Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праневіч. Гісторыя старажытнай беларускай літар...doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
190.46 Кб
Скачать

28

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ А.С.ПУШКІНА”

Кафедра беларускага літаратуразнаўства

Метадычныя парады, планы практычных заняткаў,

тэсты і кантрольныя пытанні па курсу

Гісторыя старажытнай беларускай літаратуры” для студэнтаў І курса філалагічнага факультэта стацыянара і АЗН

Брэст 2004

Складальнік: Праневіч Г.М.

Рэдактар: Лебедзеў У.А.

Распрацоўка ўяўляе сабою цэласны вучэбна-метадычны комплекс, непасрэдна звязаны з праграмай курса «Гісторыя старажытнай беларускай літаратуры». Уключае метадычныя парады і планы практычных заняткаў, літаратуру, кантрольныя пытанні і тэсты да залікаў і экзаменаў.

© Г.М. Праневіч, 2004

© Брэсцкі дзяржуніверсітэт

імя А.С.Пушкіна

Метадычныя парады

Курс гісторыі старажытнай (старабеларускай) літаратуры з'яўляецца адным з важнейшых у сістэме спецыяльнай падрыхтоўкі студэнтаў-філолагаў па такой асноўнай спецыяльнасці як «беларуская мова і літаратура», а таксама пры падрыхтоўцы спецыялістаў беларусазнаўчага профілю з такімі дадатковымі спецыяльнасцямі, як «гісторыя», «польская», «ангельская» і «нямецкая» мовы і г.д.

Складанасць засваення гэтага курса заключаецца ў тым, што з яго, уласна кажучы, пачынаецца літаратурная адукацыя студэнтаў, дзе яны атрымліваюць першыя звесткі аб самых ранніх, найбольш спецыфічных формах развіцця пісьменства і літаратуры, яе жанрах, відах, родах, знаёмяцца з такімі рэліктавымі асаблівасцямі сярэднявечнага мастацкага мыслення, як сінкрэтызм, фактаграфізм, наіўны гістарызм, сустракаюццца з рознымі філасофскімі і эстэтытычнымі мадэлямі свету (ад сярэднявечнай да рэнесансавай, барокавай і асветніцкай) і інш.

З другога боку, корпус твораў нашай даўнейшай літаратуры (асабліва сярэднявечнай, да ХУІ стагоддзя) валодае надзвычай вялікай інфарматыўнасцю, утрымлівае цэлы шэраг звестак па міфалогііі, гісторыі, геаграфіі, правазнаўству, астралогіі і некаторых іншых даволі спецыфічных сумежных навуках і дысцыплінах. Дарэчы будзе таксама заўважыць, што ў курсе старажытнай літаратуры вывучаюца творы не толькі на старабеларускай, але і на царкоўнаславянскай, лацінскай, польскай мовах, што патрабуе ад студэнта шырокага кругагляду, вялікай эрудыцыі, настойлівай і паслядоўнай карпатлівай працы на працягу ўсяго года.

Усё гэта прадвызначыла змест і характар пытанняў практычных заняткаў, якія скіраваны найперш на раскрыццё ідэйна-эстэтычнага зместу твораў даўнейшай літаратуры і іх мастацкай спецыфікі, актывізацыю міжпрадметных сувязяў, выяўленне актуальнага для развіцця нацыянальнай літаратуры ўнутрылітаратурнага і еўрапейскага кантэксту.

Метадычны комплекс складаецца з планаў практычных заняткаў, ўключае кантрольныя пытанні па ўсяму курсу, а таксама нацэленыя пытанні тэстаў для самападрыхтоўкі і праверкі ведаў, якія могуць выкарыстоўвацца студэнтамі пры падрыхтоўцы да практычных заняткаў, залікаў і экзаменаў.

Планы практычных заняткаў адпавядаюць тыпавым праграмам ВНУ па прадмету і цесна скаардынаваны з зместам лекцыйнага курса. Іх асноўнае прызначэнне заключаецца ў тым, каб паглыбіць веды, атрыманыя на лекцыях, дэталізаваць і практычна замацаваць на канкрэтным літаратурным матэрыяле тэарэтычныя палажэнні лекцыйнага курса.

Таму падрыхтоўку да практычных заняткаў варта пачынаць з перачытвання і паўтарэння лекцыйнага матэрыялу па тэме, затым уважліва пазнаёміцца з адпаведнымі раздзеламі падручніка і зместам літаратурных першакрыніц, а пасля звярнуцца да рэкамендаванай (асноўнай і дадатковай) літаратуры па тэме.

У часе падрыхтоўкі да заняткаў неабходна звяртаць увагу на тое, ці знаходзіце вы патрэбныя адказы на пытанні па тэме альбо раздзелу літаратуры, змешчаныя ў «Пераліку прыкладных пытанняў да экзаменаў», а таксама ў кантрольных пытаннях да экзаменацыйных тэстаў-заданняў, якія змешчаны адразу за раздзелам «Практычныя заняткі».

Выкананне гэтых парад дазволіць студэнтам не толькі паспяхова падрыхтавацца да практычных заняткаў, але і зрабіць упэўнены крок да авалодвання зместам усяго курса, паспяхова здаць залікі і экзамены.

ПЛАНЫ

ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ ПА СТАРАЖЫТНАЙ

БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ (Х—ХУІІІ СТСТ.)

ТЭМА 1. КУЛЬТУРА І ПІСЬМЕНСТВА НА СТАРАБЕЛАРУСКІХ

ЗЕМЛЯХ У ЭПОХУ РАННЯГА СЯРЭДНЯВЕЧЧА.

