Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праневіч. Гісторыя старажытнай беларускай літар...doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
190.46 Кб
Скачать

Кантрольныя пытанні

Да экзамена па курсу “гісторыя старабеларускай літаратуры” (хі-хуііі стст.)

  1. Прадмет і задачы курса гісторыі старажытнай беларускай літаратуры. Сучасная навуковая і грамадская думка аб значэнні культурнай спадчыны.

  2. Кірыл і Мяфодзій – першаасветнікі ўсходніх славян. Гістарычныя і культурныя перадумовы зараджэння славянскай пісьменнасці, яе характар і функцыі ў феадальным грамадстве. В.Ластоўскі пра культуру старажытнага Салуня і вытокі старабеларускага пісьменства.

  3. Агульная характарыстыка Сярэднявечча як цэласнай грамадска-эстэтычнай фармацыі ў гісторыі еўрапейскай і ўсходнеславянскай культуры. Мадэльная формула Сярэднявечча.

  4. Агульная канцэпцыя старабеларускай літаратуры. Паняцце аб яе мастацкай і жанрава-відавой спецыфіцы. Перыядызацыя.

  5. Мастацкая спецыфіка літаратуры старабеларускай літаратуры ХІ-ХІІ стст. Вядучыя ідэі, вобразы. Паняцце аб стылі манументальнага гістарызму

  6. Культура і літаратура старажытнай Русі і яе выдатныя прадстаўнікі на старабеларускіх землях (Е.Полацкая, К.Тураўскі, К.Смаляціч, А.Смаленскі, Лазар Богша).

  7. “Аповесць мінулых гадоў” – гістарычная энцыклапедыя жыцця ўсходніх славян. Падзеі і факты беларускай гісторыі ў летапісу.

  8. «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» як арыгінальны помнік агіяграфічнай літаратуры. Вобраз гераіні. Паняцце аб аскетычным ідэале.

  9. Кірыла Тураўскі – арыгінальны пісьменнік і прамоўца старажытнай Русі. Стыль і мастацкія асаблівасці «Слова... па Вялікадні».

  10. «Смаленская школа» старабеларускай культуры і пісьменства (Клімент Смаляціч, Аўрамій Смаленскі і інш.).

  11. «Слова аб палку Ігаравым» – выдатны твор усходнеславянскай культуры ХІІ ст. Гістарычная аснова, сюжэт, кампазіцыя твора. Гісторыя адкрыцця і праблема аўтарства. Спрэчкі аб аўтэнтычнасці.

  12. «Слова аб палку Ігаравым» як ўзор гераічнага рыцарскага эпасу Сярэднявякоўя. Вобразы вялікага кіеўскага князя Святаслава, Ігара, Усевалада і ідэя абароны Рускай зямлі. Этыка і паэтыка рыцарства ў творы.

  13. Беларускі элемент у «Слове аб палку Ігаравым». Вобразы Усяслава Чарадзея і полацкіх князёў. Тапаніміка. Мова.

  14. «Слова» і Беларусь. Традыцыі «Слова» у творах даўнейшай і новай беларускай літаратуры (летапісы, «Песня пра зубра» М.Гусоўскага, «Трэнас» М.Сматрыцкага, паэзія Я.Купалы і інш.) Пераклады твора на сучасную беларускую мову.

  15. Гістарычныя і сацыяльна-культурныя перадумовы станаўлення ўласна старабеларускай літаратуры. М.Багдановіч аб асаблівасцях і вядучых тэндэнцыях яе развіцця.

  16. Старабеларуская літаратура перыяду ўзнікнення і росквіту Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ -- ХУ ст ст.). Агульны агляд.

  17. Беларуска-літоўскія летапісы як помнікі гісторыі і культуры беларускага народа. Іх класіфікацыя, кампазіцыя, асноўныя цыклы летапісных аповесцяў (агульная характарыстыка).

  18. Летапісец Вялікіх князёў Літоўскіх. Гісторыя Княства і вялікакняскай дынастыі – ад Гедыміна да Ягайлы і Вітаўта – у летапісу. Міжусобіцы і войны Ягайлы і Вітаўта. Палітычны сэнс аповесці аб Падоллі.

