Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С.В.Зыгмантович ОРГАНИЗАЦИЯ И ТЕХНОЛОГИИ БИБЛИО...doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

С.В.ЗЫГМАНТОВІЧ

АРГАНІЗАЦЫЯ І ТЭХНАЛОГІЯ

БІБЛІЯГРАФІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Дапушчана Міністэрствам адукацыі

Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка

для студэнтаў спецыяльнасці

«бібліятэказнаўства і бібліяграфія» ўстаноў,

якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі

Мінск 2006

УДК 025.5

ББК 78.58я7

З 96

Рэцэнзенты

С.І.Івашчанка, галоўны бібліёграф даведачна-інфарма­цый­нага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь;

Л.І.Ракавецкая, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Беларускага інстытута праблем культуры;

В.І.Саітава, дацэнт кафедры гісторыі і тэорыі інфарма­цыйна-дакументных камунікацый, кандыдат педагагічных навук БДУ культуры і мастацтваў.

Зыгмантовіч, С.В.

З96

Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці:

вучэб. дапам. – Мн.:БДУ культуры і мастацтваў, 2006. – 325с.

ISBN 985-6798-04-3.

Вучэбны дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці з аднайменнай тыпавой праграмай курса. У ім раскрываюцца пытанні арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у розных тыпах бібліятэк, а таксама тэхналагічныя і метадычныя асаблівасці асноўных кірункаў бібліяграфічнай практычнай дзейнасці.

Прызначаны студэнтам факультэтаў інфармацыйна-даку­ментных камунікацый ВНУ. Можа быць карысным для выкладчыкаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, су- працоўнікаў, якія выконваюць бібліяграфічныя функцыі ў сістэме інфармацыйна-дакументных камунікацый.

ББК 78.58я7

ISBN 985-6798-04-3 © С.В.Зыгмантовіч, 2006

© Вокладка Л.А.Малахавай

ЗМЕСТ

ПРАДМОВА ..................................................................................

Раздзел I. АРГАНІЗАЦЫЙНЫЯ ПЫТАННІ БІБЛІЯГРА­ФІЧ­НАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ....................................................................

Глава 1. Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь .............................................................................

1.1. Бібліяграфічная дзейнасць: азначэнне і асноўныя напрамкі ...................................................................................................

1.2.Бібліяграфічная дзейнасць: арганізацыя, методыка і тэхналогія ............................................................................................

1.3. Агульныя пытанні арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці

1.4. Цэнтры бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

1.5. Узаемадзеянне цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь ................................................................................

1.6. Узаемадзеянне цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці Беларусі з замежнымі ўстановамі і арганізацыямі ..................................

Глава 2. Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці ў біблія­тэцы .....................................................................................................

2.1. Агульныя пытанні арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы .........................................................................................

2.2. Асаблівасці арганізацыйна-функцыянальнай структуры біблія­графічнай службы бібліятэк розных тыпаў ...........................

2.3. Бібліяграфічнае падраздзяленне бібліятэкі і яго асноўныя функцыі ...............................................................................................

2.4. Бібліяграфічныя працэсы ў небібліяграфічных падраздзяленнях бібліятэкі ................................................................................

Раздзел II. ДАВЕДАЧНА-БІБЛІЯГРАФІЧНЫ АПАРАТ БІБЛІЯТЭКІ ......................................................................................

Глава 3. Агульныя пытанні арганізацыі ДБА бібліятэкі ....

3.1. Азначэнне, функцыі, уласцівасці, прынцыпы і метадычныя патрабаванні да арганізацыі ДБА ..............................................

3.2. Структура ДБА і задачы бібліятэк па яго развіцці ..............

Глава 4. Сістэма каталогаў і картатэк бібліятэкі .................

4.1. Каталогі бібліятэкі ..................................................................

4.2. Картатэкі і базы даных бібліятэкі .........................................

4.3. Пошукавыя сістэмы ў інтэрнеце ...........................................

