляюцца коскай: На вакзале стаяць цяг­нікі, на прыстанку стаяць пароходы (Гл.). У сёлах людзі нас віталі, у лесе дрэвы зналі нас (Гл.). Неслі ворагі нам здзек, леглі ворагі навек (Бр.). Шумела ў прысадах рабінь: дарога, праводзіла Насця хлапца дарагога (Бр.).

2. Калі супастаўленне падкрэслена з асаблівай сілай, то паміж часткамі бяззлучнікавага сказа ставіцца працяжнік: Бой за новы фарватар мы вялі не адны — нам прыслаў экскаватар завод тарфяны (К.). Каля Оршы снягі не растаюць — зацвітаюць у Брэсце сады (Вял.)І Міколка агледзеў вагон — няма дзеда (Лыньк.). Не глядзеў на работу збоку я — сам з вялікім рабіў здавальненнем (У. Д.).

Пры больш працяглай паўзе, якая ўзмацняе і лагічна падкрэслівае кантрастнасць супастаўлення, замест працяжніка ставіцца коска і працяжнік: Адны паміралі ў агні-барацьбе,— другія ішлі на падмогу (Тр.). Песня салаўёў не даходзіць сюды,— яна пакрыта песняй нашай моладзі (Б.). Ой, не яснага сокала крылле,— праімчаліся дні-санцавеі (Тр.).

  1. Калі супастаўленне выражаецца словамі то не — гэта, то не — то і інш., то часткі бяззлучнікавага сказа заўсёды аддзяляюцца коскай і працяжнікам: То не пер­шая пароша запарошыла загон,— гэта поле прыхарошыў кучаравы сіні лён (Бял.). То не Нарач высока коціць хвалі на травы,— то шырока, далека наша коціцца сла­ва! (Бял.). То не струны звіняць галасістыя,— зашумела жытцо каласістае (М.).

  2. Калі супастаўляльныя часткі бяззлучнікавага ска­за вызначаюцца болынай самастойнасцю, а паміж імі існуе працяглая паўза, то гэтыя часткі могуць аддзяляцца кропкай з коскай: Над ракою ў спакоі зацвітала каліна; у сяле за ракою вырастала дзяўчына (Куп.). Галлё спусціўшы над парканам, расла тут грушка з тонкім ста­нам; па-над парканам пышным валам стаяў вішняк густы, прыўдалы (К-с).