  19. Кампазіцыя і ідэйны змест летапісу 1446 года. Мастацкая арыгінальнасць “Пахвалы Вітаўту”. Характарыстыка аповесці пра паўстанне “чорнага люду” у Смаленску.

  20. Палітычная канцэпцыя ВКЛ у “Хроніцы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага”. Мастацкі змест і палітычны сэнс легендарных аповесцяў пра паходжанне літоўскай знаці ад рымлян і заснаванне Вільні.

  21. Гераічная гісторыя Вялікага княства Літоўскага ў “Хроніцы Быхаўца”. Наватарскі характар і змест летапісу, ягоная роля ў стварэнні сістэматызаванай гісторыі ВКЛ.

  22. Класічны еўрапейскі Рэнесанс. Паняцце аб Рэнесансе як новай грамадска-эстэтычнай фармацыі ў гісторыі культуры і літаратуры Беларусі ХУІ -- першай паловы ХУІІ ст ст. Мадэльная формула Рэнесансу.

  23. Францішак Скарына -- першадрукар, філосаф, мысліцель, выдатны прадстаўнік беларускай і еўрапейскай рэнесансавай культуры ХУІ стагоддзя. «Біблія руская» як фундамент нацыянальнага Адраджэння.

  24. Ф. Скарына – заснавальнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

  25. Ідэал чалавечай асобы, мадэлі грамадства і дзяржавы ў прадмовах і пасляслоўях Ф.Скарыны да “Бібліі рускай”.

  26. Пытанні маралі, этыкі і эстэтыкі ў прадмовах і пасляслоўях Ф.Скарыны да “Библии Руской”.

  27. Творчая гісторыя “Песні пра зубра” М.Гусоўскага. Асоба і постаць Міколы Гусоўскага -- паэта-патрыёта, воіна і дыпламата ў паэме.

  28. "Песня пра зубра" як узор рэнесансавай лацінамоўнай паэзіі Беларусі ХУІ стагоддзя. Рэнесансавы рэалізм як мастацкая аснова твора.

  29. Вобраз Айчыны ў «Песні пра зубра» М. Гусоўскага. Алегорыя і сімволіка зубра ў паэме.

  30. Вобраз князя Вітаўта і алегорыя “залатога веку” дзяржавы ў паэме М.Гусоўскага “Песня пра зубра”.

  31. Паэма Я.Вісліцкага “Пруская вайна” як узор гераічнага рыцарскага эпасу. Вобраз воіна-беларуса, патрыятычная тэма абароны радзімы ў творы.

  32. Літаратура эпохі позняга Адраджэння. (першая палова ХУІ -- другая палова ХУІІ стст.). Рэфармацыя і контррэфармацыя. Грамадска-філасофская публіцыстыка на старабеларускай мове.

  33. Статуты Літоўскія як помнікі грамадска-палітычнай і юрыдычна-прававой думкі Беларусі ХУІ ст. Ідэі свабоды і прававой дзяржавы ў прадмовах Л.Сапегі да Статута 1588 года.

  34. Рэфармацыя і рэфармацыйная публіцыстыка на Беларусі (агульная характарыстыка).

  35. Сымон Будны – рэфармацыйны дзеяч, мысліцель, публіцыст. Характарыстыка рэлігійных і грамадска-асветніцкіх ідэй і поглядаў пісьменніка (“Катэхізіс”(1562), трактат “Аб свецкай уладзе”(1583).

  36. Рэфармацыйна-асветніцкая дзейнасць В. Цяпінскага. Ідэйны змест і стылявыя асаблівасці прадмовы да “Евангелля”.

  37. Зараджэнне і развіццё сілабічнай паэзіі на Беларусі ( ад Ф.Скарыны да С.Полацкага).