Глава 5. Даведачна-бібліяграфічны фонд (ДБФ) бібліятэкі

5.1. Азначэнне, структура, камплектаванне і арганізацыя ДБФ у бібліятэках ........................................................................................

5.2. Афіцыйныя дакументы і БД прававой інфармацыі ў ДБФ бібліятэкі .............................................................................................

5.3. Даведачныя выданні і фактаграфічныя БД у ДБФ бібліятэкі .............................................................................................

5.4. Даведачныя рэсурсы ў інтэрнеце .........................................

5.5. Бібліяграфічныя крыніцы ў ДБФ бібліятэкі ........................

5.6. Крыніцы бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі ў ДБФ бібліятэкі .............................................................................................

5.7. Крыніцы агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі ў ДБФ бібліятэкі .............................................................................................

5.8. Крыніцы масавай бібліяграфічнай інфармацыі ў ДБФ бібліятэкі .............................................................................................

5.9. Крыніцы навукова-дапаможнай бібліяграфіі ў ДБФ бібліятэкі .............................................................................................

5.10. Бібліяграфічныя базы даных у ДБФ бібліятэкі .................

5.11. Крыніцы папулярнай бібліяграфіі ў ДБФ бібліятэкі ........

5.12. Бібліяграфічныя рэсурсы ў інтэрнеце ................................

5.13. Паказальнікі бібліяграфічных дапаможнікаў у ДБФ бібліятэкі .............................................................................................

5.14. Фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў....

Раздзел III. АРГАНІЗАЦЫЯ, ТЭХНАЛОГІЯ І МЕТОДЫКА ПАДРЫХТОЎКІ БІБЛІЯГРАФІЧНЫХ ДАПАМОЖ­НІКАЎ .................................................................................................

Глава 6. Тэхналогія і методыка падрыхтоўкі бібліягра­фічных дапаможнікаў: агульныя пытанні ..................................

6.1. Тэхналагічная характарыстыка падрыхтоўчага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў .......................................

6.2. Тэхналагічная характарыстыка аналітычнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў ..............................................

6.3. Тэхналагічная характарыстыка сінтэтычнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў ..............................................

6.4. Тэхналагічная характарыстыка заключнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў ..............................................

6.5. Тэхналогія падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі ..........................................

Раздзел IV. АРГАНІЗАЦЫЯ, ТЭХНАЛОГІЯ І МЕТОДЫКА БІБЛІЯГРАФІЧНАГА АБСЛУГОЎВАННЯ .......................

Глава 7. Спажыўцы бібліяграфічнай інфармацыі і асноў­ныя метады вывучэння іх інфармацыйных патрэбнасцей ......

7.1. Паняцце і сутнасць інфармацыйных патрэбнасцей ............

7.2. Метады вывучэння інфармацыйных патрэбнасцей ............

7.3. Асноўныя групы спажыўцоў бібліяграфічнай інфарма­цыі ў бібліятэках розных тыпаў і асаблівасці іх інфармацыйных па- трэбнасцей ...........................................................................................

Глава 8. Бібліяграфічнае абслугоўванне: агульныя пытанні ....................................................................................................

8.1. Масавыя формы бібліяграфічнага інфармавання ................

8.2. Дыферэнцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне.............

8.3.Дыферэнцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне з выкарыстаннем аўтаматызаваных тэхналогій ......................................

Глава 9. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне: агульныя пытанні ............................................................................

9.1. Тэхналогія даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання .....

9.2. Асаблівасці выканання розных тыпаў даведак ..................

9.3. Аўтаматызаваная тэхналогія даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання .....................................................................................

9.4. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне з выкарыстаннем сродкаў інтэрнета ........................................................................

Раздзел V. ФАРМІРАВАННЕ БІБЛІЯГРАФІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ СПАЖЫЎЦОЎ ІНФАРМАЦЫІ ...........................

Глава 10. Агульныя пытанні фарміравання біблія­графічнай культуры спажыўцоў інфармацыі ............................

10.1. Формы фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі ............................................................................