ЗАНЯТКІ 1. ЗАРАДЖЭННЕ СТАРАБЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ І ЯЕ

МАСТАЦКАЯ СПЕЦЫФІКА.

  1. Кірыла і Мяфодзій -- першаасветнікі славян. Дрыгавічы і культура старажытнага Салуня. Перадумовы зараджэння старабеларускага пісьменства. Агульная характарыстыка Сярэднявечча як цэласнай грамадска-эстэтычнай фармацыі ў гісторыі даўнейшай літаратуры. Мадэльная формула Сярэднявечча.

  2. Мастацкая і жанрава-відавая спецыфіка сярэднявечнай літаратуры. Сінкрэтызм, фактаграфізм, наіўны гістарызм як родавыя рысы эстэтыкі літаратуры. Паняцце аб стылі манументальнага гістарызму.

  3. "Аповесць мінулых гадоў" – энцыклапедыя жыцця ўсходніх славян. Падзеі і факты беларускай гісторыі ў летапісу.

КРЫНІЦЫ: Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. – Мн.: Дзяржвыд БССР, 1959. С. 9-20; Повести Древней Руси. ХІ-ХІІ века. – Л.: Лениздат, 1983. С.24-124.; Беларускія летапісы і хронікі. – Мн.: Беларускі кнігазбор. 1997. С. 25-28.

ЛІТАРАТУРА: Лойка А.А. Старабеларуская літаратура: Падручнік. – Мн., 2001. С. 3-37; Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд. Мн., 1997. С.42-44; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. У 2 т. Т.1. – Мн., 1968. С. 85-91.

ДАДАТКОВАЯ: Лихачев Д.С. Поэтика древнерусской литературы. – Л.: Худ. лит., 1971. С. 95-123; Лихачев Д.С. Начало русской литературы // Повести Древней Руси. ХІ-ХІІ века. – Л.: Лениздат, 1983. С. 3-21; Ластоўскі В. Выбраныя творы: Мн., 1997. С. 301-303.

ТЭМА: КУЛЬТУРА І ПІСЬМЕНСТВА НА СТАРАБЕЛАРУСКІХ

ЗЕМЛЯХ Ў ЭПОХУ КІЕЎСКАЙ РУСІ

ЗАНЯТКІ 1-2.

  1. Роля культуры і пісьменства ў грамадзянскім і патрыятычным выхаванні насельніцтва старабеларускіх земляў у эпоху Кіеўскай Русі.

а). Помнікі старажытнага дойлідства на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Каложа, Полацкая Сафійка і Спаса-Еўфрасіннеўская царква, Камянецкая Вежа;

б). Першыя помнікі пісьменства: Тураўскае, Супральскае і Полацкае Евангеллі, Полацкі летапіс, «Диоптра», «О девах смоленских яко игры играли»і інш.

  1. Выдатныя культурныя дзеячы старабеларускіх земляў і іх уклад у развіццё пісьменства і культуры ўсходніх славян (Клімент Смаляціч, Аўрамій Смаленскі, Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Лазар Богша, дойлід Іаан).

  2. "Жыціе Еўфрасінні Полацкай" -- арыгінальны помнік агіяграфічнай літаратуры. Вобраз гераіні. Паняцце аб аскетычным ідэале.

  1. Кірыла Тураўскі -- арыгінальны пісьменнік і прамоўца даўнейшай Русі. Постаць. Стыль і мастацкія асаблівасці "Слова па Вялікадні".

КРЫНІЦЫ: Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959. С. 21-45, 68-92; Кніга жыцій і хаджэнняў /Уклад., прадм. І каментарыі А.Мельнікава. -- Мн., 1994. С. 9-42, 62-64, 92-117, 127-134; Мельнікаў А.А. Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё. Спадчына. Светапогляд. – Мн., 1997. С. 7-74, 333-338; Лабынцаў Ю. «Напой росою благодати...»: Малітоўная паэзія Кірыла Тураўскага. – Мн., 1992; Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік. – Мн., 1995. С.29-32;

ЛІТАРАТУРА: Лойка А.А. Старабеларуская літаратура: Падручнік. – Мн., 2001. С. 52-102; Гісторыя беларускай літаратуры.Старажытны перыяд. Мн., 1997. С.33-46; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. У 2 т. Т.1. – Мн., 1968. С. 71-85.

ДАДАТКОВАЯ: Нікалаеў М. Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў Х—ХУІІІ стагоддзях. – Мн., 1993. С. 18-30; Штыхов В.Г. Полоцк и города Полоцкой земли. – у кн.: Киев и западные земли Руси в ХІ—ХІІІ вв. – Мн., 1982. С. 45-48; Лысенко П.Ф. Туровская земля ІХ—ХІІІ вв. – Мн., 2001. С. 34-38, 78-110, 226-235; Крыж – краса царквы.—Мн., 1998. С. 10-43; Арлоў У. А. Таямніцы полацкай гісторыі. – Мн., 1994.

ТЭМА 2. «СЛОВА АБ ПАЛКУ ІГАРАВЫМ» -- ВЫДАТНЫ ПОМНІК

СЛАВЯНСКАЙ І СУСВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ ХІІ СТАГОДДЗЯ.

ЗАНЯТКІ 1. «СЛОВА АБ ПАЛКУ ІГАРАВЫМ» ЯК УЗОР ГЕРАІЧНАГА

РЫЦАРСКАГА ЭПАСУ ЎСХОДНІХ СЛАВЯН.

