Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский - История Гос-ва и права Бел.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
5.75 Mб
Скачать

11. Крыніцы права феадальнай беларусі

Вывучэнне прававой культуры Беларусі паказвае, што яе развіццё вызначалася паступовым пераходам ад звычаё-вага да пісанага права. Прыкладна ў XV ст. пісанае права становіцца асноўнай крыніцай права на тэрыторыі Бела-русі. У ім многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, соймавых пас-таноў, прывілеяў, статутаў і іншых прававых актаў.

Мэтазгодна пачынаць разгляд крыніц беларускага феа-дальнага права з характарыстыкі агульнадзяржаўных (зем-скіх), абласных, гарадскіх і валасных грамат (прывілеяў), якія ў дзяржаўна-прававым жыцці Вялікага княства Літоўскага мелі асабліва важнае значэнне.

Земскія прывілеі звычайна выдаваліся пры ўступленні новага князя на прастол або пасля якіх-небудзь важных падзей у жыцці дзяржавы. Гэтыя прывілеі дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і былі абавязковыя для выканання ўсімі жыхарамі дзяржавы, у тым ліку і службовымі асобамі. У названых прывілеях змяшчаліся нормы крымінальнага, грамадзянскага, канстытуцыйнага права, у іх закраналіся толькі асноўныя палажэнні і прынцыпы гэтых галін права. Напрыклад, агульныя прынцыпы крымінальнай адказ-насці, асноўныя палажэнні права ўласнасці, спадчынна-га, абавязацельнага права і г. д.

Першымі земскімі прывілеямі лічыліся тры прывілеі, вы-дадзеныя ў 1387 г. вялікім князем Ягайлам пасля заключэння з Польшчай Крэўскай уніі (1385).

Выданнем прывілея ад 7 снежня 1506 г. практычна за-вяршыўся першы этап развіцця беларускага дзяржаўнага права ў форме прывілеяў, бо наступныя, выдадзеныя ў 1529, 1547 і 1551 гг., у асноўным пацвярджалі законнасць ранейшых прывілеяў і паўтаралі іх.

Пасля выдання Статута 1529 г. галоўнае значэнне ў раз-віцці права належыць не прывілеям, хаця і яны працягвалі выдавацца, а статутам і соймавым пастановам.

У разглядаемы перыяд земскія прывілеі ў сваёй сукупнас-ці ўяўлялі сабой асноўныя законы дзяржавы, гэта значыць

складалі своеасаблівую канстытуцыю, у якой былі зама-цаваныя асноўныя палажэнні канстытуцыйнага і іншых галін права.

Абласныя граматы (прывілеі) даваліся землям Беларусі, якія ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага і захоўвалі свае аўтаномныя правы. Таму выдача абласных прывілеяў, напрыклад Полацкай і Віцебскай землям, ставіла сваёй мэтай юрыдычна замацаваць аўтаномныя правы тых ці іншых тэрыторый, абмежаваць уладу вялікага князя і яго адміністрацыі. Аўтаномны характар земляў, якія атрымалі прывілеі, праяўляўся ў заканадаўчым замацаванні норм мясцовага звычаёвага права, права на мясцовы суд і орга-ны кіравання, права на забеспячэнне аховы маёмасных і асабістых правоў насельніцтва і г. д.

Першапачатковыя тэксты земскіх прывілеяў да нас не дайшлі, але пры ўступленні на прастол новага князя ці пры парушэнні ўстаноўленых граматамі норм выдаваліся пацвярд-жаючыя прывілеі тым землям, якія мелі іх раней. Гэтыя прывілеі ўтрымлівалі нормы раней выдадзеных прывілеяў.

Такім чынам, выдача абласных прывілеяў і іх пацвярд-жэнне мелі дзяржаўна-прававы характар, бо сама наяўнасць гэтых прывілеяў сведчыла аб асаблівым становішчы дадзе-най зямлі ў Вялікім княстве Літоўскім, яе адасобленасці і непадзельнай цэласнасці.

Валасныя прывілеі выдаваліся, як правіла, па хадайніцтву жыхароў той ці іншай воласці з мэтай абароны іх інтарэсаў ад самавольства адміністрацыі. Але ж мы павінны адзна-чыць, што, выдаючы валасныя граматы і тым самым аб-мяжоўваючы ўладу службовых асоб, вялікі князь у першую чаргу бараніў інтарэсы не насельніцтва, а дзяржаўнага скар-бу, бо са збяднелых сялян немагчыма было б збіраць па-даткі. Таму змест валасных прывілеяў у асноўным забяс-печваў юрыдычнае замацаванне павіннасцей і некаторыя правы жыхароў воласці, у тым ліку права выбару стар-ца — прадстаўніка сялянскай мясцовай адміністрацыі.

Валасныя прывілеі цікавыя і тым, што ў іх змяшча-юцца шматлікія водгукі яшчэ больш старажытных права-вых звычаяў.

Аналіз абласных і валасных грамат дазваляе зрабіць вы-вад аб тым, што асноўнай крыніцай права гэтых дакумен-таў было мясцовае звычаёвае права.