10.2. Асаблівасці фарміравання бібліяграфічнай культуры асобных груп спажыўцоў інфармацыі ..............................................

ЛІТАРАТУРА ...............................................................................

6

9

9

9

11

14

18

29

38

45

45

48

56

64

67

67

67

73

77

78

81

93

107

107

114

118

124

126

127

140

155

159

177

184

190

196

209

213

213

215

219

225

229

234

241

241

241

244

246

249

250

255

261

263

268

272

278

284

296

296

309

317

321

Прадмова

Дзейнасць суб’ектаў сістэмы інфармацыйна-дакументных камунікацый накіравана на дасягненне дзвюх асноўных мэт – рэалізацыю правоў чалавека на свабодны доступ да ведаў і інфармацыі і захаванне назапашанай культурнай спадчыны краіны. Імкненне Беларусі да ўваходжання ў інфармацыйнае грамадства, сацыяльна-палітычныя і эканамічныя пераўтварэнні, што адбываюцца ў краіне, прынцыпова мяняюць ролю бібліятэк, цэнтраў інфармацыі, музеяў, архіваў, іншых культурна-інфармацыйных устаноў у развіцці грамадства, абумоўліваюць іх тэхнічную мадэрнізацыю, пераход на новыя інфармацыйныя тэхналогіі, развіццё інтэграцыйных працэсаў. Усе гэтыя інавацыйныя працэсы ўплываюць і на бібліяграфічную дзейнасць суб’ектаў сістэмы інфармацыйна-дакументных камунікацый, якая сваімі сродкамі спрыяе больш эфектыўнаму і якаснаму дасягненню пастаўленых перад імі мэт.

Функцыянаванне бібліяграфічнай інфармацыі ў грамадстве вывучаецца ў межах цыкла спецыяльных бібліягра­фазнаўчых дысцыплін, адной з якіх з’яўляецца “Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці”. Мэта курса “Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці” – даць студэнтам глыбокія веды па арганізацыйных, тэхналагічных, метадычных пытаннях бібліяграфічнай практычнай дзейнасці, ажыццяўляемай пераважна ў бібліятэках; сфарміраваць уменні і навыкі рэалізацыі асноўных кірункаў бібліягра­фічнай дзейнасці, такіх як стварэнне даведачна-біблія­графічнага апарату, падрыхтоўка бібліяграфічных дапаможнікаў як у традыцыйнай форме, так і бібліяграфічных баз даных, задавальненне інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў у працэсах бібліяграфічнага інфармавання і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання, фарміраванне біблія­графічнай культуры спажыўцоў інфармацыі, кіраванне бібліяграфічнай дзейнасцю.

Вучэбны дапаможнік па названым курсе падрыхтаваны ў адпаведнасці з тыпавой праграмай; у ім адлюстраваны ўсе раздзелы, акрамя раздзела “Кіраванне бібліяграфічнай дзейнасцю”, якому будзе прысвечана самастойнае выданне.

У працэсе вывучэння курса студэнты атрымліваюць уяўленні аб:

– асноўных цэнтрах бібліяграфічнай дзейнасці і асаблі­васцях выканання імі бібліяграфічных функцый у адпаведнасці з іх месцам і роляй у сферы інфармацыйна-дакумент­ных камунікацый грамадства;

– кірунках узаемадзеяння цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці ў новых умовах выкарыстання аўтаматызаваных інфармацыйных тэхналогій, стварэння карпаратыўных сетак;

– асаблівасцях структуры бібліяграфічнай службы цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці, у першую чаргу бібліятэк розных тыпаў;

– складзе даведачна-бібліяграфічнага апарату як асноўнай базы бібліяграфічнай дзейнасці;

– тэхналогіі выканання розных кірункаў бібліяграфічнай дзейнасці як у традыцыйным, так і ў аўтаматызаваным рэжыме.

Акрамя сказанага, студэнты набываюць уменні і навыкі бібліяграфавання, бібліяграфічнага абслугоўвання, фарміра­вання бібліяграфічнай культуры карыстальнікаў інфармацыі.