  38. Панегірычная паэзія. Генеалогія жанра, класіфікацыя жанравых форм і іх характарыстыка (на прыкладзе паэзіі Ф.Скарыны, А.Рымшы, С.Рысінскага, Я.К.Пашкевіча, С.Полацкага)

  39. Героіка-эпічная рыцарская паэзія Беларусі і Літвы ХУІ стагоддзя (Я. Вісліцкі, Ф. Градоўскі, А. Рымша, Я. Радван, Г.Пельгрымоўскі).

  40. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Сацыяльна-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове ХУІ ст. і гісторыка-культурныя і палітычныя перадумовы ўзнікнення палемічнай літаратуры.

  41. Літаратурная царкоўная палеміка ва ўмовах падрыхтоўкі Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 года (П.Скарга, Г.Сматрыцкі, В.Суражскі, І.Пацей, С.Зізаній).

  42. Палемічная публіцыстыка пасля Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 года (Х.Філалет, Л.Карповіч, М.Сматрыцкі, А.Філіповіч і інш.)

  43. “Трэнас” М.Сматрыцкага як выдатны ўзор царкоўна-палемічнай публіцыстыкі ХУІІ ст. Вобраз маці – святой праваслаўнай царквы ў творы.

  44. А. Філіповіч – арыгінальны пісьменік-палеміст другой чвэрці ХУІІ ст. Асоба аўтара – палымяннага патрыёта і грамадзяніна ў “Дыярыушы”. Мастацкія і жанравыя асаблівасці твора.

  45. Палітычная сатыра. «Прамова Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча» як сатыра на дзяржаўна-палітычную рэчаіснасць Рэчы Паспалітай.

  46. Гісторыка-мемуарная і эпісталярна-дзённікавая літаратура другой паловы ХУІ—ХУІІ стст. Характарыстыка яе жанравых формаў і асноўных тэндэнцый развіцця.

  47. «Баркулабаўскі летапіс» як хроніка мясцовага жыцця Беларусі ХУІ-пачатку ХУІІ стст. Выява ў ёй асобы аўтара, сцверджанне каштоўнасці прыватнага, індывідуальнага жыцця чалавека ў коле гісторыі і гістарычных падзей.

  48. «Дзённік» Ф.Еўлашоўскага (1546-1619) як мастацкі дакумент нораваў, быту і светапогляду служылай беларускай шляхты ХУІ ст.

  49. «Допісы» Ф. Кміты-Чарнобыльскага як узор грамадска-палітычнага эпісталярыя. Адлюстраванне ў творы вобразаў І. Грознага, С.Баторыя, М.Радзівіла і інш. Назіранні аўтара над менталітэтам ліцьвінаў.

  50. «Успаміны» Я.Цадроўскага. Жанравы сінкрэтызм твора. Спалучэнне ў ім летапіснай хронікі сямейнага жыцця і дзённіка падарожных уражанняў аўтара ад наведвання ім Галандыі, Брытаніі, Францыі.

  51. Літаратура барока. Паняцце аб грамадска-эстэтычнай сутнасці з'явы. Вядучыя прадстаўнікі і тэарэтыкі барока на Беларусі (М.К. Сарбеўскі, Т.Іяўлевіч, А.Белабоцкі, С.Полацкі).

  52. Сімяон Полацкі – буйнейшы прадстаўнік «высокага барока» на Беларусі. Біяграфія і агляд мастацкай творчасці. Роля пісьменніка ва ўзбагачэнні паэтыкі і жанрава-стылістычных форм беларускай паэзіі.

  53. Барокавая песенна-інтымная і філасофская лірыка.

  54. Сацыяльная і антырэлігійная накіраванасць ананімных твораў «Прамова Русіна» і «Другая прамова Русіна».

  55. Школьная драматургія і тэатр. Паняцце аб інтэрмедыі. Камедыйны змест у інтэрмедыях «Селянін, вучань», «Літаратар, селянін, Самахвальскі».

  1. Літаратура эпохі Асветніцтва, яе вядучыя прадстаўнікі, напрамкі, стылі. Паняцце пра эстэтыку класіцызму.

  2. Нясвіжскі тэатр і класіцыстычныя драмы Францішкі Уршулі Радзівіл.

