- •5. Станаўленне права старажытнай беларусіi яго характарыстыка
- •6. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •7. Грамадскі лад вялікага княства літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст. (да 1569 г.)
- •9. Люблінскі сойм I ўмовы аб'яднання вкл 3 польшчай
- •10. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вялікага княства літоўскага пасля люблінскай уніі
- •11. Крыніцы права феадальнай беларусі
- •13. Статуты вялікага княства літоўскага
- •14. Канстытуцьійнае права ў статутах вкл
- •15. Грамадзянскае права ў статутах вкл
- •16. Крымінальнае права беларусі ў XVI ст.
- •17. Вышэйшыя судовыя органы вялікага княства літоўскага
- •19. Працэсуальнае права вялікага княства літоўскага
- •21. Акт «ураўнаванне правоў вялікага княства I кароны» 1697 г. I «літоўская пастанова» 1700 г.
- •22. Спробы ажыццяўлення рэформ у галіне дзяржаўнага кіравання рэчы паспалітай у другой палове XVIII ст.
- •23. Кароткі агляд права беларусі ў другой палове XVI - XVIII ст.
- •24. Судовыя ўстановы I права беларусі ў канцы XVIII -першай палове XIX ст.
- •25. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання I самакіравання пасля адмены прыгоннага права
- •32. Развіццё права ў беларускай сср у 20-30-я гг. XX ст.
- •31. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне бсср. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
- •28. Абвяшчэнне ссрб. Утварэнне літоўска-беларускай сср
- •27. Першы ўсебеларускі з'езд I абвяшчэнне беларускай народнай рэспублікі
- •33. Канстытуцыі беларускай сср 1927 11937 гг.
- •34. Судовыя органы беларусі
- •35. Землі заходняй беларусі ў складзе польшчы. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •36. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадніi ў час вялікай айчыннай вайны
- •37. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады I кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •39. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады I кіравання бсср у другой палове 40-х - 80-я гг. XX ст.
- •40. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •41. Развіццё права беларускай сср у другой палове 40-х - 80-я гг. XX ст.
- •42. Канстытуцьія бсср 1978 г.
- •44. Кадыфікацыя заканадаўства суверэннай рэспублікі беларусь (90-я гг. XX ст. - пачатак XXI ст.)
- •45. Асноўныя этапы беларуска-расійскай інтэграцыі
9. Люблінскі сойм I ўмовы аб'яднання вкл 3 польшчай
10 студзеня 1569 г. пачаў работу Люблінскі сойм, які працягваўся амаль шэсцьдраматычных месяцаў. Кожны бок ставіў свае ўмовы уніі.
Ліцвінскі праект аб'яднання дзвюх дзяржаў быў такім: агульны ўладар, які захоўваў тытул вялікага князя літоўскага; агульныя соймы вырашаюць толькі справы абедзвюх дзяр-жаў; на Літве працягваюць дзейнічаць свае вальныя соймы і павятовыя соймікі; пры ўладары знаходзіцца і ліцвінская рада, а ў Княстве застаецца вялікакняжацкая рада.
Умовы польскага боку былі наступнымі: Польскае кара-леўства і Вялікае княства Літоўскае злучаюцца ў адну дзяр-жаву з адным уладаром — польскім каралём, якога абіраюць палякі і ліцвіны ў Польшчы, адным соймам, адной агуль-най пячаткай, адным сенатам, адным войскам, адной ма-нетай — словам, ад Княства не павінна застацца і назвы.
Зразумела, што ліцвіны не прынялі польскі праект уніі. Не аднойчы прадстаўнікі Вялікага княства Літоўскага паўтаралі, што яны будуць абараняць сваю дзяржаву, якая не саступае Кароне і другім хрысціянскім краінам. Больш таго, калі паслы Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага за-ключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 са-кавіка 1569 г. пакінулі Люблін.