  1. Гісторыя адкрыцця«Слова аб палку Ігаравым», праблема аўтарства і гістарычнай аўтэнтычнасці помніка: версіі, гіпотэзы, меркаванні.

  2. «Слова» як помнік гераічнага рыцарскага эпасу. Тыпалагічная суаднесенасць з «Песняй аб Раландзе», «Песняй аб Нібелунгах», «Віцязем у тыгравай скуры», апісаннямі Траянскай вайны ў Гамера.

  3. Вобраз аўтара, яго ідэйная пазіцыя і творчыя прынцыпы. Роля ўступу ў выяўленні задумы і мастацкіх прынцыпаў аўтара.

  4. Аповесць пра паход Ігара з Іпацьеўскага летапісу як ключ да рэальнай сюжэтна-падзейнай асновы «Слова». Асаблівасці кампазіцыі твора і яго храналагічныя рамкі. Шматслойнасць гістарычнага часу.

  5. Ідэя палітычнага адзінства Рускай зямлі, барацьбы з захопнікамі і разбуральнікамі радзімы. Вобразы вялікага кіеўскага князя Святаслава, Ігара Святаславіча, Усевалада, Алега «Гарыславіча».

  6. Мастацкія асаблівасці «Слова». Гераічны хрысціянскі характар твора, спалучэнне ў ім хрысціянскай і язычніцкай сімволікі, воінскай і земляробчай вобразнасці, паэтызацыя матываў рыцарскай чэсці і славы.

КРЫНІЦЫ: Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959. С. 46-68; Слова пра паход Ігаравы. – Мн., 1985; Повести Древней Руси. ХІ-ХІІ века. – Л.: Лениздат, 1983. С. 354-365, 378-395;

ЛІТАРАТУРА: Лойка А.А. Старабеларуская літаратура: Падручнік. – Мн., 2001. С. 110-141; Гісторыя беларускай літаратуры.Старажытны перыяд. Мн., 1997. С. 46-51; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. У 2 т. Т.1. – Мн., 1968. С. 92-98.

ДАДАТКОВАЯ: Булахов М.Г. «Слово о полку Игореве» в литературе, искусстве, науке: Крат. энцикл. словарь. – Мн., 1989; Лихачев Д.С. «Слово о полку Игореве» и культура его времени. – Л., 1978; Лихачев Д.С. Избранные работы: В 3 т. Т. 2. – Л., 1987. С.154-226.

ЗАНЯТКІ 2. «СЛОВА АБ ПАЛКУ ІГАРАВЫМ» І БЕЛАРУСЬ.

  1. «Беларускі след» у навуковых даследаваннях, меркаваннях і гіпотэзах адносна праблемы адкрыцця і аўтарства «Слова аб палку Ігаравым» (А.Міцкевіч, У.Сыракомля, Я.Купала, Я.Барсаў, Я.Ляцкі, М.Багдановіч, В.Ластоўскі, Б.Зотаў і інш.).

  2. Вобразы Ўсяслава Чарадзея і полацкіх князёў, іх роля і месца ў агульнай кампазіцыі «Слова» і выяўленні ідэйнага зместу твора. М.Багдановіч пра «Слова» і яго беларускія складнікі.

  3. Беларуская тапаніміка. Мова. Пераклады на сучасную беларускую мову.

  4. Традыцыі «Слова аб палку Ігаравым» у беларускай літаратуры.

КРЫНІЦЫ: Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959. С. 46-68; Слова пра паход Ігаравы. – Мн., 1985;

ЛІТАРАТУРА: Лойка А.А. Старабеларуская літаратура: Падручнік. – Мн., 2001. С. 110-141; Гісторыя беларускай літаратуры.Старажытны перыяд. Мн., 1997. С. 46-51; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. У 2 т. Т.1. – Мн., 1968. С. 92-98.

ДАДАТКОВАЯ: Зотаў Барыс. Хто ён – аўтар «Слова пра паход Ігаравы»? // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1990. – № 6. С. 66-72; Булахов М.Г. «Слово о полку Игореве» в литературе, искусстве, науке: Крат. энцикл. словарь. – Мн., 1989. С. 8, 34-35, 133, 138, 194. Багдановіч М. Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да ХУІ сталецця// Збор твораў. У 2-х т. Т. 2. – Мн., 1968. С. 104-113; Г. Праневіч. «Златоуст, иже нам в руси паче всех восиа...» // Радаводнае дрэва Прыпяці. Брэст, 2002. С. 27-37.

ТЭМА 4. БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІЯ ЛЕТАПІСЫ

ЗАНЯТКІ 1-2.

  1. Беларуска-літоўскія летапісы як помнікі гісторыі і культуры беларускага народа. Іх наватарскі характар, класіфікацыя, кампазіцыя, характарыстыка асноўных цыклаў летапісных аповесцяў.

  2. Гісторыя Княства і вялікакняскай дынастыі -- ад Геыдзіміна і Альгерда да Ягайлы і Вітаўта -- ў «Летапісцы вялікіх князёў Літоўскіх». Міжусобіцы і войны Ягайлы і Вітаўта. Палітычны сэнс аповесці аб Падоллі. Белетрызацыя зместу, імкненне да займальнасці.

  3. Палітычная канцэпцыя Вялікага княства Літоўскага як славянскай дзяржавы ў летапісе 1446 года. Кампазіцыя твора. Змест аповесці аб паўстанні «чорнага люду» у Смаленску. Вобраз ваяводы Андрэя Саковіча і стаўленне да яго аўтара.