Вучэбны дапаможнік “Арганізацыя і тэхналогія біблія­графічнай дзейнасці" падрыхтаваны з улікам традыцый выкладання гэтай дысцыпліны, якая ўпершыню была ўключана ў вучэбныя планы бібліятэчных факультэтаў з 1983 г. і па якой у 1990 г. быў падрыхтаваны першы падручнік “Библио­графическая работа в библиотеке: организация и методика” (пад рэд. А.П.Коршунава). У 2004 г. адбылося другое выданне падручніка пад назвай “Библиографическая деятельность библиотеки: организация, управление, технология» (аўтар Д.Я.Кагаткоў). У адрозненне ад названых падручнікаў у нашым вучэбным дапаможніку разглядаюцца пытанні арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, узаемадзеяння бібліяграфічных цэнтраў як у краіне, так і з замежнымі цэнтрамі. У аснове курса – сучасны стан біблія­графічнага забеспячэння дзейнасці цэнтраў інфарма­цыйна-дакументных камунікацый Рэспублікі Беларусь, асаблівасці арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці ў біблія­тэках краіны, назапашаныя тэхнолага-метадычныя веды, якія выкарыстоўваюцца ў дзейнасці бібліяграфічных цэнтраў Беларусі.

У дапаможніку знайшлі адлюстраванне тыя змены ў канцэптуальных падыходах да арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці, сродкаў яе ажыццяўлення, тэхналогій, якія выкліканы сацыякультурнымі, эканамічнымі і тэхнічнымі пераўтварэн­нямі, што адбываюцца ў краіне.

Развіццё сучасных бібліятэк звязана з узмацненнем іх інфармацыйнай функцыі, пераходам ад стратэгіі валодання дакументнымі рэсурсамі да стратэгіі забеспячэння доступу да інфармацыйных рэсурсаў. Сучасныя бібліятэкі ў тэхнічных адносінах становяцца так званымі “гібрыднымі бібліятэкамі”, гэта значыць бібліятэкамі, якія спалучаюць традыцыйныя бібліятэчныя і камп’ютэрныя тэхналогіі і працуюць у аднолькавай ступені з крыніцамі інфармацыі як у традыцыйнай, так і электроннай формах. У сувязі з гэтым у вучэбным дапаможніку пры асвятленні пытанняў, звязаных з фарміраваннем і выкарыстаннем ДБА, разглядаюцца інфармацыйныя рэсурсы трох узроўняў: традыцыйныя карткавыя і друкаваныя выданні, лакальныя электронныя рэсурсы на матэрыяльных носьбітах і аддаленыя электронныя інфармацыйныя рэсурсы. Пытанні тэхналогіі бібліяграфічных працэсаў, кірункаў бібліяграфічнай дзейнасці раскрываюцца як ва ўмовах выкарыстання традыцыйнай тэхналогіі, так і аўтаматызаванай. Тэндэнцыя да больш цеснай інтэграцыі бібліятэк і каардынацыі іх дзейнасці знаходзіць адлюстраванне ў працэсах фарміравання размеркаванага ДБА краіны, рэгіёна і ў той жа час стварэння зводных частак ДБА, якія павінны спрыяць рацыяналізацыі бібліяграфічнай працы і больш поўнаму задавальненню інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў незалежна ад месца іх пражывання.

Сёння пытанні бібліяграфічнай практычнай дзейнасці, якія ажыццяўляцца ў новых умовах, да канца не асэнсаваны, і многія бібліятэкі, інфармацыйныя цэнтры ў працэсе творчай дзейнасці прапануюць цікавыя метадычныя падыходы, звязаныя з фарміраваннем асобных частак ДБА, бібліягра­фаваннем электронных дакументаў і інтэрнет-рэсурсаў, стварэннем разнастайных крыніц бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыі, правядзеннем работы па фарміраванні бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі, што таксама знайшло адлюстраванне ў дапаможніку.

Раздзел I

АРГАНІЗАЦЫЙНЫЯ ПЫТАННІ

БІБЛІЯГРАФІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