I тут польскі бок — юрыдычны саюзнік, звязаны з Кня-ствам персанальнай уніяй, — пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ, польскія феадалы дамагліся ад Жыгімонта Аўгуста здрады інтарэсам Княства. Апошняя заключалася ў тым, што кароль польскі і вялікі князь літоўскі 5 сакавіка 1569 г. выдалі незаконны акт аб аддзяленні ад Вялікага княства Літоўскага Падляшскай зямлі (ваяводства) з гарадамі Драгічынам, Мельнікам, Бельскам і інш. і далучэнні яе да Польшчы. Феадалам і службовым асобам Падляшша было загадана пад страхам канфіскацыі маёмасці прысягнуць на вернасць Кароне. Калі гэты захопніцкі акт не атрымаў на-лежнага адпору, Жыгімонт Аўгуст далучыў да Польшчы і ўкраінскія землі — Валынь, Падолле і Кіеўшчыну. 3 юры-
дычнага боку акты аб далучэнні беларускіх і ўкраінскіх зя-мельда Польшчы былі незаконныя і належала лічыць, што яны не маюць сілы. Паводле заканадаўства Вялікага княст-ва Літоўскага вялікі князь, уступаючы на прастол, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць згодна з дзяржаўнымі законамі. Адпаведна з параграфамі 12 і 15 прывілея 1492 г. і артыкуламі 1,2, 12 раздела II Статута ВКЛ 1566 г. вялікі князь не меў права памяншаць тэрыторыю дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты без згоды рады і сойма. У арты-куле 4 таго ж раздзела проста ўстанаўлівалася забарона выдаваць прывілеі, якія парушаюдь нормы Статута.
Таму акты аб аддзяленні ўкраінскіх і заходняй часткі беларускіх зямель, выдадзеныя ў Любліне, належала прыз-наць несапраўднымі. Апошняя выснова пацвярджаецца і граматай Жыгімонта Аўгуста ад 21 снежня 1568 г., дзе ён кляўся захоўваць старыя законы і звычаі і не парушаць тэ-рытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. Дакументы аб аддзя-ленні зямель не былі замацаваныя пячаткай Княства, што таксама рабіла іх несапраўднымі. Але мы павінны адзна-чыць: нягледзячы на незаконныя акты па далучэнню част-кі зямель ВКЛ да Кароны, сітуацыя складалася такая, што вялікакняжацкі ўрад не мог ісці на ваенны канфлікт з Польшчай перш за ўсё таму, што на значнай частцы Кня-ства гаспадарыла маскоўскае войска і самастойна весці вай-ну ў яго не было сілы. У такім становішчы прадстаўнікі ВКЛ вымушаны былі вярнуцца за стол перамоў з Польш-чай. Агульны сойм зноў распачаў работу.
1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі.
Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілея-дагавора. Галоўная ідэя прывілея зафіксавана ў яго трэцім параграфе: «3 гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабой адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абод-ва народы ўз'ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву».
Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сойм, які мог збірацца на тэрыторыі Польшчы. Асобных соймаў як для Кароны, так і для Княства не прадугледжвалася. Манарх ба-чыўся агульным: «над абодвума народамі будзе панаваць адзін кароль, абіраемы супольнымі галасамі Польшчы і Літвы».
Аднак трэба заўважыць, што тытул вялікага князя за-хоўваўся. Так, у зацверджаным акце гаворыцца: «...Новы
гаспадар пры выбранні і каранапыі павінен аб'яўляцца каралём Польскім, вялікім князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Жмудскім, Кіеўскім, Валынскім, Падляшскім, Інфляндскім... Выбранне і ўзвядзенне князя на прастол Вялікага княства Літоўскага, якое да гэтага часу право-дзілася асобна, павінна спыніцца»1.
Выключнада кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў аднаго з бакоў, павінны былі быць скасаваны. Акт засяроджваў увагу на прынцыпо-вым для польскага боку пытанні: Статуты і ўсе якія бы то ні былі пастановы, ухваленыя ў Літве супраць польскага народа па пытаннях аб набыцці і валоданні палякамі ма-ёнткаў у Літве, надалей не павінны былі дзейнічаць. Даз-валялася набываць маёнткі і валодаць імі палякам у Літве, а літоўцам у Польшчы.
Такім чынам, Люблінскі акт павінен быў выклікаць і некаторыя змены ў заканадаўстве Княства. Разам з тым Княству Люблінскім актам не адводзілася роля польскай ка-ланіяльнай ускраіны. Тут захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, асобнае ад Польшчы заканадаўства і судовая ар-ганізацыя, назва дзяржавы «Вялікае княства Літоўскае» і дзяржаўная пячатка, а таксама войска.
'Днешшк Люблннского сойма 1569 г. СПб., 1869. С. 725-728.