  4. Легендарныя аповесці аб заснаванні Вільні і паходжанні літоўскай знаці ад рымлян у «Хроніцы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага». Вобраз Гедыміна і легенда аб «жалезным ваўку». Праблема ідэйнага зместу твора ў святле дадзеных сучаснай навукі (М.Улашчык М.Ермаловіч, А.Краўцэвіч).

  5. Гераічная гісторыя Беларусі і Вялікага княства Літоўскага ў «Хроніцы Быхаўца». Апісанне паходаў Альгерда на Маскву, Грунвальдскай бітвы, княжання Міндоўга і Войшалка. Мастацкія асаблівасці беларуска-літоўскіх летапісаў.Іх уплыў на беларускую гістарычную паэзію і прозу.

КРЫНІЦЫ: Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959. С. 93-124; Беларускія летапісы і хронікі. – Мн.: Беларускі кнігазбор. 1997; Полное собрание русских летописей. Т. 32: Хроники: Литовская и Жмоитская и Быховца. Летописи: Баркулабовская, Аверки и Панцирного. – М., 1975; Полное собрание русских летописей. Т. 35: Летописи белорусско-литовские. – М., 1980.

ЛІТАРАТУРА: Лойка А.А. Старабеларуская літаратура: Падручнік. – Мн., 2001. С. 166-177; Гісторыя беларускай літаратуры.Старажытны перыяд. Мн., 1997. С. 68-85; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. У 2 т. Т.1. – Мн., 1968. С. 108-139.

ДАДАТКОВАЯ: Чамярыцкі В. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. – Мн., 1969; Улащик Н.Н. Введение в белорусско-литовское летописание. – М., 1985; Страчаная спадчына /Т.В.Габрусь, А.М.Кулагін, Чантурыя, М.А.Ткачоў. – Мн., 2003; Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. – Мн., 1989. Краўцэвіч А.К. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. – Жэшув, 2000. С. 61-73.

ТЭМА 5. ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ РЭНЕСАНСУ

ЗАНЯТКІ 1. АД СЯРЭДНЯВЕЧЧА ДА РЭНЕСАНСУ. ПАНЯЦЦЕ

ПРА БЕЛАРУСКІ РЭНЕСАНС

  1. Еўрапейскі Рэнесанс як грамадская і гісторыка-культурная з'ява. Паняцце аб гуманізме і гомацэнтрызме. Мадэльная формула культуры Рэнесансу. Эстэтычны ідэал і рэнесансавае разуменне прыгожага.

  2. Сацыяльна-эканамічныя і гістарычныя перадумовы беларускага Рэнесансу і яго адметныя, спецыфічныя рысы. Пашырэнне гандлёвых і культурных кантактаў з краінамі Захаду. Роля вольных гарадоў, мяшчан і шляхты ў духоўна-культурным прагрэсе грамадства.

  3. Маральна-псіхалагічныя (талерантнасць), грамадскія (дэмакратызм) і юрыдычна-прававыя (Магдэбургскае права, Літоўскія Статуты) перадумовы беларускага Рэнесансу.

ЗАНЯТКІ 2-3. ТВОРЧАСЦЬ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ

  1. Постаць Францыска Скарыны. Шляхі асветы і духоўнага падзвіжніцтва.

  2. Ф.Скарына -- гуманіст, асветнік, мысліцель, заснавальнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. «Біблія руская» як фундамент нацыянальнага Адраджэння.

  3. Грамадскія, філасофскія, маральна-этычныя погляды асветніка. Ідэал чалавека і грамадства. Патрыятычная канцэпцыя асобы і формула патрыятызму. Чалавечае і божае, альбо прынцып «дваістай ісціны» у Скарыны.

  4. Скарына як мастак, заснавальнік літаратурна-крытычнага жанру ў беларускай літаратуры ХУІ ст. Стыль і ідэйна-мастацкія функцыі ягоных прадмоў і пасляслоўяў да кніг Бібліі. Кніга Скарыны як узор мастацтва кнігадрукавання. Шматзначнасць і сінкрэтызм мастацкага вобраза ў Скарыны. Прыгожае як адзінства разумнага, маральнага і карыснага. Вылучэнне псіхатэрапеўтычнай функцыі мастацтва.

КРЫНІЦЫ: Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959. С. 169-184; Скарына Ф. Творы: прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. – Мн., 1990. С. 17-19, 43-45, 45-50, 62-66; Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. – Мн., 1988; Біблія: Факс. Узнаўленне Бібліі, выд. Ф.Скарынам у 1517 – 1519гг.. У 3-х т. – Мн., 1990-1991.Т.1,2,3.

ЛІТАРАТУРА: Лойка А.А. Старабеларуская літаратура: Падручнік. – Мн., 2001. С. 157-166, 208-214, 257-307; Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд. Мн., 1997. С. 86-141; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. У 2 т. Т.1. – Мн., 1968. С. 140-160.

ДАДАТКОВАЯ: Багдановіч М. Белорусское Возрождение // Збор твораў. У 2-х т. Т. 2. – Мн., 1968. С 213-242. Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі. – Мн., 1990. С. 43-48; Шматов В.Ф. Искусство книги Франциска Скорины. – М., 1990. Калеснік У. Тварэнне легенды. – Мн., 1987. С. 3-123.

ЗАНЯТКІ 3. Я.ВІСЛІЦКІ. ПАЭМА «ПРУСКАЯ ВАЙНА».

  1. Асоба і постаць Я.Вісліцкага. Біяграфічныя звесткі аб ім. Творчае супрацоўніцтва з Паўлам з Кросна.