Да спецыяльных актаў, якія выдаваліся толькі для гарад-жан, трэба аднесці: прывілеі на магдэбургскае права; прывілеі, што выдаваліся ў сувязі з цяжкім становішчам жыхароў горада, якое магло быць выклікана стыхійнымі бедствамі (пажарам, паводкай, ваеннымі дзеяннямі), а таксама самавольствам адміністрацыі; прывілеі, што вы-даваліся з мэтай развіцця горада і прыцягнення ў яго но-вых жыхароў.

Да прыкладу, граматы на магдэбурскае права на праця-гу XV і XVI стст. былі выдадзены ўсім буйным гарадам Бе-ларусі, а таксама многім мястэчкам. Грамата давалася га-радам вярхоўнай ўладай ВКЛ або (прыватнаўласніцкім га-радам) уладальнікам горада. У абодвух выпадках гэты прывілей выконваў ролю юрыдычнага акта на самакіраван-не горада, спрыяў саслоўнай кансалідацыі гараджан, вы-зваляў іх ад феадальнай залежнасці.

Першаступеннае значэнне ў граматах надавалася нор-мам, што ўстанаўлівалі парадак утварэння і кампетэнцыю гарадскіх органаў кіравання. У прыватнасці, ва ўсіх грама-тах змяшчаліся ўказанні аб вызваленні гараджан ад улады і суда ваявод, стараст і іншых службовых асоб агульнага кіравання і аб перадачы ўладных паўнамоцтваў у рукі гарад-скога войта, бурмістраў, радцаў (дарадчыкаў) і лаўнікаў (за-сядацеляў). Войта прызначаў на пасаду вялікі князь ці феадал або выбірала насельніцтва з заможных шляхціцаў ці мяшчан. Раду, якая складалася з радцаў і лаўнікаў, выбіралі з ліку купцоў, заможных майстроў, цэхмістраў. Узначальваў раду выбарны бурмістр (ці бурмістры). Паўнамоцтвы войта і бурмістра ў розных гарадах не былі аднолькавыя.

12. СУДЗЕБНІК КАЗІМІРА 1468 г.

Пашырэнне і колькаснае павелічэнне заканадаўчых ак-таў па розных пытаннях сацыяльна-эканамічнага і палітыч-нага жыцця краіны выклікала патрэбу ў сістэматызацыі і кадыфікацыі бягучага прававога матэрыялу.

Першай спробай сістэматызацыі норм права ў агуль-надзяржаўным маштабе з'явіўся Судзебнік Казіміра 1468 г. Ён быў невялікім па аб'ёму і аб'ядноўваў нормы крымінальнага, адміністрацыйнага і працэсуальнага права. Рукапісны тэкст Судзебніка не быў падзелены на артыку-лы. Толькі пры публікацыі яго падзялілі на 25 артыкулаў. Гэта дзяленне захавана і ў сучаснай гісторыка-прававой літаратуры. Ён, як большасць заканадаўчых актаў Вялікага княства Літоўскага, быў напісаны на старабеларускай мове.

Акрамя абагульнення бягучага заканадаўства, норм мяс-цовага звычаёвага права і судовай практыкі па названых галінах права Судзебнік увёў шэраг новых прынцыпаў і падыходаў дзяржавы да пакарання злачынцаў. Напрыклад, Судзебнік устанаўліваў адзіныя для ўсёй дзяржавы віды па-каранняў за злачынствы супраць феадальнай уласнасці, абмяжоўваў адказнасць жонкі і дзяцей за злачынствы мужа і бацькі. Тым самым у Судзебніку атрымала замацаванне ідэя індывідуалізацыі пакарання. Новым было і вызна-чэнне злачынства як супрацьпраўнага дзеяння. Быў ус-таноўлены новы прынцып вызвалення ад крымінальнай адказнасці дзяцей да сямігадовага ўзросту. У прыватнасці, уводзілася прававая норма, якая забараняла перадаваць пацярпеўшаму дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў.

У Судзебніку ўпершыню змешчаны артыкул, які пра-дугледжваў аналогію закону.

Выявіўся ў Судзебніку і новы погляд на мэты пакаран-ня. Так, у ім упершыню атрымала заканадаўчае замацаван-не «запалохванне» як адна з асноўныў мэт пакарання ў феадальным праве, хаця не выключаліся і маёмасныя кам-пенсацыі. Забаранялася вызваляць злачынца ад кары. Па-водле звычаёвага права, злачынец, які быў асуджаны да смяротнай кары, мог адкупіцца або быць перададзены ў няволю пацярпеўшаму ці яго блізкім.

Судзебнік прадугледжваў пакаранне смерцю асоб, якія садзейнічалі ўцёкам чэлядзі нявольнай і феадальна-залеж-ных сялян ад сваіх паноў. Прадугледжвалася таксама пака-ранне за захоп чужых зямель феадаламі, за іх міжусобіцы і зямельныя спрэчкі. Судзебнік абавязваў усіх жыхароў тры-маць у належным стане дарогі і масты.

Такім чынам, выданнем у 1468 г. Судзебніка быў па-кладзены пачатак новаму этапу ў развіцці прававой тэорыі і практыкі заканадаўчай дзейнасці дзяржаўных органаў, з'яўленню новых прынцыпаў сістэматызацыі і кадыфікацыі феадальнага права, што завяршылася выданнем Статутаў Вялікага княства Літоўскага.