Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праневіч. Гісторыя старажытнай беларускай літар...doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
190.46 Кб
Скачать

Іv. Літаратура эпохі позняга адраджэння і рэфармацыі

  1. Якія страты панесла Вялікае княства Літоўскае ў выніку заключэння Люблінскай уніі 1569 года? Хто з вядомых палітычных дзеячаў ВКЛ унёс найбольшы ўклад, каб вярнуць страчаныя пазіцыі, заканадаўча замацаваць правы незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы?

  2. Хто з'яўляецца рэдактарам, выдаўцом і аўтарам прадмоў да Літоўскага Статуту 1588 года? Якія асноўныя палітычныя і гуманістычныя ідэі выказаў ён у сваім “Звароце да ўсіх саслоўяў”?

  3. Хто такі Марцін Лютэр? Назавіце яго паслядоўнікаў на Беларусі і ў ВКЛ.

  4. Як С.Будны вырашаў у сваіх творах пытанне аб войнах і ўдзеле ў іх хрысціян? Які сэнс укладваў ён у так званае “права мяча”?

  5. З якім англійскім гісторыкам вёў перапіску славуты беларускі рэфарматар С.Будны?

  6. Якія прыкладамі высокай культуры старажытнай Русі натхняецца В.Цяпінскі ў сваёй прадмове да “Евангелля”?

  7. Назавіце асноўныя жанры панегірычнай паэзіі.

  8. Які канструктыўны прынцып разгортвання мастацкага зместу ляжыць у аснове стварэння “эпикграмм” на магнацкія і княжацкія гербы?

  9. Дайце вызначэнне жанра панегірыка. Назавіце буйнейшых пісьменнікаў-панегірыстаў эпохі Рэнесансу і барока.

  10. Хто з’яўляецца аўтарам першага вершаванага панегірыка ў гонар роднай мовы? На якім знакамітым дакуменце свайго часу пакінуў невядомы аўтар свой аўтограф?

  11. Каму з пісьменнікаў-панегірыстаў належаць узоры лепшых эпікграм на магнацкія і княжацкія гербы? Які канструктыўны мастацкі прынцып ляжыць у аснове іх стварэння?

  12. Хто з’яўляецца галоўным героем паэм так званага “радзівілаўскага цыкла”? Які эпізод Лівонскай вайны з удзелам героя стаў галоўнай падставай для іх стварэння?

  13. Хто з вядомых прадстаўнікоў польскага касцёлу выступіў ў другой палове ХУІ стагоддзя з ініцыятывай заключэння уніі паміж касцёлам і праваслаўнай царквой? Як называўся напісаны ім твор?

  14. Назавіце асноўных ініцыятараў і стваральнікаў Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 года. Назавіце летапісны твор ХУІІ ст., у якім падрабязна апісваецца гэтая падзея?

  15. Хто з старабеларускіх пісьменнікаў упершыню ўвёў у літаратуру вобраз маці-Плачкі? Як называўся гэты твор? Калі і на якой мове ён быў выдадзены?

  16. Якія падзеі паслужылі М.Сматрыцкаму штуршком для напісання “Трэнаса”?

  17. Які вобраз з’яўляецца галоўным у першай і другой частках “Трэнаса” М.Сматрыцкага?

  18. Якую яскравую мастацкую алегорыю ўжыў М.Сматрыцкі, каб паказаць здраду і адыход у каталіцтва прадстаўнікоў 47 знакамітых праваслаўных магнацка-княжацкіх радоў?

  19. Якія акалічнасці паўплывалі на пераход на уніяцкія пазіцыі аўтара “Трэнаса”?

  20. Назавіце пісьменнікаў-палемістаў, чыя рэлігійна-асветніцкая дзейнасць была цесна звязана з Берасцем і Берасцейскай зямлёй?

  21. Хто з беларускіх пісьменнікаў-палемістаў пахаваны ў межах сучаснага Берасця? Як называецца яго галоўны твор?

  22. Хто такі Ян Луба? Якое дачыненне меў да яго берасцейскі пісьменнік-палеміст Апанас Філіповіч?

  23. Хто з пісьменнікаў-палемістаў, ураджэнцаў Берасцейшчыны, двойчы выступаў на вальных сеймах у Варшаве перад каралём, пагражаючы апошняму боскай карай, калі той не ліквідуе унію і не супакоіць людзей грэцкай веры?

  24. Ці здаюцца вам бездакорнымі ідэйная пазіцыя і кантакты А.Філіповіча з маскоўскім царом, калі ацэньваць іх з пункту гледжання нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў ВКЛ?

  25. Хто з беларускіх пісьменнікаў-мемуарыстаў паходзіў з Ляхавіч? На прыкладзе напісанага ім твора пакажыце, чым гісторыка-мемуарная літаратура адрозніваецца ад традыцыйнага летапісання

  26. Што ўяўляюць сабой “Допісы” Ф. Кміты-Чарнобыльскага? Хто іх галоўны герой і як ставіцца да яго аўтар?

  27. Хто з прадстаўнікоў гісторыка-мемуарнай літаратуры і ў якім творы ўпершыню даў разгорнутую характарыстыку беларускага (ліцвінскага) менталіту?

  28. Назавіце аўтара-мемуарыста, які пакінуў свае успаміны аб уражаннях ад падарожжаў па Францыі, Англіі, Германіі.

  29. Назавіце твор палітычнай сатыры, у якім выказваецца рэзкі пратэст супраць іншаземнага засілля ў ВКЛ і незадаволенасць палітыкай кіруючых колаў Рэчы Паспалітай пасля Люблінскай уніі 1569 г.

  30. Якая палітычная ідэя ляжыць у аснове “Прамовы Мялешкі”? Да якога жанру належыць гэты твор?

  31. Як суадносяцца гістарычная праўда і мастацкі вымысел у “Прамове Мялешкі” і “Лісце да Абуховіча”? Праілюструйце свой адказ на прыкладзе вобразаў галоўных герояў.

V. ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ БАРОКА І АСВЕТНІЦТВА

  1. Вызначце асноўныя стылёвыя плыні і рысы беларускага барока і назавіце яго буйнейшых прадстаўнікоў на Беларусі.

  2. Якое разуменне чалавека характэрна для літаратуры барока? Чым барокавы герой адрозніваецца ад рэнесансавага?

  3. Якую ролю адыграў славуты беларускі пісьменнік С.Полацкі ў гісторыі рускай асветы і культуры?

  4. У якім вершы С.Полацкага найбольш ярка раскрыўся драматызм ідэйнага і маральнага самавызначэння паэта падчас руска-польскай вайны 1654-1667 гг.?

  5. Патлумачце, якія сцэнічныя творы называюць інтэрмедыямі? Якія рысы характэрныя для гэтага жанра?

  6. Назавіце інтэрмедыю, ад якой бярэ свой пачатак знакамітая п’еса В.Вольскага “Несцерка”?

  7. Патлумачце, што азначае ў эстэтыцы класіцызму так званае адзінства месца, часу і дзеяння?

  8. Хто з’яўляецца аўтарам першай беларускай камедыі?

  9. Што вы ведаеце пра народны вандроўны тэатр батлейка? Чаму ён так называецца? Назавіце традыцыйны рэпертуар батлейкі.

  10. Назавіце імя аўтаркі, якая апісала прыгоды свайго вандроўнага жыцця ў запісках «Авантуры майго жыцця»? Паводле якіх жыццёвых уражанняў быў напісаны гэты твор?

  11. З якой стылявой плынню барока і класіцызму была звязана гістарычная песпектыва станаўлення новай беларускай літаратуры?