  2. Паэма «Пруская вайна» як выдатны ўзор гераічнага рыцарскага эпасу. Творчая гісторыя паэмы. Асаблівасці мастацкай кампазіцыі

  3. Грунвальдская (1410) і Аршанская (1514) бітвы як асноўныя тэмы «Прускай вайны». Вобраз воіна-беларуса і патрыятычная ідэя абароны радзімы ў творы. Захапленне велічнай гісторыяй усходніх славян.

  4. Вобразы Ягайлы і ягонай жонкі беларускай княжны Соф'і Гальшанскай як родапачынальнікаў дынастыі польскіх каралёў. Панегірык у гонар перамогі ў Аршанскай бітве 1514 г. Неадназначнасць у ацэнках усходняй палітыкі Польшчы, яе ўзаемадачыненняў з Масковіяй.

  5. Мастацкая эстэтыка паэмы. Спалучэнне і сінтэз традыцый грэка-рымскай міфалогіі і старажытнарускіх фальклорна-міфалагічных і літаратурных традыцый.

ЗАНЯТКІ 4-5. М. ГУСОЎСКІ. ПАЭМА «ПЕСНЯ ПРА ЗУБРА»

  1. Постаць Міколы Гусоўскага. Звесткі аб жыццёвым і творчым шляху.

  2. "Песня пра зубра" як узор лацінамоўнай рэнесансавай паэзіі Беларусі ХУІ ст. Творчая гісторыя паэмы. Асоба паэта-патрыёта, дыпламата і палітыка ў творы.

  3. Вобраз радзімы і сімволіка зубра ў паэме. Ідэя абароны і нацыянальнага ўзвышэння народа, хрысціянскага адзінства славянскіх дзяржаў і народаў перад тварам смяртэльнай пагрозы з боку татараў і турак як ідэйна-сэнсавы стрыжань паэмы.

  4. Настальгія па гераічным мінулым і ідэалізацыя века Вітаўта. Вобраз князя як мудрага дзяржаўцы, адважнага воіна і справядлівага суддзі. Асуджэнне міжусобіц і спачуванне сацыяльным нізам.

  5. Мастацкая своеасаблівасць паэмы. Арыгінальнасць кампазіцыі і прасторава-часавых планаў паэмы. Сувязь з традыцыяй «Слова».

КРЫНІЦЫ: Гусоўскі М. Песня пра зубра: На лац., бел., рус. мовах. – Мн., 1980; Парэцкі Я.І., Прэнская Ю.І. Паэма Яна Вісліцкага «Пруская вайна»// Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. – Мн., 1973.

ЛІТАРАТУРА: Лойка А.А. Старабеларуская літаратура: Падручнік. – Мн., 2001. С. 225-256, ; Гісторыя беларускай літаратуры.Старажытны перыяд. Мн., 1997. С. 142-174;

ДАДАТКОВАЯ: Дорошкевич В.И. Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы: Первая половина ХУІ в. – Мн., 1979; Калеснік У. Вяртанне зор. – У кн.: Зорны спеў. – Мн., 1975; Калеснік у. Тварэнне легенды. – Мн., 1987. С. 123-197; Парэцкі Я. І. Ян Вісліцкі. – Мн., 1991. С. 10-61; Конон В.М. От Ренессанса к классицизму. Становление эстетической мысли Белоруссии в ХVІ—ХУІІІ вв. – Мн., 1978. С. 54-65.

ТЭМА 6. РЭФАРМАЦЫЙНА-ГУМАНІСТЫЧНАЯ ПУБЛІЦЫСТЫКА

ЗАНЯТКІ 1. ТВОРЧАСЦЬ СЫМОНА БУДНАГА

  1. Рэфармацыя як грамадска-культурная з'ява. Мадэльная формула Рэфармацыі. Характарыстыка разнастайных рэфармацыйна-культурных плыняў на Беларусі ў ХУІ ст. (кальвінізм, арыянства і інш.).

  2. Біяграфічныя звесткі, асоба і постаць С.Буднага як рэлігійнага і сацыяльнага рэфарматара, асветніка і арыгінальнага мысліцеля.

  3. Творчасць С.Буднага на беларускай мове ( пераклад «Катэхізіса», трактат «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам»). Сутнасць патрыятычных ідэй, поглядаў на мову і асвету, крытыка князёў і духавенства ў Прадмове да «Катэхізіса».

  4. Маральна-этычны ідэал і мадэлі духоўна-рэлігійнага і сацыяльна-палітычнага жыцця чалавека і грамадства ў творах С.Буднага на лацінскай і польскай мовах («Кніга аб дзвюх сутнасцях Хрыста», «Пра найважнейшыя артыкулы хрысціянскай веры», «Аб свецкай уладзе», «Аб уладзе мяча»).

ЗАНЯТКІ 2. ТВОРЧАСЦЬ ВАСІЛЯ ЦЯПІНСКАГА І ЛЬВА САПЕГІ

  1. В.Цяпінскі як прадаўжальнік кнігавыдавецкіх і асветніцкіх традыцый Ф.Скарыны і С.Буднага. Пераклад і выданне «Евангелля» (1580).

  2. Вобраз беларускага народа, пытанні абароны і развіцця роднай мовы і культуры ў Прадмове да «Евангелля». Стылявыя асаблівасці Прадмовы.

  3. Асоба і постаць Л.Сапегі, ягоны ўклад у абарону суверэнітэта дзяржавы і развіццё беларускай культуры.

