Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С.В.Зыгмантович ОРГАНИЗАЦИЯ И ТЕХНОЛОГИИ БИБЛИО...doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

10.2. Асаблівасці фарміравання бібліяграфічнай культуры асобных груп спажыўцоў інфармацыі

Работу па фарміраванні бібліяграфічнай культуры школь­нікаў ажыццяўляюць сёння школьныя, дзіцячыя і масавыя бібліятэкі сумесна з настаўнікамі школ. Арганізатарам гэтай работы ў раёне выступае дзіцячая бібліятэка, якая складае графік правядзення заняткаў, ажыццяўляе кантроль за яго выкананнем, каардынуе дзейнасць дзіцячых, школьных і масавых бібліятэк, ажыццяўляе метадычную дапамогу ў правядзенні гэтай работы, праводзіць працу з адміністрацыяй школ і настаўнікамі.

Да цяперашняга часу бібліятэчныя работнікі выкарыстоўваюць трэцяе выданне праграмы, якая падрыхтавана ў выглядзе практычнага дапаможніка "Библиотечно-библио­графические знания – школьникам" (1989) і прадугледжвае фарміраванне ў школьнікаў кнігазнаўчых ведаў, развіццё навыкаў самастойнай работы з кнігай, знаёмства з бібліятэкамі, іх асаблівасцямі, структурай ДБА, набыццё ўменняў карыстацца фондам бібліятэк і ДБА, весці самастойны пошук і выбіраюць кнігі з дапамогай яго розных частак, прымяняць бібліятэчна-бібліяграфічныя веды пры выкананні розных даручэнняў. Безумоўна, што сёння праграма бібліяграфічнай падрыхтоўкі школьнікаў патрабуе актуалізацыі, ўвядзення новых тэм.

Што тычыцца асноўных формаў правядзення заняткаў, то іх выбар залежыць ад ўзросту школьнікаў. Для малодшых школьнікаў праводзяцца ўрокі пазакласнага чытання, на якіх настаўнікі-славеснікі побач з аналізам мастацкіх твораў вырашаюць задачу выхавання чытацкіх навыкаў; школьныя бібліятэкі праводзяць экскурсіі, гутаркі, тэатралізаваныя заняткі, шырока выкарыстоўваюць гульнёвыя формы – гульні-вандроўкі па кнігах, ДБА. Для школьнікаў старшых класаў праводзяцца ўрокі (бібліятэчныя, камп'ютэрнай пісьменнасці, бібліятэчна-камп'ютэрныя), практычныя заняткі, інфарма­цыйныя дзелавыя гульні, інфарміны, вечары пытанняў і адказаў, гульні тыпу КВЗ "Што, дзе, калі?", экскурсіі, прэзентацыі БД, CD-ROM дыскаў. У дзіцячых бібліятэках ствараюцца класы па навучанні школьнікаў рабоце на персанальных камп'ютэрах і выкарыстанні электронных сродкаў інфар­мацыі.

Між тым, нягледзячы на назапашаны вопыт работы бібліятэк, яшчэ застаецца шмат праблем: уключэнне ў якасці абавязковага курса "Інфармацыйная культура школьніка" ў вучэбныя планы агульнаадукацыйных школ, распрацоўка новых праграм навучання школьнікаў, падрыхтоўка школьных бібліятэкараў да правядзення гэтай работы, каардынацыя дзейнасці бібліятэк, настаўнікаў (у тым ліку і выкладчыкаў школьнага курса "Інфарматыка") па фарміраванні інфарма­цыйнай, бібліяграфічнай культуры школьнікаў.

Фарміраванне бібліяграфічнай культуры студэнтаў ажыц­цяўляецца ў працэсе арганізаванага навучання: на лекцыях, практычных, семінарскіх занятках пры выкладанні курсаў "Асновы бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў", "Асновы біб­ліятэчна-бібліяграфічных ведаў і інфарматыкі", "Уводзіны ў спецыяльнасць", а ў апошні час у асобных ВНУ пачаў уводзіцца курс "Інфармацыйная культура спецыяліста". Змест, напаўняльнасць гэтых курсаў, як і колькасць адведзеных гадзін на іх выкладанне, розная ў розных ВНУ. У сувязі з названымі ў пачатку дадзенага раздзела аб'ектыўнымі фактарамі і вопытам іншых краін СНД мяркуецца, што і ў ВНУ нашай краіны паступова будзе ўведзены ў якасці абавязковага курс "Інфармацыйная культура спецыяліста". Праграмы выкладання гэтага курса прапануецца будаваць з улікам блочна-модульнага прынцыпу стварэння інварыянтнай часткі курса, аднолькавай для студэнтаў усіх спецыялізацый. У гэтую частку можна ўключыць пытанні, звязаныя з разглядам прыроды і сутнасці інфармацыі, яе асноўных характарыстык, формаў існавання і грамадскіх функцый; пытанні, прысвечаныя інфармацыйнай палітыцы сучаснага грамадства, псіхафі­зіялагічным асаблівасцям інфармацыйнага ўзаемадзеяння, маральна-этычным нормам у сістэме інфармацыйных камунікацый. У рамках зменнай часткі курса павінна вывучацца спецыфіка канкрэтнага галіновага інфаасяроддзя, прапануецца ўдзяліць увагу характарыстыцы галіновых інфарма­цыйных рэсурсаў і сістэм, сучасных інфармацыйных тэхналогій пошуку, выкарыстання і распаўсюджання інфармацыі з улікам профілю падрыхтоўкі спецыялістаў і ўзаемадзеяння іх з галіновымі ІПС.