  3. Школьная драматургія і тэатр. Вобраз селяніна ў інтэрмедыях «Селянін на споведзі», «Селянін у касцёле».

  4. «Камедыя» (1787) К.Марашэўскага. Рэалістычныя і асветніцкія тэндэнцыі ў паказе вобраза мужыка.

  5. П'еса М.Цяцерскага «Лекар па прымусу» і яе сувязь з аднаіменнай камедыяй Мальера.

  6. Батлейка на Беларусі і яе сцэнічны рэпертуар («Цар Ірад», «Цар Максіміліян», сатырычная сцэнка «Мацей і доктар шарлатан» і інш.).

  7. Запіскі С.Пільштыновай-Русецкай «Авантуры майго жыцця». Асоба і вобраз аўтаркі. Сувязь твора з традыцыямі еўрапейскага авантурнага рамана.

ПЫТАННІ ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ ТЭСТАЎ

ПА СТАРАБЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ (ХІ-ХУІІІ стст.)

І. ЛІТАРАТУРА НА СТАРАБЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ У ЭПОХУ

КІЕЎСКАЙ РУСІ (Х-ХІІІ СТСТ.)

  1. Якую ролю адыграла культура і мова дрыгавічоў-перасяленцаў у з’яўленні алфавіта (кірыліцы) і пісьменнасці ў паўднёвых і ўсходніх славян?

  2. Напішыце формулу Сярэднявечча. Патлумачце, што такое аскетычны ідэал? У творчасці якіх старабеларускіх пісьменнікаў ён выявіўся найбольш ярка і ўсебакова?

  3. Які мастацкі стыль, характэрны для старабеларускай літаратуры ХІ-ХІІІ стст. Апішыце, што разумеецца як прыгожае ў межах гэтага стылю?

  4. Назавіце тры найбольш спецыфічныя рысы старабеларускай літаратуры ХІ-ХІІ стст. і дайце ім вызначэнне.

  5. Якія полацкія князі ўпамінаюцца ў “Аповесці мінулых гадоў”?

  6. Чаму полацкую князёўну Рагнеду празвалі Гарыславаю? Якія гістарычныя падзеі стаяць за гэтым імем? У якім творы старажытнарускага летапісання яны апісаны?

  7. Каго з старабеларускіх пісьменнікаў ХІІ стагоддзя называлі “другім Златавусным”?

  8. Якімі матывамі (акрамя служэння Богу і хрысціянству) можна вытлумачыць самаахвярную падвіжніцкую дзейнасць Е.Полацкай на ніве асветы, культуры, рэлігіі?

  9. Каго з старабеларускіх пісьменнікаў называюць у ліку магчымых аўтараў “Слова аб палку Ігаравым”?

  10. Назавіце асноўныя кампазіцыйныя часткі твора. Які ўзор культавага дойлідства нагадвае кампазіцыйны план "Слова аб палку Ігаравым"?

  11. Якое дрэва меў на ўвазе старажытны аўтар, калі ва ўступе да “Слова” пісаў: ”Боянъ бо вещий, аще кому хотяше песнь творити, то растекашется мыслию по древу, серымъ вълкомъ по земли, шизымъ орломъ подъ облакы …”?

  12. Хто з славутых полацкіх князёў быў удзельнікам апісанай у “Слове аб палку Ігаравым” бітве на Нямізе? Раскажыце, хто быў удзельнікам тых падзей? Як яны завяршыліся ?

  13. Чым адрозніваюцца апісанні бітвы на Нямізе ў “Аповесці мінулых гадоў” і мастацкі вобраз той самай бітвы ў “Слове аб палку Ігаравым”? Назавіце некалькі асабліва кантрастных несупадаючых дэталяў.

  14. Чаму адзін з герояў “Слова” полацкі князь Усяслаў-Чарадзей так часта параўноўваецца з ваўком? Які сэнс укладваў аўтар у гэтае параўнанне?

  15. Назавіце вядомых перакладчыкаў “Слова аб палку Ігаравым” на сучасную беларускую мову.