  4. Публіцыстыка і эпісталярная спадчына Л.Сапегі. Ідэі свабоды і прававой дзяржавы ў прадмовах да Літоўскага Статута 1588г.

КРЫНІЦЫ: Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959. С. 187-201; Сымон Будны. Вызнанне хрысціянскага Збору Вялікага княства аб усякім урадзе... // Маладосць – 1993. – № 1. С. 202-210; Л.Сапега. Зварот да ўсіх саслоўяў // Крыніца. – 1994. – № 1-2. С. 3-7; Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. – Мн., 2002. С. 9-16.

ЛІТАРАТУРА: Гісторыя беларускай літаратуры.Старажытны перыяд. Мн., 1997. С. 175-205; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. У 2 т. Т.1. – Мн., 1968. С. 209-233.

ДАДАТКОВАЯ: Саверчанка І.В. Сымон Будны – гуманіст і рэфарматар. Мн., 1993. С. 202-211;Саверчанка І.В. Канцлер Вялікага княства: Леў Сапега. – Мн., 1992.

ТЭМА 7. СТАРАБЕЛАРУСКАЯ ПАЭЗІЯ ХУІ –ХУІІ СТСТ.

ЗАНЯТКІ 1.

  1. Зараджэнне і развіццё сілабічнага верша (Ад Ф.Скарыны да С.Полацкага).Уплыў лацінамоўных і польскамоўных сілабічных узораў. Першыя вершаваныя вопыты Ф.Скарыны (рыфмаваныя запісы 10 запаведзяў Майсея ва ўстаўным вершы да кнігі «Зыход» і вершаваныя прысвячэнні да кнігі «Іоў»).

  2. Панегірычная паэзія Беларусі ХУІ-ХУІІ стст. Генеалогія жанра, класіфікацыя жанравых формаў( паэма, панегірычны верш, дэкламацыі, эпікграмы на магнацкія і княжацкія гербы, эпітафіі і інш.) і іх разгляд на прыкладзе паэзіі Ф.Скарыны, С.Буднага А.Рымшы, Л.Мамоніча, Я.К.Пашкевіча, С.Рысінскага, М.Сматрыцкага і інш.

  3. Уклад С.Полацкага ў развіццё ўзбагачэнні жанрава-стылістычных формаў панегірычнай паэзіі (“Метры на пришествие... Алексея Михайловича...”, “Стиси краесогласнии…”, зборнік “Рифмологион”, графічныя альбо фігурныя вершы-прысвячэнні асобам царскай сям’і).

КРЫНІЦЫ: Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959. С. 325-352; Анталогія беларускай паэзіі. У 3 т. Т.1. – Мн., 1993. С. 5-125; Эпітафіі Саламона Рысінскага. – у кн.: «Беларуская літаратура». Вып. 9. – Мн., 1981. С. 147-153; Порецкий Я.И. Соломон Рысинский: Solomo Panteherus Leucorussus. Конец ХУІ – нач. ХУІІ в. – Мн., 1983. С. 61-71; Симеон Полоцкий. Вирши.—Мн., 1990.

ЛІТАРАТУРА: Гісторыя беларускай літаратуры.Старажытны перыяд. Мн., 1997. С. 269-289; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. У 2 т. Т.1. – Мн., 1968. С. 354-364; Саверчанка І.В. Старажытная паэзія Беларусі: ХУІ – першая палова ХУІІ ст. – Мн., 1992. С 13-63,

ДАДАТКОВАЯ: Грынчык М.М. Шляхі беларускага вершаскладання. -- Мн., 1973. С. 24-75; Ралько І.Д. Вершаскладанне. Мн., 1977. С 3-7.

ТЭМА 8. ГЕРОІКА-ЭПІЧНАЯ ПАЭЗІЯ БЕЛАРУСІ

НА ЛАЦІНСКАЙ І ПОЛЬСКАЙ МОВАХ

ЗАНЯТКІ 1.

  1. Гісторыка-культурныя і палітычныя перадумовы ўзнікнення героіка-эпічнай паэзіі. Лівонская вайна і рыцарскі культ. Інстытут мецэнацтва.

  2. Лівонская вайна, вобразы яе ўдзельнікаў і герояў ў паэмах так званага «радзівілаўскага цыклу» («Апісанне маскоўскага паходу князя Крыштафа Радзівіла» Ф.Градоўскага, «Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштафа Радзівіла», «Радзівіліяда» А.Рымшы). Ідэалагізацыя канфлікту, барацьба з тыраніяй і дэспатызмам Івана Грознага як ідэйная аснова твораў.

  3. Праблема вайны і міру, вобраз князя Льва Сапегі ў «Пасольстве да вялікага князя Маскоўскага» Г.Пельгрымоўскага.

ЛІТАРАТУРА :

Саверчанка І.В. Старажытная паэзія Беларусі: ХУІ – першая палова ХУІІ ст. – Мн., 1992. С 13-63, 94-112; Кавалёў С.В. Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца ХУІ ст. – Мн., 1993.

ТЭМА 9. ЦАРКОЎНА-ПАЛЕМІЧНАЯ ЛІТАРАТУРА

ЗАНЯТКІ 1-2.

  1. Сацыяльна-палітычныя перадумовы адраджэння царкоўна-палемічнай літаратуры ў канцы ХУІ ст. ў Рэчы Паспалітай. Паняцце пра яе генезіс, гісторыю і жанравыя асаблівасці

  2. Характар і ідэйны змест літаратурна-царкоўнай палемікі ва ўмовах падрыхтоўкі Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 года (П.Скарга, Г.Сматрыцкі, В.Суражскі, І.Пацей, С.Зізані).