Бібліятэкі ВНУ выкарыстоўваюць разнастайныя формы фарміравання бібліяграфічнай культуры студэнтаў у выгля- дзе спецыяльных бібліятэчных мерапрыемстваў: праводзяць дні першакурсніка, дні дыпломніка, дні бібліяграфіі, дні дапаможнікаў, выставы, арганізоўваюць куткі ў дапамогу самастойнай рабоце студэнтаў, выкарыстоўваюць іншыя формы нагляднай, друкаванай, вуснай, электроннай перадачы інфармацыі. Некаторыя бібліятэкі ВНУ, у прыватнасці навуковая бібліятэка БДПА, стварылі ў структуры даведачна-бібліяграфічнага аддзела спецыяльны сектар па арганізацыі і правядзенні бібліятэчна-бібліяграфічных заняткаў.

Работа бібліятэк па фарміраванні інфармацыйнай, біблія­графічнай культуры спецыялістаў ажыццяўляецца прафіля­вана ў залежнасці ад сферы дзейнасці спецыялістаў, галіно­вай прыналежнасці, узроўню інфармацыйнай падрыхтоўкі, іх гатоўнасці працягваць сваё інфармацыйнае навучанне. Праводзяць гэтую работу, як правіла, навуковыя бібліятэкі, а таксама навукова-тэхнічныя і спецыяльныя па месцы работы ці вучобы спецыялістаў. Трэба адзначыць, што (паводле даных сацыялагічных даследаванняў буйнейшых бібліятэк Расіі, Беларусі) каля 80 % спецыялістаў–чытачоў бібліятэк – рэгулярна звяртаюцца за дапамогай да бібліёграфаў, 60 % – асэнсоўваюць неабходнасць і гатовыя працягваць сваё інфарма­цыйнае навучанне. Навыкамі камп'ютэрнай пісьменнасці валодаюць каля 40% рэспандэнтаў. Сярод формаў бібліягра­фічнага навучання спецыялісты аддаюць перавагу (у парадку зніжэння рэйтынгу) такім, як даведнікі па фондах і каталогах; наглядныя сродкі перадачы бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў і інфармавання аб інфармацыйных рэсурсах; практычныя паказы методык інфармацыйнага пошуку; лекцыі па асновах інфармацыйнага пошуку з улікам спецыялізацый; аглядныя экскурсіі; аглядныя лекцыі; семінары; відэа- і аўдыёкурсы.

У рэспубліканскіх навуковых бібліятэках, бібліятэках ВНУ краіны адкрываюцца інтэрнет-класы, дзе праводзіцца ў тым ліку і навучанне спецыялістаў па выкарыстанні інтэрнет-рэсурсаў; штогод БелСГБ праводзіць аднатыднёвыя курсы па знаёмстве і засваенні новых інфармацыйных тэхналогій для карыстальнікаў інфармацыі – работнікаў НДІ, навуковых устаноў, ВНУ і іншых арганізацый АПК. АУНБ краіны вядуць падрыхтоўку спажыўцоў інфармацыі па авалоданні камп’ю­тэрамі, навыкамі пошуку электронных рэсурсаў у рамках праграмы IATP (Праграма прадастаўлення доступу і навучан­ня ў інтэрнеце, праект Праграмы развіцця ААН “Інтэрнет-2”).

Нягледзячы на даволі значны пералік формаў, прымяняемых у бібліятэках, іх практыка пастаянна ўзбагачаецца, і пры творчым падыходзе да распаўсюджвання бібліяграфічных ведаў станоўчыя вынікі могуць быць дасягнуты толькі пры самых разнастайных спалучэннях метадаў і формаў, традыцыйных і наватарскіх.