  3. Царкоўна-палемічная публіцыстыка ва ўмовах абвастрыння сацыяльна-палітычнай і рэлігійнай барацьбы беларускага і ўкраінскага народаў супраць польска-каталіцкай агрэсіі пасля Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 года (Х.Філалет, Л.Карповіч, М.Сматрыцкі, А.Філіповіч).

  4. «Трэнас» М.Сматрыцкага як выдатны ўзор царкоўна-палемічнай публіцыстыкі пачатку ХУІІ ст. Кампазіцыя і ідэйны змест твора. Вобраз маці -- святой праваслаўнай царквы ў творы.

  5. А.Філіповіч -- арыгінальны пісьменнік-палеміст другой чвэрці ХУІІ ст. Асоба аўтара -- палымяннага патрыёта і грамадзяніна ў «Дыярывушы». Мастацкія і жанравыя асаблівасці твора.

КРЫНІЦЫ: Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959. С. 238-324; М.Сматрыцкі. Трэнас // Крыніца. – 1994. -- № 11. С. 7-14.

ЛІТАРАТУРА: Гісторыя беларускай літаратуры.Старажытны перыяд. Мн., 1997. С. 220-252; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. У 2 т. Т.1. – Мн., 1968. С. 268-342.

ДАДАТКОВАЯ: Падокшын С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура. – Мн.,1998; Падокшын С.А. Іпацій Пацей: Царк. дзеяч, мысліцель, пісьменнік на пераломе культур.-гіст. эпох. – Мн., 2001; Короткий В. Г. Творческий путь Мелетия Смотрицкого. Мн., 1987; Коршунов А.В. Афанасий Филипович. Жизнь и творчество. – Мн., 1965.

ТЭМА10. ГІСТОРЫКА-МЕМУАРНАЯ І ЭПІСТАЛЯРНА-ДЗЁННІКАВАЯ

ЛІТАРАТУРА ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХУІ-ХУІІІ СТСТ.

ЗАНЯТКІ 1-2.

  1. Сацыяльна-псіхалагічныя і культурныя перадумовы станаўлення гісторыка-мемуарнай і дзённікавай літаратуры. Адлюстраванне ў ёй працэсаў рэнесансавага росту асобы і паглыблення ўнутранага духоўнага жыцця чалавека. Характарыстыка жанравых формаў дзённіка, запісак, успамінаў і г. д.

  2. Адлюстраванне гістарычных падзей, выява асобы аўтара, яго мясцовага «ліцьвінскага» патрыятызму, культурнага і палітычнага кругагляду ў «Допісах» Ф. Кміты-Чарнобыльскага. Вобраз народа, характарыстыка ментальных рыс нацыянальнага характару. Ацэнка аўтарам гістарычнай асобы Івана Грознага, палітыкі Польшчы і Масковіі.

  3. «Дзённік» Ф.Еўлашоўскага як мастацкі дакумент нораваў, быту і светапогляду служылай беларускай шляхты ХУІ ст. Шляхецкі патрыятызм Ф.Еўлашэўскага, познегуманістычнае і народна-беларускае ў ягоных перакананнях і характары.

  4. Малюнкі мясцовага жыцця жыхароў Беларусі другой паловы ХУІ -- пачатку ХУІІ стст., апісанне і ацэнка Брэсцкай царкоўнай уніі, казацка-сялянскіх войнаў у «Баркулабаўскай хроніцы». Пераходны характар «Хронікі» ад традыцыйнага тыпу летапісу да прыватнага летапісання. Народна-бытавы каларыт і мова твора.

  5. «Успаміны» Я.Цадроўскага як дзённік гістарычных вандроўных уражанняў ад падарожжаў па Францыі, Англіі, Галандыі. Карціны жыцця Менска і яго ваколіц, адбіткі рэлігійна-духоўнага жыцця Вільні сярэдзіны ХУІІ ст. у творы.

  6. Запіскі С.Пільштыновай-Русецкай «Авантуры майго жыцця»(1760). Асоба і вобраз аўтаркі, прыгоды яе вандроўнага жыцця. Мастацкія асаблівасці твора, яго падабенства да еўрапейскага авантурнага рамана.

КРЫНІЦЫ: Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959. С. 222-237; Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. – Мн., 1975. С. 3-38, 53-55, 85-90, 125-130, 140-155; Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі ХУІІ ст. – Мн., 1983. С. 3-30, 31-122, 123-154;

ЛІТАРАТУРА: Гісторыя беларускай літаратуры.Старажытны перыяд. Мн., 1997. С. 253-268; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. У 2 т. Т.1. – Мн., 1968. С. 92-98.

ДАДАТКОВАЯ: Мальдзіс А. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры ХУІІІ стагоддзя: Нарысы быту і звычаяў. – Мн., 1982. С. 30-41.

ТЭМА 11. ПАЛІТЫЧНАЯ САТЫРА

ЗАНЯТКІ 1.

  1. Паняцце пра сатыру. Сацыяльна-палітычныя перадумовы яе зараджэння, сувязь з традыцыямі царкоўна-палемічнай літаратуры і новымі барокавымі тэндэнцыямі.

  2. Вобраз сеймавага прамоўцы Івана Мялешкі і ідэя абароны дзяржаўна-палітычнай незалежнасці Вялікага княства Літоўскага ў «Прамове Мялешкі». Пратэст супраць іншаземнага засілля. Вобразы непрыяцеляў і здраднікаў радзімы. Прыёмы стварэння сатырычных вобразаў і паняцце пра жанр палітычнага памфлета.

  3. «Ліст да Абуховіча» Цыпрыяна Камунякі. Маральна-палітычная атмасфера, заганы дзяржаўна-палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай як аб'ект аўтарскай сатыры. Вобраз Абуховіча: рэальная асоба і прыёмы сатырычнага абагульнення. Своеасаблівасць мастацка-выяўленчых сатырычных сродкаў, сувязь з традыцыямі народнай смехавой культуры.

КРЫНІЦЫ: Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. -- Мн., 1959. С. 357-364; Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік. – Мн., 1995. С. 630-633.

ЛІТАРАТУРА: Гісторыя беларускай літаратуры.Старажытны перыяд. Мн., 1997. С. 213-218; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. У 2 т. Т.1. – Мн., 1968. С. 343-353.

ДАДАТКОВАЯ: Мялешка Іван /Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. даведнік. – Мн., 2001. С. 262-263; Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. – Мн., 1992. С.138-141.

ТЭМА 12. ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ БАРОКА (ХУІІ СТ.)

ЗАНЯТКІ 1.

  1. Барока як эпоха і літаратурны напрамак, яе сувязь з ідэалогіяй Контррэфармацыі. Паняцце пра эстэтыку барока. Агульны агляд літаратуры трох «штыляў».

  2. М.Сарбеўскі як барокавы паэт і тэарэтык эстэтыкі барока.

  3. Жыццёвы і творчы шлях Т.Іяўлевіча. Ідэал грамадскага жыцця і маралі, рысы познерэнесансавай і барокавай эстэтыкі ў паэме Т.Іяўлевіча «Лабірынт, або Заблытаная дарога» (1625).

  4. Біяграфія С.Полацкага (1629-1680). Беларускі перыяд жыцця і творчасці. («Метры», «Стиси краесогласнии…», «Прывітальныя вершы», «Стихи утешныи к лицу единому»і інш.).

  5. Маскоўскі перыяд ў творчасці С.Полацкага (п'есы «Комедия притчи о блудном сыне», «Трагедия о Навуходоносоре-царе», зборнікі «Псалтырь рифмотворная», «Рифмологион», «Вертоград многоцветный»).

  6. Школьная драматургія і інтэрмедыя. Вобраз селяніна ў інтэрмедыях «Селянін і студэнт», «Селянін і вучань уцякач», «Літаратар, селянін, Самахвальскі» (1731).

  7. Філасофская і песенна-інтымная паэзія («Аршанскі дзённік»). Парадыйна-сатырычныя творы на біблійна-хрысціянскія тэмы «Прамова русіна» і «Прамова русіна да Хрыста».

КРЫНІЦЫ: Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. -- Мн., 1959. С. 336-356, 369-373; Беларускія пісьменнікі: Біябліягр. слоўн. У 6 т. Т 5. – Мн., 1995. С. 256-259; Сарбеўскі Мацей Казімір / Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. даведнік. – Мн., 2001. С. 370-373; Симеон Полоцкий. Вирши.—Мн., 1990.

ЛІТАРАТУРА: Гісторыя беларускай літаратуры.Старажытны перыяд. Мн., 1997. С. 316-338; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. У 2 т. Т.1. – Мн., 1968. С. 365-380.

ДАДАТКОВАЯ: Конон В.М. От Ренессанса к классицизму. Становление эстетической мысли Белоруссии в ХVІ—ХУІІІ вв. – Мн., 1978. С. 88-115, 138-144; Саверчанка І.В. Старажытная паэзія Беларусі: ХУІ – першая палова ХУІІ ст. – Мн., 1992. С. 112-119.

ТЭМА 13. ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ АСВЕТНІЦТВА (ХУІІІ СТ.)

ЗАНЯТКІ 1. ДРАМАТУРГІЯ І ТЭАТР НА БЕЛАРУСІ.

  1. Развіццё літаратуры і грамадска-філасофскай думкі на Беларусі ў эпоху Асветніцтва. Характарыстыка эстэтыкі класіцызму, яго асноўных стылёвых плыняў і жанраў.

  2. Нясвіжскі тэатр і класіцыстычныя драмы Францішкі Уршулі Радзівіл.

  3. Школьная драматургія і тэатр. Вобраз селяніна ў інтэрмедыях «Селянін на споведзі», «Селянін у касцёле» і «Камедыі» (1787) К.Марашэўскага.

  4. П'еса М.Цяцерскага «Лекар па прымусу» і яе сувязь з аднаіменнай камедыяй Мальера.

  5. Батлейка на Беларусі і яе сцэнічны рэпертуар («Цар Ірад», «Цар Максіміліян», сатырычная сцэнка «Мацей і доктар шарлатан» і інш.).

КРЫНІЦЫ: Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. -- Мн., 1959. С. 365-405; Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. У 2-х т. Т. 1. -- Мн., 1975; Беларускі фальклор: Хрэстаматыя: вучэб. дапам. для філал фак. ВНУ. – Мн., 1996. С. 767-790.

ЛІТАРАТУРА: Гісторыя беларускай літаратуры.Старажытны перыяд. Мн., 1997. С. 46-51; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. У 2 т. Т.1. – Мн., 1968. С. 365-380.

ДАДАТКОВАЯ: Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. – Мн., 1992. С.159-164; Конон В.М. От Ренессанса к классицизму. Становление эстетической мысли Белоруссии в ХVІ—ХУІІІ вв. – Мн., 1978. С. 188-144;Усікаў Я. Беларуская камедыя (Ля вытокаў жанра). – Мн., 1964.